ней двоя. У мяне кароўка, пеньсія. Жыві i песьні пяі. Міколыды Мядз. Жыць сваім розумам — жыць самастойным у сваіх дзеяннях, учынках. Жыві сваім розумам, сынок, глядзі работы, дзетак i жонку шануй. Дукора Пух. Жыць, як золата важыць захапл. — дружна, добразычліва, памяркоўна, з павагай адзін да аднаго. Жылі, як золата важылі. Каб гэта круцяка ня ўкінала астуду [унесла разлад], дык бы па сёньняшні дзень ні разьвяліся б. Заброддзе Шл. Жыць, як сыр у масле катацца - жыць заможна. Жывём, як сыр у масле катаімся. А раней што было... Любань Віл.
ЖЗВРЫ мн. Жабры. Рыбе нельга жыць без зады, яна жэбрамі дыхае. Ляшчынск Мядз.
ЖЗб РЫНА ж. Анат. Рабрына. Пападзесься ты мне ў рукі, я табе усе жэбрыны паихчытаю, гіцаль ты! Ляшчынск Мядз.
ЖЗіІНІ толькі мн. Азярод, прыстасаванне, на якім сушаць віку, гарох. Трэба ўскінуць віку на жэёіні, а то згніе. Ляшчынск Мядз. жэль ж. Раменная вяроўка, лейцы. Сена я на жэлі нашу. Аздзяцічы Барыс.
ЖЗМКА ж. Тэмпература. Вой, якая жэмкс высокая ў дзіцяці! І дахтары ходзюць, усё роўна нічога ні памагае. Бясяды Лаг.
ЖЗМПЕР м. Джэмпер. Жэмпер адзяюць, каб было цяплей. Вялікая Вуса Уздз. Жэмпер вяжуцъ i куплёныя ёсь. Шзок Уздз.
ЖЭРДЗЬ ж. Рубель уціскаць снапы, сена, салому на возе. Ззаду доўгія вяроўкі зачэпліваюцца, а паверх кладзецца жэрць. Тады пераднА зачэпліваіш за жэрць, а ззаду закідаіш доўгую вяроўку на жэрць i цісьніш сваёй ciлай. Вязынка Маладз. Жэрдзь моцная, доўгая, гэтай жэрдзяй уціскаюць вое. Саланая Валож.
ЖЭРДКА ж. 1. Тое, што i ж эрд зь. - А хто маю жэртку схваціў? — А ты яе прывёс? — А як жа! Бяларучы Лаг. 2. Шасток, на які вешал! адзенне, хусткі. Жэртка каля печы раней прыбгвалася. Вецярэвічы П ух.
ЖЭРДКІ мн. Курасадня. Я к сьцямнела, так мае куры й палезьлі на жэрткі. Забалоцце Смал. Куры ўжо пасядалі на жэрткі, ідзі зачыні хлеўчык. Дукора Пух.
ЖЗУЖЫКAi. Свавольнік, гарэза. Вунъ мае жэўжыкі пабеглі: адэін унук, другі — сусецкі. Зазерка Пух. А х, ты жэўжык, хадзі сюды, я гсбе гасьцінца прывёс. Краснае Маладз. з 3 (Ж, С) прыназ. I. з родн.
LУжываецца пры ўказанні на рэчыва або матэрыял, з якога прыгатавана, зроблена што-н. Варым кісель з журавін. Некалі рабілі кісель c аўса, a зара купляем фабрычны i варым. Натапіла шмальцу з гуся цэлы рандэлек. Саланая Валож. Я карыцу ў рысі люблю: рыс працадзіць, зрабіць бабачку з рысу с цукрам, от смашно. Савоні Стаўб. C усякіх кветачак: c канюшыны, зь ліпы, зь вішань, з яблык — c усякіх кветачак пчолкі мёд зьбіраюць. Мікалаеўшчына Стаўб. // Пры ўказанні на месцажыхарства каго-н. Тут ішла жанчына з Галавенчыц адна, гаварыла, сына-салдата спатыкаць хадзіла. Савоні Стаўб. Сястра з Задвор'я даведалася мяне. Жацерава Стаўб. 2. Ужываецца пры ўказанні на матэрыял, крыніцу, з якога (-ой) што-н. вырабляецца, паходзіць. Булкі пякуць с салоткага цеста. Саланая Валож. Вясеньні мёд з eepacy, ну, яшчэ зь ёлкі; майскі мёд - зь вярбы; летні мёд бяруць пчолы c крушыны, маліны, грэчкі, клевіру. Аздзяцічы Барыс. 3. Ужываецца пры абазначэнні аб'ектных адносін. Адпавядае канструкцыі з дав. без прыназоўніка. Зь яе нечага верыць. Засулле Стаўб. 4. Ужываецца пры абазначэнні асобы, якая з'яўляецца крытэрыем меры, дастатковасці чаго-н. Дваццаць пяцъ сотак у нас адно, але картофлі хватае сь сябе. Аднаго кабанчыка гадуям, кароўка, з нас i малака ŭ сала хватае. Арцюхі Стаўб. Яны на маіх сотках хату паставілі, а мне ш ні далі ў полі за гэто, але клопат - хваціць i зь мяне. Акінчыцы Стаўб 5. Ужываецца пры абазначэнні cyкупнасці, з якой вылучаецца прадмет. C касцоў адзін Клімовіч на лузі. Арцюхі Стаўб. 6. Ужываецца для выражэння прычынных адносін. Ад,Памёр с сэрца: парок сэрца быў. Лубін абіралі, упарола нагу i з нагі памерла: заражэнь. Цёця мая з нагі памерла. Арцюхі Стаўб. C перасілу зьліваня крыві папала на мазгі - i да вечара не дажыў. Сівіца Валож. 3 галавы ён паміраў. Захварэў c перапуду. Бясяды Лаг. Ы. з він. Ужываецца ў некаторых устойлівых выразах. Летась гэткая капуста была, a сёліта капусты німа: дзе-нідзе с кулачок сядзіць. Савоні Стаўб.
HL з те. 1. Ужываецца пры абазначэнні пастаяннай ці часовай знешняй прыметы або ўнутранай якасці каго, чаго-н. Студнямі ў нас называюць калодзезкы з асеерам i стралой, іх у нас зара не робяцъ, а некалі былі. Зара ў нас калодзежы с корбамы робяць усе, корба дзераўляная ж жалезнай ручкай, а на корбе ланцух накручваецца. Саланая Валож. Бульбы з лушпінкамі звару ды капусты. Вязынка Маладз. Каршун курэй адно любіць, шаранькі такі, с капцюрамі. Баран — рубанак, подобны под барана, з рошкамі, удвух габляваць. Савэні Стаўб. Адзеў порткі вускія, туфлі з вострымі насамі i высокімі каблукамі, начапіў гальштук чырвоны — i задаецца. Йікалаеўшчына Стаўб. 2. Ужываецца пры абазначэнні прычыны дзеяння. Езьдзіў у палыклініку сь сьпінаю, але гэткі маламувны, прыехаў, нічого ні гаворыць, што там у яго. Хадзіла £ доктору з нагою. Савоні Стаўб. 3. Ужываецца пры характарыстыцы
Дадатковыя словы
абектных, жзўжык, задворя, зяўляецца
49 👁