ЖАЛАБОК м. Памянш. Жолаб. Пастаў пад жалабок бочку, каб вады нацякло. Вецярэвічы Пух.
ЖАЛАВАННЕ н. Зарплата. Мой стары вялікая жалаваньня палучая, да мая палучка — з нас хватая. Ляхавічы Дзярж.
ЖАЛАВАЦЬ незак. Шкадаваць. Няма за што жалаваць яе, зарабіла добра, і не бедная сама. Нежаўка Чэрв.
ЖАЛАСЦІВЫ прым. Жаласлівы. Ён к скаціне саўсім ня жаласьцівы. Жораўка Пух.
ЖАЛАСЦЬ ж. Чуласць, спагадлівасць. Другі такі ўжо жаласны, жаласьць мае да кожнага, абы-што якое, дык адразу ў сьлёзы. Рабунь Віл.
ЖАЛЕЗЗЕ н. Зб. Металічнае ламачча. Граната гэтая разарвалася, усё гэтае: паленьня, бочка нейкая ляжала, жалезьзе — усё на нас узвярнула. Снягла Віл. Наносіць во ў хату ўсякага жалезьзя, а тут апхоць яго. Халмоўка Барыс.
ЖАЛЕЗКА н. Лязо, вострая частка рубанка. Жалеска затупілася, новае не дастаць. Ляхавічы Дзярж. Жалеска можа быць адзіночнае і двайное. Паплавы Бярэз. Жалеска ў рубанку — асноўная частка, знізу трэба, каб жалеска вострае было. Мікалаеўшчына Стаўб.
ЖАЛЕЗНІК м. Чыгунок. Увесь посуд заняты, буду варыць зацірку ў жалезьніку. Дзягілі Мядз.
ЖАЛЕЗНЫ прым. Жалезная дарога — чыгунка. Ад нас далёка жалезная дарога — кіломітраў пітнасьця. Ляшчынск Мядз. Даехаць адно да Стоўпцаў, а там і жалезная дарога. Мікалаеўшчына Стаўб. Жалезны мост — мост, зроблены з жалеза. Гэты жалезны мост яшчэ да вайны пастроілі. Забалоцце Смал. Праз жалезны мост паязды ходзяць. Мікалаеўшчына Стаўб. Дзеравянны дык такі ніскі мост, а ў жалезным мосьце насып вялікі, жалезныя стойкі. Вязынка Маладз. Жалезны ход — ніжняя хадавая металічная частка воза. На жалезным ходзе дык, канешне, лепш носяцца восі. Вязынка Маладз.
ЖАЛЕТКА ж. Камізэлька. Надзела жалетку на плацьце, схавала ўвесь строй, — зра я толькі тры вечары сядзела корпалася, вышывала. Канстанцінава Мядз.
ЖАЛОБА ж. Жалобу насіць — смуткаваць, сумаваць, адмаўляцца ад гулянак і вясёлых забаў з прычыны смерці каго-н. з блізкіх. Моладзь танцавала, весялілася. Толькі мне прышлося на ўсё доўга збоку пазіраць: у германскую вайну бацьку забілі, а ўсё ж чакалі, што верняцца, дык тры гады жалобу насілі. Каўшова Дзярж.
ЖАЛОСНЫ прым. Жаласны. Хутка пяюць тую песьню, катора вясёла, а катора жалосна, тую працяжна пяюць. Нізок Уздз. Чуллівы. Сардэчны чалавек мае жалоснае сэрца. Малмыгі Віл. Перат свадзьбай у суботу дзеўкі спраўляюць паненскі вечар, іграіць музыка. А песьні пяюцца дык найболі жалосныя. Палессе Мядз.
ЖАЛУБАЦЬ незак. Экспр. Есці. А наш жалубаіць увесь дзень хоць што: то гарох, то семічкі, і на рабоці, і ў нядзелю. Рабунь Чэрв.
ЖАЛУБНУЦЬ зак. Перакусіць, глынуць абы-чаго. Дай жалубнуць, і я пабягу. Рабунь Чэрв.
ЖАЛУДАК м. Страўнік. У жалутку бурчыць, недаеў сёньня. Пруды Стаўб. Я ні магу цяшкую работу рабіць, па жалутку бальная. Хожава Маладз.
ЖАЛЬ ж. Жаль. Якрас на галасаваньне ліс цопнуў анну курыцу, а назоўтра другую. Вот жаль была вялікая. Бяларучы Лаг.
ЖАЛЯЗКА н. Прас, які награваюць вуголлем. Дзеўкай я бялізну жаляскам прасавала, а зарас уцягі аляктрычныя, зь лямпачкамі і рэгулятарамі. Баяры Маладз. Жаляска ў нас яшчэ як за Польшчай куплялі, дак і цяпер ёсць. Малмыгі Віл. Раскладзі жаляска, папрасую фіранкі. Забрэжжа Валож. Тое, што і жалезка. Сашкава жаляска зусім ступілася, німа чым доскі габляваць. Каменка Уздз.
ЖАЛЯЗНІК м. Рыдлёўка. Паламала жалязьнік, чым ціпер капаць? Зазерка Пух.
ЖАЛЯЗНІЧКА ж. Шчотка з жалезнымі зубамі часаць лён. Сьвіная шчэтка, як і жалязьнічка, толькі ў жалязьніццы гвозьдзікі набіты, а ў сьвіной — шэрсьць. Хожава Маладз.
ЖАЛЯЗНЯК м. Тое, што і жалязнік. Жалязьняком у нас лапату называюць. Пудзіцк Пух. Адрамантуй, чалавеча, жалязьняк, пайду грады рабіць. Вецярэвічы Пух. А ён і слухаць не захацеў, узяў жалязьняк ды пашоў яблынькі апкопваць. Сосны Лаг. Нам трэба новы жалязьняк купіць, стары наш тупы, шчарбаты, ды і цаўё зламалася. Сялец Лаг.
ЖАЛЯЗО н. Тое, што і жалезка. Мне ўчора сын жалязо прывёс, купіў у горадзе. Бытча Барыс. Жалязо бывая адзіночная і дубальтовая. Вязынка Маладз.
ЖАМЕРЫНЫ толькі мн. Адходы пасля перагонкі мёду. Мёд гналі, на гэты рас жамерын многа. Вецярэвічы Пух.
ЖАМКІ толькі мн. Макуха. Стаіць у сенях мяшок жамкоў. Малмыгі Віл.
ЖАНАЦІК м. Жанаты мужчына. Што цяпер за маладзёш! Хоць бы й наш жанацік — ні адной вечарынкі не прапусьціць. Лоск Валож.
ЖАНДАРМА ж. Зб. Жандар. Злая жандарма як унадзілася — нічога ні пакінулі. Пудзіцк Пух.
ЖАНІБА ж. Жаніцьба. Кончыла курсы метсястры і ні пашла на работу — усё жаніба.
86 👁