ліся! Чуць жыватоў не парвалі. Вішнева Валож.
ЖЫВУШЧЫ прым. Жывучы. Кот небарака пад машыну папаў, але выжыў — жывушчы. Вецярэвічы Пух. // перан. Яна, як кот, жывушчая. Палачаны Маладз.
ЖЫВЫ прым. ◊ Зачапляць за жывое — даймаць, расстройваць. — А ты не ругайся, змоўчы. — Не магу маўчаць, калі мяне зачапляюць за жывое. Бяларучы Лаг.
жыгадла, жыгалан. Пчал. Тое, што і жала (у 1 знач.). Балючае жыгадла, каб яго ліха. Ляшчынск Мядз. Во жыгадла ў нагу пчала пусьціла. Рабунь Віл. Выпусьці пчалу ў тое акно, асьцярожна ш толькі, бо жыгала дасьць. Баяры Маладз. Малы так жа ш плакаў, як пчала жыгала дала. Чабаі Валож. Калі падлезіш да пчалінага доміку ці прыцісьніш пчалу, толькі тады яна жыгала дае. Саланая Валож. Пчала можа з разьлёту жыгала даць, ёус адразу ўзьляціць. Гілікі Валож.
ЖЫГАДЛІК м. Пчал., памянш. Джала. От кап пчолы завёў, я так люблю мёд! Але ш папробуй дагледзець іх, яны ш кусаюцца, жыгадлік як усадзіць, от жа баліць. Бяларучы Лаг.
жыгала гл. жыгадла
ЖЫГАЎКА ж. Бат. Крапіва двухдомная (Urtica dioica). У лесе залезьлі ў жыгаўку, усе ногі паапякалі. Узгурск Чэрв.
ЖЫГНУЦЦА зак. Спалохацца. Мой сынок сабакі жыгнуўся, аж заікацца стаў. Завішына Лаг. Я аж жыгнулася. Там жа.
ЖЫГУН м. Няўрымслівы чалавек. Цяшка некаму жыць будзе з гэтым жыгуном, вельмі ўжо неспакойны ён. Краснае Бярэз.
ЖЫДЖАЦЬ незак. Рабіцца няякаснай. Мука доўга ні можа стаяць, у ёй заводзіцца моль, жыджая, рэдкая робіцца, вада аддзяляецца. Арцюхі Стаўб.
ЖЫДКІ прым. 1. Гнуткі. О, гэты дубец жыткі, мне такі і патрэбны. Луцішча Круп. 2. Слабы. Ён жа зусім яшчэ жыткі, глядзі, як хістаецца пад мехам. Там жа. жыдок м. Заал. Верабей (Passer). Зарас этыя жыткі ўсе разынкі паядуць, спасу ад іх няма. Пудзіцк Пух.
ЖЫЖА ж. Агонь (з дзіц. лексікону). Не чапай жыжы, а то апячэсься. Баяры Віл. Мама, запалі жыжу, а то цёмна, я баюся. Дукора Пух.
ЖЫЖКА¹ ж. 1. Вадкасць з прыправамі і сокамі засоленых у ёй прадуктаў. На вячэру строілі гаршчок бульбы, місу капуснай жышки. Жышку трохі патсоліш, укрышыш цыбулі, кубок вады дабавіш, каб ні было кісла — і вячэра готова. Сачыўкі Віл. Селядзец харошы сьвежы ж жышкай. Рудня Лаг. 2. Рэдкая страва. Здаецца, каб жышкі паесьці, а то ўсё сухоя і сухоя ядзім, Бясяды Лаг. 3. Вадкасць з садавіны або ягад. Яблыкі сь сьлівамі тушацца добра, тады іх кідаюць на рэшата, каб жышка сьцякала. Ляшчынск Мядз. Цісьнем, каб жышка са сьліў пацякла. Вецярэвічы Пух. 4. перан. Кроў. Заліўся жышкай і мала? Зарас як стукну, жышка пацячэ! Вецярэвічы Пух.
ЖЫЖКА² ж. Бат. Тое, што і жучка. Зарас жа марш адсюль! Ня будзяш слухацца, паспытаяш жышкі. Рубяжэвічы Стаўб. Прайшоў дзень, а я зноў за жышку ды хвашчу па назе, дык ён кажа, што нагу стаў чуць. Гілікі Валож.
жызня, жызць ж. Жыццё. Такая мая жызъня была. Зазерка Пух. Кап перабраць усю маю жысьць, дэк можна цэлу кнішку злажыць. Пудзіцк Пух. Цяпер мне жысьць райская, каб гаткоў дваццаць скінуць адно. Саланая Валож.
ЖЫКЕТ гл. жакет
ЖЫКЕТА ж. Тое, што і жакет. От добрая жыкета папалася, ужо трэці год нашу, а яна як нова. Пудзіцк Пух.
ЖЫКОВІНА ж. Тое, што і жуковіна. Як мы с сваім вянчаліся, дык ён мне падарыў жыковіну, дык во яна шчэ якая прыгожая. Дукора Пух.
ЖЫКУЧКА ж. Бат. Тое, што і жучка. Рукі мае гараць агнём: грады полола, дык жыкучкай абжыкала. Рудня Чэрв.
ЖЫЛА¹ ж. 1. Крывяносны сасуд. А жылы па ўсяму целу ёсць. У старых дык вельмі рукі і ногі на жылах, жылістыя. Вязынка Маладз. 2. Падземная струя вады. Капалі дол ды папалі на жылу. Як хлынула вада, што прышлося капаць новы. Зазерка Пух.
ЖЫЛА² м. і ж. Неадабр. Скупеча. Ну й жыла! Свайму родному пашкадуе, а ўсё ў кладоўцы завалена розным дабром. Грабёнка Чэрв. жылаваты прым. З выпнутымі жыламі, венамі. Ад работы рукі сталі жылаватыя. Вецярэвічы Пух.
ЖЫЛІНА ж. Тое, што і жыла¹ (у 1 знач.). Я яшчэ малады сабе жыліну перасек. Як секануў, дык кроўю і заліўся. Рудня Лаг.
ЖЫЛКА¹ ж. Заал. Вадзяная ўлітка. У нашай рэццы жылкаў много на дне, як пойдзем купацца, ловім. Саланая Валож.
ЖЫЛКА² ж. Карэньчыкі (сорт табаку). Ён насыпаў дзеду жылкі, а той скруціў яму цыгарку. Зазерка Пух. Схадзі ў магазін ды купі мне жылкі, я зьмяшаю з самаросам ды курыць буду. Вялікая Вуса Уздз.
ЖЫЛЛЕ н. Зб. Жылы. Ат такой натугі можна і жыльле парваць, лепш не бярыся. Пярэжыр Пух. Так можна і жыльля падарваць. Чараўкі Мядз.
жылы прым. Пажылы. Спытайце, дзевачкі, у яго, ён чалавек жылы. Паплавы Бярэз.
ЖЫМ м. Цясл. Зажым, у якім што-н. сціс-
115 👁