Старонка 147
◀ / 290 ▶
Большы стукнуў малой па галаве банкай, а тая і зайшлася. Жораўка Пух. 2. Памерці. Бацькі зайшліся ад гора. Што ж вы думаяця? Пахаваць кармільца на старасьці гот. Горкі Стаўб. Аж сэрца зайшлося – сціснулася, замёрла ўсё ўнутры. А потым ні выдзяржала, паклікала. Чакаю. А ў самой аш сэрца зайшлося. Залазоўе Віл. ЗАЙЦАЎ прым. Зайцава капуста – кісліца звычайная (Oxalis). Зайцава капуста ў леся расьце, яе як шчоўе есьці можна. Вецярэвічы Пух. Зайцава салата – тое, што і зайцава капуста. Зайцава салата квітніць белінькімі кветкамі, расьцець па кустах, у яе лісьця як тры лапачкі. Рудня Лаг. Зайцаў баравік (барвік) – заячы баравік (Xerocomus subtomentosus). Зайцаў баравік на тонкай носцы з маленькай шапачкай. Рудня Лаг. Зайцаў барвік [яго яшчэ палявым завуць] зьверху рудзенькі, а зьнізу зялёнінькі ў дзірачкі рэдзінькія, сітаваты падысподам. Нядаль Барыс. Зайцаў гарох – тое, што і заёчы гарошак. На дзірванах расьцець многа зайцава гароху. Ляшчынск Мядз. ЗАЙЧЫ прым. Заячы. Гулялі на лыжах, дык зайчыя сьляды бачылі, настаўнік нам паказаў, як чытаць іх. Рабунь Віл. Зайчая капуста – тое, што і зайцава капуста; гл. зайцаў. Зайчай капусты ў лясох шукаць трэба, у зайчай капусты кісьлянькі смак, цьвіце белым цьветам. Хожава Маладз. Ты зайчаю капусту еў? Паплавы Бярэз. Зайчаю капусту зьбіраюць і вараць. Ляшчынск Мядз. Зайчы гарох – тое, што і заёчы гарох. У зайчым гароху маленькія чорнінькія бубачкі. Зайчы гарох цьвіце чырвонінькімі кветачкамі. Хожава Маладз. ЗАЙЧЫК м. Кулін. Маленькі хлябок з рэштак цеста з мяснoй начынкай або без яе. Натасцы зайчыка сьпяку, добра? Горкі Стаўб. ЗАКАБАЙЧЫК м. Няроўнасць у выглядзе зморшчынкі (на шапачцы грыба). Смаршкі дужа зморшчаныя грыбы. У рупчыкі ўвесь, у закабайчыкі такія, канаўкі. Нядаль Барыс. ЗАКАБЛУК м. Абцас. На закаблуках у ботах прыбіваюць падкоўкі. Ваўкалатка Докш. ЗАКАЖЭННЕ н. Заражэнне. Яна так у дарозе й сканала, бо пашло ў яе закажэньне ад нагі. Гілікі Валож.; параўн. польск. zakażenie 'тс'. ЗАКАЛЕЦ м. Рэшткі пітва ў шклянцы. Хто пакідае закаліц, той не жадае дабра гаспадару. Мехаўка Чэрв. ЗАКАЛЕЦЬ зак. Груб. Памерці. Мужык адной бабы з нашай вёскі закалеў на сінавале. Жызнава Віл. ЗАКАЛЗАЦЬ зак. Укласці каню ў рот цуглі. Іван, закалзай каня, бо панясе. Сырмеж Мядз. ЗАКАЛОЦЬ зак. Тое, што і загнаць. Заколола паляц шчэпкай. Пруднікі Валож. ЗАКАЛЮТЫ толькі мн. Вулічны лабірынт. Я чуць не зблудзіў у закалютах, лець нашоў патрэбную вуліцу. Баравая Пух. ЗАКАМЛІСТЫ прым. З тоўстым камлём. Закамлістыя дрэвы растуць каля болота. Такарышкі Іўеў. ЗАКАНДРЫЧЫЦЦА зак. Груб. Заўпарціцца, праявіць нязгоду. Як закандрычылася, дык мусіў адзін на госьці ехаць: не захацела і ўсё тут. Клетнае Барыс. ЗАКАНДЫБАЦЦА зак. Унадзіцца. Закандыбалася ліса да нашых хутароў, пералавіла нашых курэй. Барок Стаўб. ЗАКАНЧЭННЕ н. 1. Пачастунак цеслярам пасля збудавання зруба. Як кроквы паставяць, тады робяць заканчэньне і добра замочваюць зруп. Малмыгі Віл. 2. Выпускны вечар. Сёньня ў Сьмілавічох нашы дзеці гуляюць заканчэньне. Турын Пух. ЗАКАПЫЛІЦЬ зак. Закапыліць губы – загневацца, надзьмуцца, пакрыўдзіцца. Яна такая ганаровая, чуць што, закапыліць губы й пайшла. Цялякава Уздз. ЗАКАРЭЎШЫ у знач. прым. Закарэлы. А якая няраха ты! Спадніцу адзеўшы, ласьне кажучы, адымачку, на прыпячку рандэлькі і патэльні закарэўшыя. Чаму ты так пусьцілася?! Забрэжжа Валож. ЗАКАСІЦЬ зак. Закасаць. Закасі рукавы, а то намочыш. Вецярэвічы Пух. ЗАКАТ м. Франтон, забіты не дошкамі, а закладзены тонкімі бярвеннямі. Зашчытак дошкамі забівалі, акенца ў зашчытку. А бывала, закаты былі, то ніхто тых акенцаў і не рабіў. Закат закладалі бярвеньнямі, так як сьцяну, уверх вузей і вузей. Бяларучы Лаг. ЗАКАТАЦЦА зак. Абматацца, загарнуцца. А адна жанчынка закаталася ізь дзяцямі ў мох, і каровы церазь яе перайшлі, і сабакі перайшлі, ні пачулі яе і карнікі. Чырвоны Пасёлак Пух. ЗАКҐАРАК гл. заґарак ЗАКІДАЦЬ незак. 1. Закрываць, закладаць праём ў хляве. Шчыт забіваюць дошкамі, а ў хляве закідаюць зь бярвеньняў катушкі, закідаюць катушкі ў хляве. Такарышкі Іўеў. 2. перан. Зрывацца з вуснаў. Гэтых беларусаў, што з Беласточчыны пераехалі, усё раўно пазнаеш: не-не дый закідае сваё слаўцо, іх у нас „кедысямі“ дражняць. Арцюхі Стаўб. ЗАКІДАЦЬ зак. Укідаць (у бёрда). Пасьля ніта ніткі асновы закідаюць у бёрда, у адну трасьціну дзьве ніткі. Даўгінава Віл. ЗАКІДКІ мн. Куточак на вышках, дзе гаспадыня складае непатрэбныя рэчы. Туфлі во з закідак дастала, нарамантавала, і во добра на работу насіць. Бяларучы Лаг. ЗАКІЛЗЫ мн. Цуглі. Улажы каню закілзы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 290 ▶