Старонка 135
◀ / 290 ▶
хаць. Дукора Пух. Жарышча цэлаю нядзелю стаіць, усё павяла. Ляшчынск Мядз. Жарышча сёньня, аж няма чым дыхаць. Вецярэвічы Пух. Учора ня так душна было, а сёньня носа ня высунуць: жарышча. Мікалаеўшчына Стаўб. ЖАТКА ж. С.-г. Жняярка. Ужо як кончыцца ўборка, жаткі ставяць пад навес. Дукора Пух. Цяпер жаткамі ня жнуць, цяпер камбайны ўсё пажнуць. Ігрушка Круп. ЖАЎНЯНКА ж. Бат. Апенька летняя (Kuehneromyces mutabilis). Жаўнянкі ў нас не ядуць і не бяруць. Паплавы Бярэз. ЖАЎРАНАК м. Тое, што і жаваранка. Жаўранак самыя первыя сьпевы прыносіць. Як толькі сонца прыгрэе, жаўранак пачынае сьпяваць. Рудня Лаг. ЖАЎРАНКА гл. жаваранка ЖАЎТАБРУШКА ж. Заал. Аўсянка (Emberiza). Жаўтабрушка — такая маленькая палявая птушачка, сама цёмная, але брушка ў яе жоўцянькая. Вялікая Вуса Уздз. ЖАЎТАВАЦЕНЬКІ, ЖАЎТАВІЦЕНЬКІ прым. Памянш.-ласк. Жаўтаваты. У мяне быў жаўтавацінькі сьвідарочак, знасіла. Бясяды Лаг. Сёньня нашы бабы пакуплялі жаўтавіцянькія хустачкі, былі ў магазіне. Вялікая Вуса Уздз. ЖАЎТАПУЗІК м. Экспр. Малады, мала дасведчаны ў чым-н. Ты ж жаўтапузік шчэ, што цябе слухаць. Паплавы Бярэз. ЖАЎТАЧКА ж. Мед. Жаўтуха. Ты далёка жывеш, ні чула, што мой стары ляжаў у бальніцы. Напала жаўтачка: жоўты стаў, увесь чысто зрабіўся жоўты. Жацерава Стаўб. На жаўтачку хварэюць, калі с печаням што не ў паратку ці жоўцяй. Дукора Пух. ЖАЎТЛЯК м. Насеннік-агурок. Жаўтлякі пакідаюць на насеньня. Дукора Пух. Пакінула дзесяць жаўтлякоў на насеня. Вецярэвічы Пух. ЖАЎТЫР м. Жоўты пясок, пясчаны грунт. На соткі папоў жаўтыр, дак нічога ня вырасла. Вецярэвічы Пух. ЖАЎЦІЗНА ж. Жаўцізна. Лета ідзе на спад, жаўцізна на дзеравах праступае. Кукалеўка Чэрв. ЖАЎЦЯК м. Тое, што і жаўтыр. На жаўцяку нішто ня хоча расьці. Вецярэвічы Пух. ЖАХ у знач. вык. Ужываецца ў значэнні дзеяслова жахнуць. Немец ракету ўверх — жах! Тут іх аш чорна стала. Павыбягалі з лесу, апкружылі нас з усіх бакоў. Снягла Віл. ЖАХАЦЦА незак. Сцінацца, уздрыгваць ад холаду. — Адзень ты кажушок, і ў сьпіну будзе цёплінька і нечага надзёжна будзя. А то будзяш жахацца, дубець. Смольніца Смал. ЖАХНУЦЬ зак. Экспр. Моцна, з сілаю ўдарыць. Як жахнула яна мне па руцэ, чуць рука не атвалілася. Лісіца Нясв. Нядаўначка як жахнуў гром, дык адразу двух жарабятак забіла. Рудня Чэрв. ЖАЦЬ незак. ◊ Жаць на жменькі — спосаб жніва ўручную, калі збажыну не вяжуць, а пакідаюць сохнуць на перавясле. Як дзень мокры, росны ці жыта салома нясьпелая, дык жнуць на жменькі. Жнуць на жменькі, сушаць, а тады праз некалькі дзён вяжуць. Бясяды Лаг. Раніцай бабы жнуць на жменькі, бо росна. Ляшчынск Мядз. Жнуць на жменькі ячмень, пшаніцу, авёс, жнуць на жменькі жыта, калі травы многа. Саланая Валож. Жаць у снапы — спосаб жніва ўручную, калі адразу вяжуць. Сьпелая, сухоя збожжа жнуць у снапы, а мокрая, зялёная — на жменькі. Дукора Пух. Як ідзе камбайн, то ён зразае і малоціць адразу, а жнеі то жалі ў снапы. Забалоцце Смал. ЖБАНОК м. Збанок. Галя, падай другі жбанок, а то ў гэты малако ўжо не ўлазіць. Бясяды Лаг. Жбанкі, гаршчэчкі былі гліняніныя. У жбанках малако ставілі. Вязынка Маладз. ◊ Жбанок вадзяны бат. — вадзяная лілія, гарлачык. У нас вадзянымі жбанкамі ўсё возера запруджана, столькі іх многа. Рудня Чэрв. ЖВАЙКА гл. жавайка ЖВАКА гл. жавайка ЖВАКАВАЦЬ незак. Перажоўваць, разжоўваць. Карова жвакуе, жуе жуйку. Вялікая Вуса Уздз. ЖВАКАЦЬ незак. Экспр. Церці, мяць. Бывала, жвакаеш і жвакаеш у мяліцу, аж рукі ў цябе анямеюць. Завішына Лаг. ЖВАЦЬ незак. Жаваць. Захварэла кароўка, ні жвець жвачку. Язні Віл. Нешта карова жваку ня жвець. Сцебіракі Віл. ЖВІРАВАТЫ прым. Жвірысты. Усё адно як на дарозе, нічога не расьце — такая жвіраватая зямля. Саланая Валож. ЖВІРОЎНЯ ж. Кар'ер, адкуль жвір здабываюць. Дзе жвір бяруць, жвіроўня называюць. Саланая Валож.; параўн. польск. żwirownia 'тс'. ЖВЫР м. Жвір. Нёман жвырам заносіць, мялея. Мікалаеўшчына Стаўб. Зямлёй ужо ні такой простай пакрываюць, а ўжо жвырам пасыпаюць. Вязынка Маладз.; параўн. польск. żwir 'тс'. ЖГУР м. Матуз. Трэба ў лясёнку жгурэ папрышываць. Цялякава Уздз. ЖЛОБ м. Жолаб. Нада ж было п вычысціць жлоп, а то нячыста, нават гною накідалася. Грышкавічы Віл.; параўн. польск. żłob 'тс'. ЖЛУКТА ж. Пасудзіна, выдзеўбаная ў форме кадушкі з драўлянай калоды, запарваць бялізну. Жлукта — вялікая дзіравяная бочка зь дзіркай унізу. Закідалі ў жлукту каменьня гарачая і жлукцілі бяльлё. Шавярнічы Бярэз. Грэюць ваду, леюць у жлукту, а та
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 290 ▶