Старонка 136
◀ / 290 ▶
ды шчэ кідаюць грэтыя каменьні і бяльлё кідаюць туда, накрываюць пасьцілкай і яно там жлукціцца. Дукора Пух. Вазьмі ты жлукту ды замачы на вечар бялізну, а заўтра і памыць можна. Журоўка Бярэз. Жлукта — дзешка на трох нагах стаяла. Складалі ў жлукту адзежу брудную, накрывалі зьверху старай прасьцінай, засыпалі попелам, нагрэтым дакрасна каменьнем і налівалі вадой. Так яно жлукцілася, кіпяцілася. Пагост Бярэз.; параўн. польск. źłukto 'тс'. ЖЛУКЦІЦЬ незак. Парыць. Закідалі ў жлукту каменьня гарачая, залівалі ваду і жлукцілі бяльлё. Шавярнічы Бярэз. ЖМАКАЦЬ незак. Цiскаць, шчыпаць. Танька, ні жмакай ты гэную малую. Ні жмакай яе, яна шчэ маленькая. Завішына Лаг. ЖМАКІ толькі мн. Тое, што і жамкі. Жмакі сьвіньням аддавалі, а ў галадоўку й самі елі. Бясяды Лаг. Жмакамі скаціне корм абмешваюць. Бяларучы Лаг. ЖМАХА ж. Тое, што і жамкі. Жмаху натта ш добра цяляці варыць. Рудня Лаг. ЖМЕНЯ ж. ∇ Жменя круп — яшчэ не каша. Цялякава Уздз. ЖМІНДА м. і ж. Скнара, скупы чалавек. Знаю, што сыр зрабіла, а не прадала, жмінда. Хожава Маладз. Дзеці часта кажуць адзін на аднаго: „Жмінда! Жмінда!" Бытча Барыс. ЖМУРАЧКА ж. Зморшчынка. У яе твар быў увесь у жмурачках. Цялякава Уздз. ЖМУРКІ толькі мн. Абрад. Частаванне бабкі на другі, трэці дзень пасля хрэсьбін. Я дык на гэтыя жмуркі ніколі не хадзіла. Дукора Пух. Жмуркі — гэта ўжо на трэці дзень п'юць, што асталося ад радзін. Паплавы Бярэз. ЖМУРЫНКІ толькі мн. Тое, што і жмуркі. ЖМУТ м. Пук, вязка. Цяпер лапцяў няма, то й жмутоў лыка няма. Вішнева Смарг. 2. Тое, што і жадоба. Жмут твой сусет: зімой сьнегу ні выпрасіш. Клетнае Барыс. ЖМУХА ж. Тое, што і жамкі. Жмуха была, як адналічна жылі, алей самі ціснулі. Паплавы Бярэз. Жмухой у нас называюць тое, што астаецца, як выцісняць алей. Вялікая Вуса Уздз. ЖМУЧОК м. Памянш. да жмут (у 1 знач.). Як возяць салому, можна жмучок і дахаты прывесьці. Нізок Уздз. ЖМЫХА ж. Тое, што і жамкі. Цялятам прывезьлі жмыху. Саланая Валож. Даўней было многа жмыхі, сьвіньням на ўсю зіму хапала. Хожава Маладз. Як выціснуць зь льнянога сем'я алей, астаецца жмыха. Вецярэвічы Пух. ЖНЕЙНЫ прым. Жніўны. Жнейныя песьні пяюць у жніво. Бытча Барыс. Цяпер і лета пройдзя, ні адной песьні ні пачуяш, а бывала, поля разьлягалася ад жнейных песянь. Хожава Маладз. ЖНЕЎНІК, ЖНІЎНІК м. Іржэўнік. Жнеўнік касіў. Дукора Пух. Ты, унучак, пака сьпі, а калі сонца высока падыміцца, тады ты і прыдзіш, на жніўнік кароў пагонім. Рудня Лаг. ЖНІВО н. Жніўныя песні. С усіх суседніх вёсак, гаварылі, жніво ў нас сама хораша пяюць. Дукора Пух. ЖНІЎНІК гл. жнеўнік ЖОГА ж. Пякотка. Жога пячэ во тут у грудзях ат тваіх грыбоў. Вецярэвічы Пух. ЖОЛАБ, ЖОЛУБ м. 1. Драўляная аправа, у якую ўстаўляюцца жорны. Жолаб зь дзерава рабілі, скалоцяць, але ня вельмі крэпка і ўстанаўліваюць жорны. Ігрушка Круп. Па жолабе мука кругом сыпліцца. Мікалаеўшчына Стаўб. 2. Кармушка. Усып у жолуп сечку каню. Палачаны Маладз. ЖОРАЎ м. Шкляная пасудзіна на тры літры. Я яшчэ, помню, насіла мацеры воду ў жораве на поле. Зазерка Пух. ЖОСТРЫ прым. Спрытны. Жостры хлопец: такі паркан пераскочыў. Вецярэвічы Пух. ЖОЎТЫ прым. Пераспелы. Куды ты купляеш гэтыя агуркі, яны ж жоўтыя, нісмачныя будуць! Пруды Стаўб. Жоўтыя агуркі пакідаюць на насёна. Малмыгі Віл. ○ Жоўтая булоўка бат. — гарлачык жоўты (Nuphar luteum). Белыя булоўкі харашэйшыя за жоўтыя. Вялікая Вуса Уздз. Жоўтая лілея — тое, што і жоўтая булоўка. Расьцьвілі жоўтыя лілеі. Саланая Валож. Жоўтая лілея некрасівая, а белая — от красівая. Ігрушка Круп. Жоўтая сліва — адзін з сартоў слівы дамашняй (Prunus domestica). Жоўтыя сьлівы ўжо зьвяліся, мала ў каго е. Вялікая Вуса Уздз. У дзярэўні ў каго-небудзь ё, а ў мяне то няма жоўтых сьліў. Бясяды Лаг. Жоўты збанок — тое, што і жоўтая булоўка. Жоўтыя збанкі па вадзе лісты расьсьцілаюць, кветкі жоўцінькія. Пруды Стаўб. ЖОЎЦЕНЬКІ прым. Памянш.-ласк. Жоўты. Грушкі ўжо ест жоўцінькія, скора ўсе гатовыя будуць. Савоні Стаўб. Падлогу лепей фарбаваць жоўцінькай фарбай, сьвятлей у хаці будзя. Пруды Стаўб. Агуркі цьвітуць жоўцінькім цьветам. Ігрушка Круп. Свэдрык жоўцінькі, як жаўток. Рабунь Віл. ЖУВАЙКА гл. жавайка ЖУЖАЛА ж. Вадкая страва. Дык чачавіцы нам як навараць, а гэна чачавіца чорна жужала, дык мы ўжо й гэтай чачавіцы рады, што хоць пайдалі. Аляхновічы Маладз. ЖУЖАЛКА ж. 1. Заал. Драпежны жук, актыўны ўначы; жужаль (Carabidae). Жужалкі ёсьць і буйныя і маленькія, усякія. Іньшы рас ідзеш ноччы, бух жужалка ў твар. Саланая Валож. 2. перан. Смуглянка. Яна красі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 290 ▶