Старонка 128
◀ / 290 ▶
шу — знайсці задавальненне. Грыбоў назапасіла: ёсьціка і салёных і сушоных, будзіць зімой душу адвясьці. Да бульбы так добра грыпкі. Калодкі Віл. Душа вылазіць — дрыжма дрыжаць, калаціцца (ад холаду). Салому накідалі дзень цэлы на машыны і прыцэп. А вецяр у полі. Як адыдзе машына, а ўвагрэты, пастаіш, скалеяш, душа вылазіць. Савоні Стаўб. Душа зайшлася — дыханне спынілася (пры спалоху, усхваляванасці). Я іду, а мне кажуць: „Твой сын у немцах". Мне й душа зайшлася, а ўсядно іду, думаю, буду біцца да сьмерці, каб сваё дзіця выбавіць ад фашыстаў. Чырвоны Пасёлак Пух. Душа не ляжыць да каго-н. — перастаць сімпатызаваць, прыхільна ставіцца да каго-н. Не судзьба, мабыць. І сватоў прысылаў да мяне, але нек ні згаварыліся, нек душа мая не ляжала да яго. А хлопяц прыгожы быў, кучаравыя валасэ, высокі. Валеўка Навагр. Душа разрываецца — цяжка перажываць. Налавілі нас душ трыццаць, гоняць па сьнягу па пояс. Дзеці галосяць, да пасінелі, да пачарнелі. То, дальбог, душа разрываіцца, ня вытрымаць. Плецівішча Чэрв. Душа ў душу — дружна, у згодзе. Добры ён у мяне чалавек. Пражылі ўвесь свой век душа ў душу, ні аднаго разу ні абазваў мяне, ні рукі не падняў на мяне. Ільля Віл. Душой загавець — памерці. Нашы свояке ўзялі палатку, харошу палатку, паехалі на Сьвітась. Распалажыліся там, пагода харошая. А тады дошч. І потым дошч! І потым дошч! Ідзі, кажу на свайго, заві, хай да нас ідуць, у хаці хоць цесно, але цёпло, а то на гэтым дажджы і душэю загавеюць. Валеўка Навагр. Наесці душу каму-н.,асудж. — давесці да адчаю, змучыць. Ён танклявы, вісокі, і яна харошая, стройнянькая, ідуць пабраўшыся за рукі, а ўсе завідуюць, от пара харошая. Але матцы яна ні падабалася, маці прыедзя, насварыцца на абоіх, яму наесьць душу, і яна наплачацца як стаць. Мікалаеўшчына Стаўб. Па душы што-н. — падабаецца, даспадобы. А сількоў [халадніку] як наберыш на сена, дык і цэлы дзень ясі. Вот апяцітная яда. Гэта мне па душы. І малако так ня йдзець, як сількі летам. Калодкі Віл. Пры душы — у наяўнасці. Як успомню перажытае. Жылі бедно, пяць грошы пры душы не было. Горкі Стаўб. ДУШАГРЭЙКА ж. Цёплая жакетка (звычайна на ваце, футры) без рукавоў. — Нашто ты гэты мацяр'ял купіла? — Дачка душагрэйку пашыіць, а то я дужа ноччу мерзну. Канстанцінава Мядз. Прыемна адчуваеш сябе ў душагрэйцы ў марос. Палачаны Маладз. ДУШЫСТЫ прым. Духмяны. Язьмін душысты, помню, рваў у маладосьці. Бясяды Лаг. ДУШЫЦЦА незак. 1. Прападаць. Жнем ды жнем, есьці захацелі; хазяйкі німа, чорт яе ведае, дзе яна там душыцца. Калініна Дзярж. 2. Мучыцца, пакутаваць запёртай. Калі гэта цяпло ўжо будзя, скаціна душыцца ў хлеве. Дзераўная Стаўб. 3. перан. Многа і цяжка працаваць. Раней усе тут было панскае, і каб жыць хоць як, душыліся зямлёю. Баяры Маладз. ДЫБА прысл. Тарчма, старчаком. Толькі даходжу футара, аш дзікоў штук дзесіць, а можа й болій, дык у мяне шапка дыба. Язні Віл. ДЫБАРА прысл. Дыбам. У мяне ат страху валасэ дыбара пасталі. Дукора Пух. ДЫБАЦЬ незак. Экспр. Ісці павольна. Стары чуць дыбая. Дукора Пух. ДЫБКА прысл. Тое, што і дыба. Конь як стоў дыбка, дак хлопяц і пляснуўся вобзямлю. Цялякава Уздз. ДЫВАН м. Байкавая коўдра. А летам ён у мяне дываном укрываецца, кажа, не так горача. Апенькі Віл. ДЫВАНЧЫК м. Сцёганая коўдрачка ўверчваць дзіця. Вельмі прыгожы дыванчык купіла матка хрышчоная свайму хрэсьніку. Саланая Валож. ДЫГАТЫ прым. Цыбаты, высокі. От пятух дыгаты ў Насьці. Нарач Віл. ДЫГАЦЬ незак. Біцца, трапятацца (пра сэрца). Як трохі параблю, так і дыгае сэрца, так і дыгае. Брадок Лаг. ДЫГІЦЬ выкл. Скок. Разбехсо гэто я і дыгіць! Алі другі берах абарваўсо, пэўно, вада падмыла, і я шадулбухнуўсо ў ваду. Кулёўшчына Маладз. ДЫГУСЬ м. Экспр. Высакарослы падлетак. Ну й дыгусь твой сыночак. Яшчэ пятнаццаці няма, а за бацьку вышэйшы. Грабёнка Чэрв. ДЫЛЕЦЬ незак. Імжэць. Але ж вот дошч, дыліць і дыліць цэлы дзень. Цялякава Уздз. ДЫЛЬКА ж. Памянш. Дыля. Хаця п, думаю, дылька вытрымала. Вішнева Валож. ДЫЛЯ ж. 1. Тоўстая дошка, дылёўка. Гэтыя дылі і ўдваіх цяшка падымаць, а я ш адзін валачыў. Вецярэвічы Пух. 2. Палавіна распілаванага ўдоўж бервяна. А ўперат дык сядзелі на цьвёрдых лавах, с калоткамі, а то й дылі ляжалі. Палессе Мядз. ДЫМАДЫШКА ж. Дымар акурваць пчол. Дымадышка ёсьць фабрычная, а я дык сам зрабіў для сябе. Як задымлю дымадышкай, дык пчолы, як сонныя. Малмыгі Віл. ДЫМАК м. Тое, што і дымадышка. Я ніколі дымака ні бяру, пчолы мяне знаюць. Баяры Маладз. ДЫМАКУР м. Тое, што і дымадышка. Дымокур купляюць, але ў мяне самадзелкавы. Бясяды Лаг. Я шчэ малы быў, але, помню, вельмі любіў мёд. А тады мёд быў ого які смачны, бо ўволю яго не было. Я, помню,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 290 ▶