вая, жужалка гэта, але гультай. Дукора Пух.
ЖУЖАЛЬ м. Попел. Жужалю с папяросы нараскідаў, хадзі прыбірай толькі. Зазерка Пух.; параўн. польск. źużel 'шлак'.
ЖУЖАЛЬ м. Вадкі гной. А на ферме жужалю, жужалю! Млечкі Віл.
ЖУЖЛА ГРЭЦКАЯ заал. Рaслінаедны шкоднік (Carabidae). Жужлы грэцкія ядуць зялёныя лісты і кветкі грэчкі. Саланая Валож.
ЖУЖМА н. 1. Тое, што і жмут (у 1 знач.). Цэлае жужма паперы. Паплавы Бярэз. 2. перан. Вялікая колькасць. Як усыпана жужакоў, жужма наляцелі на карову. Рудня Чэрв.
ЖУЙКА гл. жавайка
ЖУК м. Заал. ◊ Жук-алень (Lucanus cervus). Жук-алень порціць картошку, пад збожжа падрываіцца. Саланая Валож. Жук вадзяны — плывунец (Dytiscus). Усякія вадзяныя жукі ёсь, але ў нас на іх ўсі роўня кажуць вадзяны. Іґрушка Круп. Жук-гнаявік — гнаявік звычайны (Geotrupes stercorarius). Вунь паўзе жук-гнаявік, ён у гнаі капошыцца. Бытча Барыс. Жук гнаявы — тое, што і жук-гнаявік. Чуць ні заляцеў за пазуху гнаявы жук чорны, бліскучы, з маленькімі блошкамі на жываце. Фу, праціўнае стварэньня! Ляшчынск Мядз. Вунь як жук гнойны навос точа! Дукора Пух. Жук малінны — маліннік (Buturidae). Сёліта маліна ніважная, жукоў малінных многа, стачылі ўсю маліну. Вішнева Валож. Жук хлебны — мукаед (Oryzaephilus). Як паляжыць доўга мука ў мяху, знойдзіцца жук хлебны. Гілікі Валож.
ЖУКОВІНА ж. Заручальны пярсцёнак. Вярнулася старая мода. Мы некалі вянчаліся, былі жуковіны, і цяпер маладыя абменьваюцца жуковінамі. Вялікая Вуса Уздз. Жуковіны насілі на пальцах, хораша было. Пудзіцк Пух.
ЖУЛІК м. Бутэлька ёмістасцю 0,25 л. От, цэлы жулік масла разьліў, такой шкоды нарабіў. Скамарошкі Стаўб.
ЖУР м. Кулін. Рэдкі кісель з любых ягад. Летам жур варым с сырых ягат, а зімой — с сушаных. Наварылі журу й падавалі ўсім у кубачках. Задор'е Лаг.
ЖУРАВАК м. Калодачка з дзіркай пры верхнім жарнаку, у якую ўстаўляецца ніжні канец млёна. Журавак — дзе млён устаўляецца, кап круціць жорны. Турэц Чэрв.
ЖУРАЎ м. Журавель (Grues Gruiformes). Журавы водзяцца ў такіх месцах, што іх ня ўбачыш цэлае лета, — у балоці. Ляшчынск Мядз. У воднаго я бачыў прысвоенага журава. Забалоцце Смал. Жураў мышы ловіць, жабы, яшчаркі, вужак. Саланая Валож.
ЖУРАЎЛІНЫ мн. Бат. Журавіны (Oxycoccus Adans). Сьцябло ў жураўлін сьцеліцца, а восяняй купінка ягаткамі як усыпана. Пруды Стаўб.
ЖУРЖАЦЬ незак. Гусці. Мухі журжаць і журжаць, накрыюся, лезуць — ніяк заснуць нельга. Ляшчынск Мядз.
ЖУРКА ж. Кулін. Грыбны булён, падкалочаны мукой; верашчака грыбная. О, а журку я вельмі люблю! Саланая Валож. Мой Стась вельмі любіць журку. Малмыгі Віл. Журка натта смачная с сушанымі баравікамі. Лыцавічы Віл.
ЖУРОК м. Кулін. Рэдкі журавінны кісель. Закіпіць вада, укіну журавіны, паварацца, аццаджу іх, ператру, жышка чырвонінькая становіцца, крухмалу чутку дабаўлю — і журок гатовы. Задор'е Лаг.
ЖУХ выкл. Жыг. І вось у адзін дзень жух у двор тройка чорных коней. З васка злазіць хлапец. Ракашыцы Уздз.
ЖУХНУЦЬ зак. Уляцець, прымчацца. І раптам жухнуў у двор інсьпектар-кароль. Ракашыцы Уздз.
ЖУЧАНЯТКА н. Кукалка каларадскага бульбянога жука. Гляджу, дак лісточкі цятыя, падыспадам неко жоўто яечко, мабыць, разводзяцца жучаняткі, лічынкі. Некай рады трэбо шукаць, бо жуке каларацкія ўсю картофлю з'ядуць. Савоні Стаўб.
ЖУЧКА ж. Бат. Крапіва-жыгучка (Urtica ureus). От колькі жучкі каля плоту. Ліпневічы Віл. Жучку ў пальчатках зьбіраць толькі можна, голай рукой ня будзіш. Даўгінава Віл. Усюды гэтай жучкі хапае. Юшкаўка Віл.
ЖУЧОК м. Шпілька, якою зашпільваюць жанчыны кароткія валасы; упрыгожанне. Воля, дай мне адзін жучок! Вішнева Валож. Даўней насілі жучкі ў валасох дзеля красаты. Пудзіцк Пух. Жучок прышпільваецца як брошка ў валасэ. Жучкамі прышпільваюць завіўку. Мікалаеўшчына Стаўб.
ЖЫВАДЗЁР м. Асудж. Непаседлівы, які ўсюды лазіць (звычайна хлапчук), не шануе адзенне, ірве яго жывасілам. Ну й сын у мяне! Жывадзёр некі! За месяц касьцюм у пыл парваў! Не набрацца. Паплавы Бярэз.
ЖЫВАКОСЦЬ м. Бат. Жывакост (Symphytum). Жывакосьці ў нас многа. У яе шырокі ліст такі, жоўцінькія кветачкі. Корань таўкуць і накладаюць на паламаную нагу як лякарства пры поломе. Ляшчынск Мядз.
ЖЫВАСІЛ м. Бат. Дзівасіл (Inula). У мяне корань е жывасілу. Вецярэвічы Пух. Корань жывасілу настаіваюць і ад жывата, як баліць, п'юць. Турэц Чэрв.
ЖЫВІЦА ж. Ткац. Шнур у нічальніцы ткацкага станка, да якога прывязваюцца ніты. Нацягні жывіцу як трэба. Палачаны Маладз.
ЖЫВОТ м. ◊ Жывот (жываты) падарваць (парваць) — вельмі моцна і доўга пасмяяцца. Як ён расказваў, можна было жывот падарваць ат сьмеху. Пруды Стаўб. Ну ш і насьмяя
92 👁