ДУМАЎЁ н. Труна. Просіць думаўё зрабіць, нельга атказаць. Бытча Барыс.
ДУНДЗІЦЬ незак. Ссаць. Ён, як бычок, усё дундзя і дундзя. Гарадок Маладз. Бач, як бычок, дундзіць малачко прас соску. Палачаны Маладз.
ДУНДУК м. Неадабр. Хмуры, пануры; нурэіна. Чаму ты заўсёды ходзіш такі, як дундук? Рудня Чэрв.
ДУПКА ж. Ножка грыба, корань. А як дупка ў грыба чарвівая, то я выкідаю. Язні Віл.
ДУПЛЁ н. Дупло. Рой, які ўцёк, знаходзіць дрэва і там жывець, знаходзіць дуплё і жывець. Рабунь Віл. Дуп стары, дуплё ў ім вялікае, баюся, што дуп зваліцца. Зазерка Пух. А дуплё было вялікае і досыць прасторнае, ну, я і спусьціўся ў яго. Любань Віл.
ДУПЛЯВАТЫ прым. З дуплом, трухлявы. Дупляватую радыску не ядуць: у ёй клёку ніякага няма. Вішнева Валож. Мы дупляватую радзіску самі не ядзім, карове аддаём. Мікалаеўшчына Стаўб.
ДУПЛЯК м. Пчал. Калодачны вулей. Дуплякі ўжо з моды вышлі, зараз не робяць іх. Паплавы Бярэз.
ДУПЛЯНАВАТЫ прым. Тое, што і дупляваты. Дупляна́ватая рэцька і радыска — благія, іх не ядуць. Ляшчынск Мядз.
ДУПЛЯНАТЫ прым. Тое, што і дупляваты. Дуплянатая рэцька вялікая расьце, ды толькі дзірка ў сярэдзіня. Забалоцце Смал.
ДУПЛЯНКА ж. 1. Тое, што і дупляк. Гадоў с трынаццаць займаюся пчоламі, за свой век бачыў розныя вульлі. І дуплянкі ў мяне былі, але цяпер дуплянак мала. У дуплянках яны там сабе хазяява, добра пчолкам у дуплянках. Бяларучы Лаг. У мяне адна дуплянка стаіць. Вецярэвічы Пух. 2. Пасудзіна на мёд. Дуплянка мы называям пасудзіну для трыманьня мёду пад рукой. Забалоцце Смал. 3. Дупло. У леся таўшчэзныя ліпы з дуплянкамі. Вецярэвічы Пух.
ДУПЛЯНЫ прым. Тое, што і дупляваты. Каб яна правалілася! Уся рэцька дупляная! Рудня Чэрв. Бручка вялікая, але дупляная, мала карысьці зь яе. Вецярэвічы Пух.
ДУПЛЯСТЫ прым. Тое, што і дупляваты. Дуплястая рэцька сяголята ў нас, няма чаго і есьці. Ляхавічы Дзярж.
ДУПЛЯТЫ прым. Тое, што і дупляваты. Якрас папалася елка тоўстая ды сукаватая, дуплятая, а дуплё было вялікае. Любань Віл.
ДУРАКАВАТЫ прым. Дурнаваты. Бывае й не дурны, але такі нейкі дуракаваты. Саланая Валож. Вы толькі паглядзеця на яго — ці ён разумны, ці ён дуракаваты, не разьбярэш. Дукора Пух.
ДУРАТА ж. Дурасць. І што гэта за дурата на яго найшла, уцікаць уздумаў. Ды ці цяпер куды ўцякеш? Бяларучы Лаг.
ДУРНІЛА ж. Лаянк. Дурніца. — Ат, дурніла, я п схадзіла і выкапала [грушу]. Ну што б мне тая Гілена зробіла?! Я п сказала: „Мне сістра аддала". І ўсё. Халмоўка Барыс.
ДУРНЭПС м. Бат. Турнэпс (Brassica rapa rapifera). Дурнэпсу пасеяць дала мне мая сусетка, карову добра зімой карміць будзя. Пудзіцк Пух.
ДУРЫНЫ толькі мн. Буякі. Ужо дурыны пасьпелі. Чы пойдзіш зьбіраць? Каляды Віл. Цяпер людзі панавучваліся кампоты з дурын закручваць, сокі ціснуць. Пагост Віл.
ДУРЫЦЦА незак. Дурэць, сваволіць, блазнаваць. Тады ўжо як радзіны кончацца, пап'юць гарэлку, кашу падзеляць, трэба ш дурыцца. Таўкачэвічы Уздз.
ДУРЫЦЬ незак. ◊ Дурыць галаву — надакучаць размовай. Пашла там села, і ён прышоў, сеў кала мяне і галаву дурыць, што пайдзём у магазін, памажыця яму мануфактуры набраць і ўсё. Ракаў Валож.
ДУХ м. Паветра. Зачыняй дзверы, не выпускай дух с хаты. Войраўка Пух. ◊ Без духу — вельмі хутка, шпарка бегчы (ляцець, перці). Сказалі, што ёсьць свэдры, дак пёрла бяз духу. Савоні Стаўб. Дух баўіць — задавальняцца. Я толькі й жыву квасам, гэтым квасам і дух баўлю. Савоні Стаўб. Дух вон — цяжка, перарывіста дыхаць. Бягу, дух вон. Ракаў Валож. З духам — поснае, без скаромнага. Яны заўсёды, кажан год бес саланіны сядзяць, з духам ядуць, ды так і жывуць. Баяры Віл. І духу не ўказаць — раптоўна загінуць. Я ні люблю, каб мухі ў хаці вяліся, загаджвалі ўсё. Стары зрабіў хлапушку, прыбіў цяшку рызіну. Як уперыш па плячах, яна й духу ні ўкажа. Валеўка Навагр. Ні духу ні слуху — ніякіх вестак не чуваць. Ат сястры ні духу ні слуху, як паехала, дык і маўчыць. Пруды Стаўб. Ні на дух — не цярпець. Гляджу, каля Еўкі Антось ходзіць. Я падышоў да іх. Мая Еўка рада, а с тым ні на дух. Гайна Лаг.
ДУХ-ДУХ-ДУХ выкл. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння тупату ног. Як толькі пачую, што зямля дух-дух-дух, шагі пачую [карнікаў], кажу: „Мамачка, ідуць!" Я ўсё страх даваў ёй. І сам баяўся. Снягла Віл.
ДУЦЬ незак. 1. Дзьмуць. Дуе вецер на зьмену пагоды. Бясяды Лаг. 2. Пасылаць. Сынок усё дуець і дуець ёй пачкі, сют-тут і пасылка. Язні Віл. 3. перан. Падаваць. Думаю, што ён там робіць? Аж ён канюшыну кладзець на вос. Дуіць і дуіць на вос. Залазоўе Віл.
ДУША ж. 1. Пухір з паветрам у рыбы. Выняў душу с плоткі ды пат пяту, як стрэльня! Рабунь Віл. 2. Начынка. Напікла пірагоў с капуснай душой. Акалова Лаг. ◊ Адвесці ду
88 👁