белая кара, а на жоўтай — жоўтая, так і пазнаюцца ёлачкі па кары. Ляхавічы Дзярж. 2. Тое, што і елка (у 2 знач.). Вот у Лёні многа ёлачкі ў бульбе, яе ў нас шчэ памялом завуць. Рабунь Віл. Накасілі сена зь ёлачкай, дык каровы не ядуць. Вецярэвічы Пух. 3. Аспарагус (Asparagus). Ёлачку начапіць на вяроўку, дык расьце вялікая. Рудня Лаг.
ЁЛАЧКАЙ прысл. У ёлачку (шво). Ёлачкай патшываюць ніс сукенкі, каб ніткі не высыпаліся. Пруды Стаўб. Ёлачкай і вышываць можна. Бясяды Лаг. Ёлачкай неяк у нас цяпер мала вышываюць. Хожава Маладз.
ЁМАЧКА прысл. Прыгожа. От жа ёмачка ён сьпяваў! Юшкаўка Віл.
ЁМКА ж. 1. Чапяла. Гляджу, яечня падгарае. Як схвачу ёмку ды за скавараду! Зазерка Пух. 2. Доўгая палка. Як схапілі ёмкі, папругі, жалязьнякі ды кінуліся даганяць. Сокалы Барыс.
ЁМКА прысл. Трапна, грунтоўна. Мне спадабаўся той хлопец. Так ёмка яму адказваў, што таму й пярэчыць ні было як. Рудня Чэрв. Ігналя стаў ёмка тлумачыць задачы. Ракашыцы Уздз.
ЁРЗАЦЦА незак. Неспакойна сядзець круцячыся. Як прыедзя да мяне ўнучак, дак у хаце такі непарадак, усё пабурыць, ёрзаецца, як малое кацяня. Баяры Маладз. Што гэта за хлопец, ніяк ня ўседзіць на адным мейсцы, ёрзаецца, круціцца. Вязынка Маладз. Сяць, сатана, каб табе на сьвет не глядзець, як ты натлуміў мне галаву за дзень! Ёрзаесься бязь меры. Баяры Маладз.
ЁСІКА, ЁСЦІКА, ЁСЦЯКА. Тое, што і е. Такі нош і ў мяне ёсіка, бацька з гораду прывёс. Мацкі Мядз. Раку паглыбілі, але рыба ёсьціка. Палачаны Маладз. Нам добра: пат самым бокам ёсьціка электрычка, сеў і паехаў куды нада. Баяры Маладз. Малачка ў нас яшчэ трохі ёсьціка, а бульбы зусім няма. Палачаны Маладз. Усё ўжо ёсьціка: і на столь доскі, і на памост, і вокны ўсе зробіла і дамоў прывезла. Халмоўка Барыс. Прышоў да нас чалавек, пытаіцца: „Цётка, ці ёсьціка ў цябе малако?“ Жызнава Віл. У нашага санкі ёсьцяка, бацька купіў. Цялякава Уздз. Аля, напітак у вас ёсьцяка які? Сакольшчына Уздз.
ЁСЬ. Тое, што і е. У дачкі свая машына ёсь. Даўгінава Віл.
ЁЎНЯ ж. Колькасць таго, што можа змясціцца ў ёўні. Уставалі ад петухоў і да сьняданьня абмалачвалі адну ёўню. Восава Мядз.
ЁЦКІ-ЁЦКІ-ЁЦКІ выкл. Пазыўныя словы для парасят. Нізок Уздз.
ЖАБА ж. Карабаціна на астрыі касы. Каторы ня сумея кляпаць, дык жабаў больш наробіць, як наклепле. Саланая Валож.
ЖАБА ж. Мед. Ангіна. Ангіна — жаба панашаму. Пудзіцк Пух.
ЖАБА ж. Пагардлівае або дакорлівае абзыванне дзіцяці, малалетняга работніка. Жаба малая, куды ты лезяш? Звалісься. Нізок Уздз. Пашла служыць маладая. Якая ш там я была?! Жаба, саўсім маладая, бацька ні пускаў. Пашла служыць. Лоск Валож.
ЖАБА АГАРОДНАЯ заал. Рапуха, шэрая жаба (Bufo bufo), з бугрыстай скурай шэрага колеру. Жаба агародная с кулак расьце. Сівая такая, с кропачкамі. Зімуюць пат падлогай. Калі хату добра натопіш, то чуваць, як яна квакая. Жаба агародная прыліпніць да цёплага полу, а на доску наступіш, прыцісьніш яе, дык і запішчыць. Паплавы Бярэз.
ЖАБА ЗЯЛЁНАЯ заал. Разнавіднасць жабы (Bufo viridis). Зеленавата-шэрай афарбоўкі. Уся вада зялёная стала, так многа ў прудзе жабаў зялёных. Мікалаеўшчына Стаўб. Зялёная жаба кумкуе. Пруды Стаўб.
ЖАБА-КУКУЛЯ заал. Разнавіднасць жабы — жарлянка (Bombina). Жаба-кукуля жыве ў балоце, залёна-жаўтлявага колеру, гукі падобныя на кукаваньне. Ляшчынск Мядз. Жаба-кукуля — жаба, якая кукуя, жыве ў сажалках, балотах, канавах. Рудня Чэрв.
ЖАБА СВІСЦЯЧАЯ заал. Квакша звычайная (Hylidae). Сьвісьцячыя жабы жывуць на дрэвах і так крычаць, аж жутка. Бясяды Лаг. Малыя такія жапкі, што жывуць на дрэвах, у нас завуць сьвісьцячыя жабы. Бяларучы Лаг.
ЖАБАРНІК м. Бат. Бусельнік (Erodium). Жабарнік на бару сядзіць, цьвяточкі дробнінькія, ліловыя. Рудня Лаг.
ЖАБАРЫНЬНІК м. Заал. Жабурынне, жабіна ікра. Жабарыньнік плавае па вадзе з маленькімі зялёнымі лісточкамі. Бясяды Лаг.
ЖАБЁНІЦЦА незак. Раздумваць, вагацца. Часу мала, а многа шчэ што складаць у чамадан трэба, а ты жабенісься: то адно гаворыш, то зусім іншае. Зьбірайся скарэй і пайдзём. Грабёнка Чэрв.
ЖАБЕР м. Бат. Зябер (Galeopsis). Жабер на бульбе расьце, па ячмені, кусьцісты такі расьсьцілаяцца, калючая трава, яе ні хоча есьці скаціна. Рудня Лаг.
ЖАБ'Е КРАКТАВІННЕ. Тое, што і жабарыньнік. Жаб'е крактавіньне — гэта ікра жаб'я, што жапкі выводзюцца. Вясной, дзе вада стаячая, праграваіцца, за гэтым жаб'ім крактавіньнем дна ні відаць. Малмыгі Віл.
ЖАБІНА КАРЫШЧА заал. Малюск. Мы
88 👁