узяў дымакур, налажыў шчэпак і парашыў сам дастаць мёду з вульля. Бяларучы Лаг.
ДЫМКА ж. Тое, што і дымадышка. Рой выйшаў! Палі хутчэй дымку! Баяры Маладз.
ДЫМКОВЫ прым. Тканы ў дымку. Дымковая пасьцілка ў мяне толькі адна, хаваю на случай. Рудня Чэрв.
ДЫМОЎКА ж. Тое, што і дымадышка. Даўней людзі не баяліся пчол, нейкія былі трывушчыя. Гэтых дымовак ніхто й ні ведаў, упаліць анучу і паддзьмухвая. Пруды Стаўб.
ДЫМЫ толькі мн. Від узора. Дымамі ткалі дываны, ткалі ў чатыры ніты, у іглíцы і перабіраныя. Мацкі Мядз.
ДЫРДОМ прысл. Як папала, абы-як. Ня лесь ты ў тую камору, дырдом усё паставіш, а я потым буду ставіць на месца ні могучы. Савоні Стаўб.
ДЫРЫЦЬ зак. 1. Ударыць з сілай. Ён тады сына майго ў грудзі дырыў. Чабаі Валож. 2. перан. Хлынуць. Кроў дырыла з рота. Дукора Пух.
ДЫФЦЯРЫК м. Мед. Дыфтэрыя. Як схваціць дыфцярык, дык і памрэ дзіця. Рудня Лаг.
ДЫХАВІЦА ж. ◊ Дыхавіцу заняло — спынілася дыханне (пры болях, хуткіх рэзкіх рухах і пад.). Рады няма, нема раву, ажно дыхавіцу заняло. Ігрушка Круп. Божа, так кальнула пад грудзьмі, што аш дыхавіцу заняло. Мікалаеўшчына Стаўб.
ДЫХІ толькі мн. Бакавая ўпадзіна паміж апошнім рабром і клубам. Прыехаў віцінар ды доў укол у дыхі, і ўсё прайшло. Вецярэвічы Пух.
ДЫХНІК м. Адтуліна ў курнай хаце для выпуску паветра. Падымуць пыл, ведама, па зямлі танцуюць, дык аткрыюць дыхнік чапялой, кап пыл сышоў. Дрычын Пух.
ДЭК злучн. Ужываецца для сувязі сказаў з прычынна-выніковымі адносінамі. У каго зямлі шмат, дэк і свае работы многа. Пудзіцк Пух.
ДЭКА уст. Вага ў 10 грамаў. Дэка — нешта зусім маленькая, а колькі, ня ўспомню. Ці ня дзесяць? Мікалаеўшчына Стаўб. У нас старыя гавораць: „Дай дэко цукерак", — а прадаўшчыцы сьмяюцца. Гілікі Валож. ◊ Дэка ў дэка — зусім дакладна, грам у грам. Не глядзі, што навукі невялікай. А пашла я рас браць цукар у магазін — нібось, ні перадасьць, якрас адважыць, дэко ў дэко. Савоні Стаўб.; параўн. грэч. deka 'дзесяць'.
ДЭНКА ж. 1. Тое, што і гнўшка (у 1 знач.). Дэнка наша саўсім ужо благая, выразалася. Палессе Мядз. Дэнка зусім зрубілася, німа на чым мяса парэзаць. Ігрушка Круп. 2. Тое, што і гнўшка (у 2 знач.). Падстаў дэнку, скаварада ж вельмі гарачая. Пранчэйкава Маладз.
ДЭНКА н. Унутраная верхняя частка шапкі. Дэнка ў шапцы дзіцяці і ўзрослага чалавека. Мікалаеўшчына Стаўб.
ДЭРБА ж. Асоба высокага росту з тонкімі доўгімі нагамі. Нека патанчала, худоба зрабілася, і тут [у таліі] тонінька, адно ногі доўгія, дэрба. Савоні Стаўб.
ДЭРБІНА ж. Зневаж. Тое, што і дэрба. Ну й дэрбіна ш яе дачка, ніхто ў скокі не бярэ. Чыжаха Бярэз.
ДЭРБЫ мн. Рэбры. Высахла, адны дэрбы тарчаць. І куды матка глядзіць! Раўчак Пух.
ДЭРГАЦЬ незак. Тое, што і ґрэкаць. Ня выгнаць гусей з вады, цэлую ноч у бродзі дэргаюць. Нізок Уздз.
ДЭСЭНІ ж. Уст. Дэсань, узор. Як культура ткацтва стала ўзрастаць, пачалі жанчыны вытыкаць дэсэні. Ткалі абрусы дэсэнямі ў восім—дванаццаць нітоў, ткалі і ў ніцікі, каторыя захаваліся і да цяпер. Даўгінава Віл. У хаце ў іх хораша, лошкі засьцілаюцца пасьцілкамі ў дэсэні. Бясяды Лаг.; параўн. польск. deseń < фр. dessin 'малюнак'.
ДЭЎЖ ж. Даўжыня. Гэто ні дзело паліць дубовымі дравамі — яны ш цьвярдыя да дэўш такая, у печ ні ўперці. Савоні Стаўб.
ДЭФІЛЯДА ж. Дэманстрацыя, парад. Не, што вы! У горадзя я ня была, але 1 Мая дэфіляду па целявізары глядзелі мы ўсе. Цялякава Уздз.; параўн. польск. defilada 'тс'.
ДЭЧЫЦЬ незак. Экспр. Ісці напрасткі. Аш віджу — нехта прас поле дэчыць. Вішнева Смарг.
Е
Е, ЕСТ. Формы цяпер. часу ўсіх асоб адз. і мн. ліку дзеяслова быць, якія ўжываюцца ў паўднёва-заходнім дыялекце і сярэднебеларускіх гаворках. Ёсць. Чыстае е, дак выду ў чыстум. Цялякава Уздз. Мае бацькі старэнькія, але здароўя шчэ е: і карову на пастыр заганяць, і па дому дагледзяць. Баяры Маладз. Усяго цяпер хватаіць у магазінах: і продукты ест усякія, і краму хапаіць. Рубяжэвічы Стаўб. Ест у яе дзеці, яна не адзінока. Цялякава Уздз. ◊ Як ест — усё чыста, усё як ёсць. Пажар у нас быў велькі, агню цэлая вуліца, страх! Усё як ест тады згарэла, нагала згарэла: і гусі пагарэлі на гнёздах, і сьвіня пагарэлі, карова згарэла. Мікалаеўшчына Стаўб.
ЕГДЗІЦЬ незак. Ездзіць. Учора егдзіла да доктара, дык нешта тут вось запісоў. Сядзіца Віл.
ЕДРАНЕЦ м. Бат. Бядрынец (Pimpinella). Калі высушыш едранец, дык зімою каровы добра гэтае зельле ядуць. Хожава Маладз.
ЕЖАВІННІК м. Бат. Ажыннік, ажына шы-
79 👁