Старонка 134
◀ / 290 ▶
Пастаралася за ўсіх раней высьці. Дзьве старэйшыя, а яна першая. Бяларучы Лаг. ЖАНІЦЬ незак. ◊ Жаніць цярэшку (цярэшка) — народныя гулянні ў калядныя святы. Ждалі мы калят. Наймалі музыку. Музыка іграла, жанілі цярэшку. У цярэшца стаялі з аннага боку дзеўкі, з другога — хлопцы. І па пары мы стаялі. Давалі каму роўную пару, а каму — дзядоў. Лубень Віл. У сачэльнік перад калядамі куця посная, а назаўтро вечарам бабы, дзеўкі, хлопцы зьбіраюцца гуляць. Хлопцы згаджаюць музыку, бо без музыкі якія ж гулі! Выбіраюць жанчыну якую за мацеру, мушчыну — за бацька, і гэтыя ўжо бацька й мацера распараджаюцца балем. І гэтак мы гуляем. У нас гэто завецца цярэшка жаніць. Валеўка Навагр. ЖАНЧЫНКА ж. Памянш. Жанчына. Яна жанчынка няблагая, бяда толькі, што хворая. Пудзіцк Пух. ЖАРА ж. Гарачыня, спёка. На жары як пасядзела, галава забалела. Забалоцце Смал. Ну й жара стала, хоць у Нёман кідайся і ні вылась. Мікалаеўшчына Стаўб. Хварэю ўвесь час, а за гэтаю жарэю яшчэ больш аслабела. Зазерка Пух. ЖАРАБЕЦ м. ◊ Як жарабец — вольны, свабодны. Бегая як жарабец, забот ніякіх у хлопца. Хожава Маладз. ЖАРАБЁНАК м. Жарабя. Глядзі, каб жарабёнак не адбіўся ад маткі. Ляшчынск Мядз. Жарабёнак маленькі, шэсьць месіцаў з маткай ходзіць, а потым яго адлучаюць. Рудня Чэрв. ЖАРАБЁТКА н. Памянш.-ласк. Жарабя. На лузе ходзіць кабыла з жарабёткам. Нізок Уздз. Жарабётка слабое было і скора здохла. Зазерка Пух. ЖАРАБОК м. Ткац. Памылка пры снаванні. Ужо й жарабок пасьпела палажыць. Ваўкалатка Докш. ЖАРАБУК м. Жарабок, непакладаны конь. Гэтых, каторым па два — па тры гады, жарабукоў, дык, напэўна, больш дваццаці ў саўхозя. Бясяды Лаг. ЖАРАЛО н. Лаз у склепе. Ну й жарало ж выразаў, што ніяк нічога не ўперці. Пярэжыр Пух. Восеньню праз жарало картошку ссыпаць будзем. Зазерка Пух. ЖАРАНДОЛ м. Царк. Жырандоль. Як багатыя маладыя, як малады добра заплаціць, дак у касьцёле запальвалі ўсе жарандолы, на каждым па дваццаць—трыццаць сьвечак. Палессе Мядз.; параўн. польск. żyrandol < фр. girandole. ЖАРАНКА ж. Смажанае мяса, сала. Жаранку ўсе мужыкі любяць. Скамарошкі Стаўб. ЖАРАТАК м. Жар, яркае гарачае вуголле без полымя. Памяшай жаратак, каб усюды грэлася. Мядзел Мядз. Дачушка, пастаў каву на жаратак. Сырмеж Мядз. ЖАРГОН м. Каза, сажань. Казалі, што заўтра будуць хадзіць з жаргонам, абмерваць усім соткі будуць. Рубяжэвічы Стаўб. ЖАРЛЕТ м. Муз. Жалейка. Німа жарлета, дык госьці благія, а як хто зайграе, тады вясёла. Кальчуны Ашм. ЖАРЛО н. Тое, што і жарало. Жарло зімой саломай накрываюць, каб марос у склеп ні залес. Пруды Стаўб. ЖАРЛОЧНЫ прым. Пражэрлівы. Помню, мужыкова сястра была такая жарлочна-жарлочна [нельга ўжо казаць гэтак, бо памёрла], але пражорлівая была. Савоні Стаўб.; параўн. польск. żarłoczny 'тс'. ЖАРНАВЫ КІЙ. Млён (у жорнах). Бярэсься за жарнавы кій і круціш камень, мука піраціраіцца і сыпліцца ў жолаб. Малмыгі Віл. ЖАРНАК м. Ніжні жарнавы камень. Нашы жорны і цяпер спраўныя: у тым годзя памянялі сподні жарнак. Вялікая Вуса Уздз. ЖАРНАКЛЁЎ м. Тое, што і жарнакоў. Жарнаклёў — той, хто рабіў камяні ў жорны, насякаў, гэта жарнаклёў зваўся. Саланая Валож. ЖАРНАКОЎ м. Жарнасек. Шчэ да вайны жарнаковам быў Лазар у нас, а цяпер няма ні жорнаў, ні жарнаковаў. Хожава Маладз. ЖАРНАРОВЫ у знач. наз. Тое, што і жарнакоў. Жарнаровы хадзіў па сялу і набіваў жорны, хто прасіў. Дукора Пух. ЖАРНУЦЦА зак. Стукнуцца, ударыцца. З усяго размаху як жарнуўся, дык аж дух заняло! Мясёнкаўшчына Стаўб. З разьбегу так жарнуўся, аж уваччу пацямнела. Узгурск Чэрв. ЖАРНУЦЬ зак., аднакр. Ударыць з сілай. А ён як жарнуў мне па галаве, дык аж у вачах пацямнела. Кухцічы Уздз. Як жарня ў акно, дык шыбы і паляцелі. Каменка Уздз. Як жарнуў па сьцяне, дык у хаця чуваць было. Палачаны Мядз. ЖАРОБНАЯ прым. Жарэбная (пра кабылу). Белагрыўка ў гэтым годзе нежаробная, гуляе. Ляшчынск Мядз. У нашай брыгадзе чатыры жаробныя кабылы. Гілікі Валож. ЖАРОНДАЛЬ м. Абрад. Абруч, увіты кветкамі, які вешаюць над месцам маладой за сталом. Маладая должна на жарондаль хустку ці падарак павесіць для маткі маладога. Вішнева Смарг. ЖАРОНДЛІ толькі мн. Люстра. Натта ш прыгожыя жарондлі купіла сусетка. Язні Віл. Пекныя жарондлі вісяць у іх, натта пекныя. Юшкаўка Віл.; параўн. польск. żyrandol 'люстра'. ЖАРЫЦЬ незак. Біць моцна, лупцаваць. Думаў, пячонкі адаб'е, так па сьпіне жарыў. Баяры Віл. ЖАРЫШЧА ж. Спякота, гарачыня, спёка. Ну й жарышча прыўдарыла, няма чым ды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 290 ▶