Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская

 ◀  / 290  ▶ 
ЖУЖАЛЬ Ж воя, жужалка гэта, але гультай. Дукора Пух. Ж ЎЖАЛЬ1 м. Попел. Жужалю c папяросы нараскідаў, хадзі тірыбірай толькі. Зазерка П ух.; параўн. польск. źužel 'шлак*. ЖУЖАЛЬ2 м. Вадкі гной. А на ферме жужалю,жужалю! Млечкі Віл. уЖУЖЛА ГРЕЦКАЯ заал. Раслінаедны шкоднік (Carabidae). Жужлы грэцкія ядуць зялёныя лісты i кветкі грэчкі. Саланая Валож. ЖУЖМАн. 1. Тое,штоі ж м ут (у 1 знач.). Цэлае жужма паперъи Паплавы Бярэз. 2. перан. Вялікая колькасць. Я к усыпана жужакоў, жужма наляцелі на карову. Рудня Чэрв. ЖУИКА гл. жавайка ЖУК м. Заал. О Жук-алень (Lucanus cervus). Жук-алень порціць картошку, пад збожжа падрываіцца. Саланая Валож. Жук вадзяны — плывунец (Dytiscus). Усякія вадзяныя жукі ёсь, але ў нас на іх ўсі роўня кажуць вадзяны. Ігрушка Круп. Жук-гнаявік - гнаявік звычайны (Geotrupes stercorarius). Вунь паўзе жук-гнаявік, ён у гнаі капошыцца. Бытча Барыс. Жук гнаявы — тое, што i ж у к - г н а я BiK. Чуць ні заляцеў за пазуху гнаявы жук чорны, бліскучы, з маленькімі блошкамі на жываце. Фу, праціўнае стварэньня! Ляшчынск Мядз. Вунь як жук гнойны навое точа! Дукора П ух. Жук машины - маліннік (Buturidae). Сёліта маліна ніважная, ж укоў малінных многа, стачылі ўсю маліну. Вішнева Валож. Жук хлебны - мукаед (Oryzaephilus). Я к naляжыць доўга мука ў мяху, знойдзіцца жук хлебны. Гілікі Валож. Ж УКбВІНА ж. Заручальны пярсцёнак. Вярнулася старая мода. Мы некалі вянчаліся, былі жуковіны, i цяпер маладыя абменьваюцца жуковінамі. Вялікая Byca Уздз. Жуковіны насілі, на пальцах, хороша было. Пудзіцк Пух. ЖУЛІК м. Бутэлька ёмістасцю 0,25 л. От, цэлы жулік масла разьліў, такой шкоды нарабіў. Скамарошкі Стаўб. ЖУР м. Кулін. Рэдкі кісель з любых ягад. Летам жур еарым с сырых ягат, a зімой — c сушаных. Наварылі журу ŭ падавалі ўсім у кубачках. Задор'е Лаг. ЖУРАВАК m. Калодачка з дзіркай пры верхнім жарнаку, у якую ўстаўляецца ніжні канец млёна. Журавак — дзе млён устаўляецца, кап круціць жорны. Турэц Чэрв. ЖУРАЎ м. Журавель (Grues Gruiformes). Журавы водзяцца ў такіх месцах, што іх ня ўбачыш цэлае лета, - у балоці. Ляшчынск Мядз. У водного я бачыў прысвоенага журава. ЗабалоццеЧСмал. Жураў мышы ловіць, жабы, яшчаркі, вужак. Саланая Валож. ЖУРАЎЛШЬІ мн. Ват. Журавіны (Охусосcus Adans). Сьцябло ў жураўлін сьцеліцца, а восяняй купінка ягаткамі як усыпана. Пруды Стаўб. ЖУРЖАЦЬ незак. Гусці. M yxi журжацъ i журжаць, накрыюся, лезуць - ніяк заснуць нельга. Ляшчынск Мядз. ЖУРКА ж. Кулін. Грыбны булён, падкалочаны мукой; верашчака грыбная. О, а журку я вельмх люблю! Саланая Валож. Мой Стасъ вельмі любіць журку. Малмыгі Віл. Журка натта смачная с сушанымі баравікамі. Лыцавічы Віл. Ж УРбКм. Кулін. Рэдкі журавінны кісель. Закіпіць вада, укін у журавіны, паварацца, аццаджу іх, ператру, жышка чырвонінькая становіцца, крухмалу чутку дабаўлю — i журок гатовы. Задор'е Лаг. Ж УХ выкл. Жыг. І вось у адзін дзень жух у двор тройка чорных коней. 3 васка злазіць хлапеу. Ракашыцы Уздз. ЖУХНУЦЬ зак. Уляцець, прымчацца. I раптам ж ухнуў у двор інсьпектар-кароль. Ракашыцы У 3£3. ЖУЧАНЯТКА к. Кукалка каларадскага бульбянога жука. Гляджу, дак лісточкі цятыя, падысподам неко жоўто яечко, мабыць, разводзяцца жучаняткі, лічынкі. Некай рады трэбо шукаць, бо жуке каларацкія ўсю картофлю з'ядуць. Савоні Стаўб. ЖУЧКА ж. Бат. Крапіва-жыгучка (Urtica ureus). От колькі жучкі каля плоту. Ліпневічы Віл. Ж учку ў пальчатках зьбіраць толькі можна, голай рукой ня будзіш. Даўгінава Віл. Усюды гэтай жучкі хапае. Юшкаўка Віл. Ж УЧбК м. Шпілька, якою зашпільваюць жанчыны кароткія валасы; упрыгожанне. Воля, дай мне адзін жучок! Вішнева Валож. Даўней насілі жучкі ў валасох дзеля красаты. Пудзіцк Пух. Жучок прышпільваецца як брошка ў валасэ. Жучкамі прышпільваюць завіўку. Мікалаеўшчына Стаўб. ЖЫВАДЗЁР м. Асудж. Непаседлівы, які ўсюды лазіць (звычайна хлапчук), не шануе адзенне, ірве яго жывасілам. Н у ŭ сын у мяне! Жывадзёр некі! За месяц касьцюм у пыл парваў! Не набрацца. Паплавы Бярэз. Ж ЫВАКбСЦЬ м. Бат. Жывакост (Symphytum). Жывакосьці ў нас многа. У яе шырокі ліст такі, жоуНіінькія кветачкі. Корань таўкуць i накладаюць на паламаную нагу як лякарства пры поломе. Ляшчынск Мядз. Ж ЫВАСІЛм. Бат. Дзівасіл (Inula). У мяне корань e жывасілу. Вецярэвічы П ух. Корань жывасілу настаіваюць i ад жывата, як баліць, п'юць. Турэц Чэрв. ЖЫВщА ж. Ткац. Шнур у нічальніцы ткацкага станка, да якога прьюязваюцца ніты. Нацягні жывіцу як трэба. Палачаны Маладз. жывот м. 0 Жывот (жываты) падарваць (парваць) — вельмі моцна i доўга пасмяяцца. Я к ён расказваў, можна было жывот падарваць ат сьмеху. Пруды Стаўб. Н у ш i насьмяя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жывбт, жўжаль, жўжман, жўлік, жўчка, задоре, зядуць, пюць
16 👁
 ◀  / 290  ▶