Старонка 122
◀ / 290 ▶
долкі і ляжыць. Саланое Валож. ДОЛУ прысл. Тое, што і долкі. Летнія яблыкі пашці ўсе долу асыпаліся, а зімовыя абіраць будзем у канец лета. Баяры Маладз. ДОЛЯ гл. доле ДОЛЯР гл. даляр ДОЛЯХ прысл. ◊ Долях ляжаць — памерці. Ён даўно ўжо долях ляжыць. Чабаі Валож. ДОМ м. Перыфр. Труна. Дом — гэта гроп, яго з досак робяць. Ігрушка Круп. ДОМА прысл. У сваёй сям'і. Ён пагіп, як шчэ Марыля дома была. Цялякава Уздз. ДОМІК м. Пчал. Вулей. Неяк адным годам як пчолы памёрлі, дык домікі і стаяць пустыя. Сцебіракі Віл. ДОНЦА н. Кружок. А салёныя рыжыкі! Іх і варыць ня трэба, абцерці чысцінька ды пасаліць, прыціснуць донцам, праз пяць-сем дзён еш. Жартайка Барыс. ДОРАЖНІК гл. даражнік ДОРЖНІК гл. даржнік ДОРНІК м. Прабойнік. Дзюру праб'ю ў жалезе дорнікам. Хожава Маладз. ДОС, ДОСЬ. 1. безас. у знач. выкл. Выражае загад, патрабаванне спыніць што-н. Дос ужо вам зубы тачыць! Узгурск Чэрв. 2. Тое, што і до, досіць. Паехала яна [царская дачка] с кім-та пакатацца, і як там случылася, ні знаю, дось таго, што йна ехала адна, бізь нікога... Прыгнала ҝ берагу, ні ўтанула яна, вышла на сухоя і папала ў тоя самая места, дзе быў гэты чалавек. І дось таго, што ён там хадзіў па берагу і ўвідзяў яе. І там сколька часу яны пражылі, цар стаў разысківаць яе. Доўгі час шукаў. Дось таго, што нашлі іх у пушчы ў нейкай у такой бязьлюднай і прывязьлі дамоў (з казкі). Альсевічы Мядз. ДОСЕЎКІ толькі мн. Заканчэнне сяўбы. Раней мы і досяўкі сьвяткавалі, калі канчалі восяньню сяўбу. Мікалаеўшчына Стаўб. ДОСІЦЬ гл. до ДОСКІ мн. Кладка, памост на возеры для паласкання, мыцця і пад. Ёсь на возеры ў нас доскі, можаш і ты памыць сваё паркалёвае. Рудня Лаг. ДОСТКА ж. Дошка. Цэлыя чатыры калоды расьпілавалі, хваціць достак на столь і на падлогу. Пагарэлец Пух. Купіў достак на падлогу. Жацерава Стаўб. ДОСЬ гл. дос ДОТУЛЬ прысл. Датуль. Покуль не аддаў медалёў, дотуль сын не пайшоў к яму. Пудзіцк Пух. ДОЎЖ ж. Невялікая адтуліна, праз якую ляцяць пчолы ў вулей. Доўш — дзірачка такая ў вульлі, праз якую пчолы вылятаюць. Хожава Маладз. ДОЎЖЫНЬКІ прым. Ласк. Некалькі даўжэйшы за звычайны. Грыбы апенькі любюць балоцістая места. Ношка такая тонінькая доўжынькая. Галоўка карычнівая. Суднікі Віл. ДОЎЗАЗНЫ прым. са знач. высокай меры якасці. Сарочка ў яе была доўзазная. Дукора Пух. ДОЎЗЕНЬКІ прым. Тое, што і доўжынькі. Доўзенькая тая зіма мне здалася. Пудзіцк Пух. ДОЎНІШНЯЕ у знач. наз. Даўнейшае, мінулае. Вы, відаць, хочаце ведаць доўнішняе, бо ўсюды ходзіця і ўсё распытваіця. Рудня Чэрв. ДОЎНЯ-РАЗДОЎНЯ прысл. Вельмі даўно, даўна-прадаўна. То ён доўня-раздоўня ўдаўцом жыве, дачку гадавоў. Пудзіцк Пух. Шчэ баба доўня-раздоўня прала тальку. Рудня Чэрв. ДОХТАР м. Урач. Забалелі ў мяне вочы. Пашла я да дохтара. Старыя Габы Мядз. ДОХТАРКА ж. Жан. да дохтар. Ліха яго ведая, што ў мяне. Дохтарка казала, што ж жыватом нешта не ў паратку. Слабада Стаўб. ДОЧАРТА прысл. Шмат. Ягат цяперака ў лесі дочарта, кап толькі час быў. Пудзіцк Пух. ДОЧКІН прым. Даччын. А ведзьма пад'ела ды кажа: „Пакачусь, павалюсь, Цярэшкавага мяса пад'еўшы". А ён кажа, на дубу седзючы: „Пакацісь, павалісь, дочкінага мяса пад'еўшы" (з казкі). Малое Стахава Барыс. ДОЧЧЫН прым. Тое, што і дочкін. Я дзевачку сваю схапіла за ручку, вяду, а сын уплёўся за доччыну ручку, тожа цягнецца па вадзе. Чырвоны Пасёлак Уздз. ДОШКА ж. Тое, што і гнўшка (у 1 знач.). Вазьмі дошку і нарэш сала. Вецярэвічы Пух. ДОШЧАЧКА ж. 1. Дошчачка лыжкападобнай формы з дзвюма дзірачкамі, якою карыстаюцца пры снаванні, каб ніткі асновы клаліся роўна, не блыталіся і не рэзалі руку. Возьміш у руку дошчачку, у якой прабіты дзьве дзюркі, уцягніш у дзюркі ніткі с клубкоў і так снуеш. Рубяжэвічы Стаўб. Зробім дошчачку такую з дырачкамі і ў гэтыя дырачкі ўцягвалі ніткі, тады хадзілі па хаце і снувалі. Баранцы Віл. 2. Матэрыял на агароджу. Онь у мяне садок загароджаны дошчачкаю. Пруды Стаўб. ДРАБАКАВАЦЬ, ДРАПАКАВАЦЬ незак. Спружынаваць. Баранаваць або драбакаваць [нада], як трава або калі цьвёрдая зямля. Падрабакуюць, а тады развозяць гной і аруць. Рабунь Віл. Перш драпакуюць, тады аруць. Савоні Стаўб. ДРАБА ж. Эмац. Кляча, худзіна. Хіба на мыла здаць драбу гэту? Нарач Віл. ДРАБАЧ м. Тое, што і дзяргач. Драбачом добра падлогу шараваць, вазьміце ў мяне. Язні Віл. ДРАБІНА ж. 1. Драўляная прыстаўная лесвіца, драбіны. Патстаў драбіну, на гару кра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 290 ▶