зая (Eubatus). От калючы ежавіньнік, уся пакалолася. Дукора Пух. ЕЖАДНЁЎНА прысл. Штодзённа. Скора як зьявяцца гэныя каларацкія жукі, трэба ежаднеўна хадзіць і абіраць іх. Баяры Маладз. ЕЖАНЁ н. Тое, што і в а ж а н я. У гнязьдзе было троя ежанят. Вялікая Вуса Уздз. ЕЙНЫ займ. Яе. Еты калок убіты, каб бачылі, што ейная дзялка. Ляшчынск Мядз. ЕКАТАННЕ н. Ёкат, лямант, брэх, віск. Вот ужо чаго ненавіджу, дык гэта екатаньня сабачага. Малмыгі Віл. ЕКАТАЦЬ незак. Гаварыць на павышаных танах. За сьцяной нехта глуха екатаў: камусьці пагражаў, другіх угаворваў. Узгурск Чэрв. ЕЛАЧКА ж. Узор у форме прамой лініі з паралельнымі рысачкамі, якія адыходзяць ад яе пад вуглом. Такая елачка на радне ўкідваецца і такое харошае радно тчэцца. Баяры Маладз. ЁЛКА ж. 1. Ёлка (навагодняя). На Новы год у школе от харошая елка стаяла, стройная, пушыстая. Бытча Барыс. Крыжы с-пад елкі яшчэ ад Новага года на дварэ валяюцца. Нізок Уздз. 2. бат. Хвошч (Equisetum). Елкі ў картофлі многа. Савоні Стаўб. ЁЛКАСЦЬ ж. Ёлкасць, гарката. Елкасць нейкая ў капусьце, нельга есьці. Вялікая Вуса Уздз. ЕЛКАТА ж. Тое, што і ё л к а с ц ь. Ужэ ніяко смаку німа ў сале, а толькі адна елката. Нізок Уздз. ЁЛКІ прым. Ёлкі. Сала стала нясмачнае, вельмі елкае. Ляхавічы Дзярж. Масла як пастаіць доўга, дык елкае. Нізок Уздз. ЕМКАВАТА прысл. Дабравата, ладнавата. А каторыя былі парапкамі, тыя гадамі рабілі на пана, пан плаціў ім. І цягнулі ат пана яшчэ, ды й ямкавата, каторыя абаротлівыя. Багрыцоўшчына Дзярж. ЕНЧЫЦЦА незак. Крычаць з адчаем. Я кінала есьці, прыляцела да сусеткі і кажу: „А ей, людзі мілыя, схапіў воўк маму! А яна гэдак енчылася, прасілася!" Даўгінава Віл. ЕНЫ займ. Той. Пакажы нам ену вунь хустку. Палачаны Маладз. ЕРАПЛАН м. Уст. Аэраплан. А ераплан усё круціўся і круціўся над вёскай. Сцебіракі Віл. У нашых тады йшчэ ерапланаў не было, а немцы як запусьцяць ерапланы, от страшна было, думаў, што жывы ні вярнуся. Баяры Маладз. ЕСЕКА. Тое, што і е, ест. Кума, а кума, у цябе есека йшчэ газа? Талька Пух. ЕСЛІ злучн. падпарад. Калі, як. Есьлі пагодна, лён даўжэй ляжыць, есьлі дош, карацей. Есьлі дош, чатыры нядзелі, есьлі пагода, й шэсь. І сем, і восім. Тады паднімаім яга, і есьлі мокры, то сушым, каб ён быў сухі. Папоўка Мядз. ЕСТ гл. е ЕСТАНЬКІ памянш., экспр. Есці. Естанькі хацела, жыць хацела, ні бацькі ні мацяры ні было, хата згарэла, вярнуцца ні было куды, гора заставіла, розуму дадало. Ні с кім не радзячыся, сама самую ўладкоўвала ў жызьні. Пагост Віл. ЕСТЫ займ. Гэты. Я ўсё падрат круціла з естага боку, а палосы застаюцца на экране. Чыжаха Бярэз. Малако есьцяка, зьліваям у кадушку. Тагды зь естага малака сыры робім к вяліканьню. Дрычын Пух. ЕТАК прысл. Гэтак, так. Я так сказаў, етак і будзя. Пудзіцк Пух. ЕТКІ займ. Гэтакі. Еткія ўсякія цьвяты красівыя растуць на лугу — любата летам. Крупнікі Віл. ЕСЦІ незак. Жарт. ◊ Есці прасіць — парваны, зношаны. Туфаль есьці просіць, занясу Адаму, наносьнік тут трэба. Пруды Стаўб. Есці як не ў сябе — многа есці. Што гэто ты сягоньні ясі як не ў сябе? Мусіць, прагаладаўсё? Жацерава Стаўб. ЕСЦЯКА. Тое, што і е. Малако есьцяка. Дрычын Пух. У нашага санкі есьцяка. Цялякава Уздз. ЕХАЛА н. Паездка. Яно б добра было зьезьдзіць, але ехала баюся, ведама, нідзе ні была ніколі. Каменка Уздз. ЕХАЦЬ незак. ◊ Ехаць у пірагі — ехаць да маладой у тыдзень па вяселлі. Бацьке прыедуць у пірагі, і нас прасіў на піраге. Савоні Стаўб. ЕЧА ж. Стрававод. Еча апечаная была ў сьвіньні, дык яна блага і ела. Краснае Маладз. ЕШЧЫ прым. З добрым апетытам, непераборлівы. Ешчы кабан папоўся. Вецярэвічы Пух. Ё Ё. Тое, што і е, ест. Да дачкі ехаць ні хачу, сілы ё пака, буду сама сабе жыць. Зазерка Пух. — У вас маліны ё? — А як жа! Тры кусты! Падзерычы Стаўб. ЁГЛІЦЬ незак. Падгаворваць, схіляць. Яна ўсё ёгліла, каб ехаць у Мінск, каб я прадала хату. Вялікая Вуса Уздз. ЁЖЫК м. Мужчынская кароткая стрыжка. У нас мушчыны усе пат польку стрыгуцца, салдаты ёжык одно носяць. Пруды Стаўб. ◊ Пад ёжыка (пастрыгчыся) — коратка, тырчком у розныя бакі. Пад ёжыка пастрыхся. Ігрушка Круп. ЁЛАЧКА ж. Бат. 1. Памянш.-ласк. да ёлка. Ужо толькі пасьля вайны падняліся гэтыя ёлачкі, сталі расьці. Паплавы Бярэз. Ёлачкі бываюць жоўтыя і белыя. На белай ёлацца —
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁