Старонка 139
◀ / 290 ▶
каецца з дапамогай кліноў. Дзьверы рассохліся, нада зьняць і паспрабаваць у жым узяць. Бытча Барыс. ЖЫР м. Жыр, шмалец. Жыру яшчэ прашлагодняга ест, і гэтарошняга ест, а ўкусны, маласольны. Савоні Стаўб. З нашага кабана жыру многа было, многа натапіла. Мікалаеўшчына Стаўб. Такія цяшкія гусі былі, а жыру мала. Турэц Чэрв. ЖЫР м. Жыўленне. Бальшыя яльцы пад вечар на жыр ідуць, а мінёк — ноччу. Саланая Валож. На жыр пайшла сьвіньня дзікая. Пруды Стаўб. Была выйшла на жыр ваўчыха. Мікалаеўшчына Стаўб. ЖЫРГАНУЦЬ зак. Пераступіць. Як жыргануў прас парох і пашоў у калідор. Апенькі Віл. ЖЫРГАЦЬ незак. Пераступаць. Гаворац, што ня можна жыргаць малых дзяцей, бо ня вырастуць. Апенькі Віл. ЖЫРКІ мн. Палкі. Прынасілі с сабой і калыскі. Ставілі ў канцы шнура палкі, жыркі іх звалі. Пракручаны ў гэтых жырках дзірачкі, усувалі ў іх вяровачку, да яе прывязавалі бірку. За бірку прывязавалі плёткі і вешалі на іх калыску зьверху. Па жырках апхіналі калыску армяком. Мацкі Мядз. ЖЫРНЫ прым. Тлусты. Куру зарэзала, кура жырная. Кіло тры зацягня. Савоні Стаўб. Малачко жырнаё, сьмятаны многа. Жацерава Стаўб. ЖЫРОЎКА ж. Месца кармлення звяроў, птушак, рыбы. Дзеці ў жыроўку насілі хлеб і кашу кідалі. Паплавы Бярэз. Жыроўкі на мелі, дзе вада праграваіцца. Рудня Лаг. На гэтую палянку прыходзіў зьвер на жыроўку. Ляхавічы Дзярж. Почкі на дрэве — добрая жыроўка цецярукам. Вялікая Вуса Уздз. ЖЫРОЎНЯ ж. Тое, што і жыроўка. Рыбак для рыбы спецыяльна жыроўню можа зрабіць, паткарміць, каб лепш лавілася. Ляхавічы Дзярж. ЖЫРШЧА н. Тое, што і жнёўнік. Кароў пасьцілі па жыршчы, дык у кроў скалола ногі: насохла. Трыгузі Віл. ЖЫРЭЙ прысл. Выш. ст. да прысл. жырна. Яна вельмі разумная, проста была як урач які, спасала ат усякага нішчасьця нас. Кап каторы есьці захацеў жырэй што, іна проста гаварыла нільзя, нільзя есьці многа, а найболій кушаць чай. Ухвала Круп. ЖЫТНІК м. Заал. Конік зялёны (Tettigonia viridissima). Весяла крочыць ля жыта, дзе стракочуць жытнікі. А колькі ў траве іх! Вялікая Вуса Уздз. ЖЫТНІК м. Заал. Мыш палявая (Apodemus agrarius). Яны вельмі швіткія, жытнікі гэтыя самыя. Бясяды Лаг. А шкодныя, шкодныя жытнікі! Там, дзе яны вядуцца, зямля на норачках і збажына спляжана. Хожава Маладз. ЖЫТНІЦА ж. Бат. Райграс (Lolium perenne). Жытніца шматгадовая, як жыта. Дукора Пух. Жытніца каласкі мае, як у жыта, кармавая трава, кароў пасьлі па жытніцы. Ігрушка Круп. ЖЫТНЫ прым. Жытні. Ну, патходзіць жытная жніва, нас тады завуць, пашлі жаць. Бубны Віл. ◊ Жытняя мятліца бат. — пустазелле, якое засмечвае новыя пасевы (Apera Adans). Жытняя мятліца ў жыце расьцецць, яна буйнейшая, чым палявая. Малмыгі Віл. Дзе ніская места і як мокры гот, жыта дрэнная, жытняя мятліца толькі і расьце. Нізок Уздз. ЖЫЎЦОМ прысл. Гвалтоўна; па новым. Ня ўсьпела купіць мальцу штаны, як ужо калена жыўцом вылупіў. Аздзяцічы Барыс. ЖЫЧКА ж. Бат. Тое, што і жучка. Дзіцятка, ня лесь сюды, тут жычка, ручкі папячэш. Нада гэту жычку пасеч. Завішына Лаг. ЖЫЧЛІВЫ прым. Зычлівы. Жычлівы які мужык, штокольвек дабра жалае. Жычлівы хлапец, нікому зла не жыча. Саланая Валож. ЖЫЧЫЦЬ незак. Зычыць. А хіба ж бацька ён дрэнны? Ён толькі добрага ім жычыць усім. Саланая Валож. Вот ідуць сьвяты, на сьвяты жычаць адзін аднаму шчасьця. Хожава Маладз. ЖЫЦЕЛЬКА ж. Жыхарка. Вы ня мінскія жыцелькі? Скамарошкі Стаўб. ЖЫЦІК м. Бат. 1. Жытняк (Agropyron pectiniforme). Расьце жыцік і ў жыці, хлеп чорны, нехарошы с такога жыта. Нізок Уздз. Жыцік расьце ў жыці, засьмечвае яго. Пруды Стаўб. 2. Жыцік, пустазелле (Lolium linicold). На нашым полі жыцік расьце, жыцік у льне расьце больш. Нізок Уздз. У льну шмат жыціку, як не праполюць у час, саўсім заглушыць. Паплавы Бярэз. ЖЫЦІЦА ж. Бат. 1. Тое, што і жыцік (у 1 знач.). Сёлета ў жыці шмат жыціцы, хлеб ад яе чорны. Вялікая Вуса Уздз. Жыціца па жыці расьце і падобна да жыта, але як пападзе ў дабро і зьмелюць — хлеб натта горкі. Саланая Валож. 2. Тое, што і жыцік (у 2 знач.). Жыціца ў льне расьце, лён полюць тады. Мікалаеўшчына Стаўб. ЖЫЦЦА незак., безас. Ісці, складвацца (пра ўмовы жыцця). Тут ужо вядома сіроцкая доля. Гэдак ужо тут і жылося, гэдак тутака і хадзілася: калі пойдзіш у школу, а калі й ні пойдзіш у тую школу. Задубенне Віл. ЖЫЦЬ незак. Быць, знаходзіцца. Жыў адзін дом на станцыі, там почта была. Пудзіцк Пух. ◊ Жыць і песні пець — жыць матэрыяльна забяспечаным. А цяпер я жыву і песянькі пяю, мне весіла жыць. Бубны Віл. У мяне й соткі, у мяне й садок, у мяне й агурок, у мяне й цыбулька свая. У мяне, брат ты мой, сьві
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 290 ▶