піву трэба ўсьцягнуць. У нас новая драбіна, нядоўна стары зрабіў. Бяларучы Лаг. Да сукоў прыстаўляюць драбіну, а там лезуць па сукох. Сцебіракі Віл. 2. Адзін з прадметаў супрацьпажарнага інвентару. Палажылі драбіну на страсе, а то што рабіць, як сажа загарыцца? Нізок Уздз. Драбіну нядаўна новую палажыў на страху. Рабунь Віл. 3. Рашотчатая кармушка на сена, трасянку. Трэба карове ў драбіну сена паткінуць. Ігрушка Круп.
ДРАБІНКА ж. Пчал. Прыстасаванне, якое ўстаўляецца ў галаву калоды для адкладвання мёду. Дзе мёд у караніку зьбіраецца, драбінка называюць. Вялікая Вуса Уздз. Драбінку вешаюць, штоб мёд лажылі пчолы. Забалоцце Смал.
ДРАБІНКА ж. 1. Памянш. да драбіна (у 2 знач.). Драбінка — гэта лесьвічка, пракладзеная па страсе да коміна. Вішнева Валож. 2. Рашотка, якая ўстаўляецца ў задок воза або саней. Засунь драбінку, каб бульба не высыпалася. Вецярэвічы Пух.
ДРАБІНЦЫ толькі мн. Тое, што і драбіна (у 1 знач.). У нас драбінцы старэнькія, новыя трэба зрабіць, бо можна ўпасьці. Старыя Габы Мядз.
ДРАБНЯЧОК м. Зб. Назва прадмета паводле характэрнай прыметы, абазначанай утваральным словам. І столькі масьлякоў па драмнячку-сасьнячку многа, прама ў раду сідзяць. Нядаль Барыс.
ДРАБОК м. 1. Зубок, каліўка. У хаця німа ні драпка часныку. Астравок Уздз. Ад рабакоў добра драбок часныку зьесці. Кухцічы Уздз. 2. Невялікі кавалачак чаго-н. Пазыч мне, кумачка, драбок цукру, нешта ў горля залажыла, дак вып'ю гарачага чаю, можа атпусьціць. Цялякава Уздз.
ДРАБЯШЧАЦЬ незак. Балбатаць. І як ёй толькі язык не баліць цэлы дзень драбяшчаць несупынна. Грабёнка Чэрв.
ДРАВУШКА ж. Першацёлка. Дравушка на пасьце, ідзі прыгані. Ляшчынск Мядз. Вунь паглядзі, якая прыгожая наша дравушка, с каровай ідзе. Мацкі Мядз. Мая дравушка такая маленькая, як цёлка. Забалоцце Смал.
ДРАВЯНЫ прым. Драўляны. Флейта дравяная, у дзюрачках. Вішнева Валож.
ДРАГАЦЬ незак. Стукаць, грукаць. Драгала ў вокны і ў дзьверы, а яны сьпяць сабе. Краснае Маладз.
ДРАГНУЦЬ зак. Стукнуць. Так драгнуў пад руку, што міска ўпала на падлогу. Сырмеж Мядз.
ДРАЗВІСТЫ прым. Дрыгвяністы. Ня йдзі, браток, бо там дразвістае балота, што можна праваліцца. Ляшчынск Мядз.
ДРАКА ж. Бойка, бой. А йшлі парцізаны, а тут жа лес быў такі кругом, і нарваліся. Завязалася драка. Такая драка, што ўсе гэтыя самыя фашысты сталі садзіць з лесу. Снягла Віл.
ДРАКА ж. Тое, што і грабёлка. Былі дракі жалезныя, а яшчэ былі дракі дзіраўныя, на адзін канец дошкі набівалі гвазьдзюкі. Шавярнічы Бярэз.
ДРАКА ж. Тарка. Буду драць бульбу, дзе наша драка? Сырмеж Мядз.
ДРАКА, ДРАХА ж. Будаўн. Выемка ў бервяне з ніжняга боку для шчыльнага прылягання. Драку робяць санціметры тры-пяць. Выбіраюць драку для лепшага прыляганьня бервяна. Хожава Маладз. Ён апчэсваць будзя, а я драку выбіраць. Студзёнкі Віл. Драху глыбокую зрабіў, моху многа нада. Бытча Барыс.
ДРАЛА у знач. вык. Наўцёкі, уцякаць. Сястра была, дык сястра драла ў лес. Нашлася братавая — яна тожа ў лес. А дзеці за ёй. Снягла Віл.
ДРАМАКА м. і ж. Соня; чалавек, які любіць паспаць. Эй, драмака, хопіць спаць. Ужо сонца высока, а ты ўсё сьпіш. Турын Пух.
ДРАНАЧНЫ прым. Якім прыбіваюць дранку. Ніяк драначных цьвікоў нідзе не дастану. Як прывязуць, куплю многа, буду крыць страху. Бытча Барыс.
ДРАНДУШКА ж. Частушка, прыпеўка. Дзеўкі як завядуць драндушкі, канца няма ім. Турын Пух.
ДРАНКА ж. 1. Тое, што і дзёрбнік. А рас хазяйка картошкі надрала і пячэць бліноў, дранкі, нальлець сьмятаны, есьця. А сядзіць ліцінант і кажыць: „І кушаю, і такое ўкуснае, і харошае, ну, ш чаго яно зьдзелана?" Мікольцы Мядз. 2. Бабка. Я люблю дранку, але не магу яе есьці: яна мне шкодзіць. Хожава Маладз. Уставіла на абет дранку. Жораўка Пух. Я бульбы садрала, зьлію ў гаршчок, прыпраўлю і пастаўлю ў печ — ув абед дранкі паядзім. Кроква Лаг.
ДРАНКА ж. Дзяруга, патканая рыззём. Бывала, дзетачка, і дранкам былі рады, бо пад імі цёпла спаць. Цяпер ва ўсіх адзіялы, а дранкі пад ногі сьцелюць. Рудня Чэрв.
ДРАННІК м. Тое, што і дзёрбнік. Якія смашныя гарачыя драньнікі, ды яшчэ з маслам! Але я спазьніўся, толькі адзін драньнік дастаўся. Муляры Віл.
ДРАНЫ дзеепрым. Здробнены ў крупадзёрцы. Драныя крупы — дробныя. Вецярэвічы Пух. Драныя крупы ў крупадзёрцы вырабляюцца. Дукора Пух.
ДРАНЬ ж. 1. Дранка. Я ўжэ на хлеў драні загатовіў. Нізок Уздз. Яе хата пакрыта драньню. Рудня Чэрв. 2. зб. Дубцы, расчэпленыя надвае. Схаджу ў лес, трэба надраць драні на кошык. Гілікі Валож.
ДРАПАК м. Культыватар. Як назло, драпак зламаўся. Папоўцы Віл.
84 👁