лі. І трэба было прасьці, і дзяцё трэба калыхаць — адна нага ў почапца, а другой калаўрот цісьніш. Сцешыцы Віл.
ДЗЯЦЁНАК м. Тое, што і дзяцё. Братавая гэто пісьмо прачытала, парвала, а другое напісала: „Радзіла твоя жана дзяцёнка — ні то чарцёнка, ні то кацёнка, ні то сабачанёнка". І паслала гэта пісьмо (з казкі). Малое Стахава Барыс. Гляджу, салдат ідзець. Вялікі. Ведама, я яшчэ дзіцёнкам быў, мне падалося, што вялікі, ідзе з аўтаматам. Снягла Віл.
ДЗЯЦЁНАЧАК м. Памянш. да дзяцёнак. Іна й палезла з гэтым дзяцёначкам на печ. Малое Стахава Барыс.
ДЗЯЦІВУХА ж. Тое, што і дзетаводуха. Курыца наша водзіць куранят, то яна называецца дзяцівуха. Рудня Чэрв.
ДЗЯЦІНСТВА н. У знач. зб. Дзетвара. Ашчэ я помню, рэчка глыбокая была, нна ні відаць, віры круцюцца. А цяпер зарастае, мяльчэе, дзяцінства гэта паскудзіць, рыбу ловячы. Бяларучы Лаг.
ДЗЯЦЮК м. Нежанаты малады чалавек; кавалер. Малады едзіць са сваімі гасьцямі, а маладая з прыданкай і дзяцюком, што вянок дзержыць. У мяне аш два дзяцюкі былі, як вянчалася. Любань Віл. Усе паразьбіраюцца па парах, як кончыцца вічарынка, і дамоў пойдуць, бо ў каждай дзеўкі быў свой дзяцюк. Крык, піск. Дзеўкі ад дзяцюкоў уцякаюць, лятуць і аглядваюцца. Пузыры Мядз.
Пад дзецюка — падлетак гадоў 16—17-ці. Яго сын быў ужо пад дзецюка, большы за мяне, яму нада было езьдзіць коні пасьціць на начлех, сваіх. Мікольцы Мядз.
ДЗЯЦЮЧОК м. Непахв. да дзяцюк. Падрос я трошкі, стаў пад дзяцючка, пашылі мне штаны і кашулю. Старыя Габы Мядз.
ДЛЯ, ДЛІ прыназ. з родн. 1. Выражае аб'ектныя адносіны і ўжываецца пры абазначэнні предмета, месца, паблізу якіх размяшчаецца, адбываецца што-н. Каля. Усюды ўзаралі, толька для сенажаці пакінулі. Цялякава Уздз. 2. Выражае мэтавыя адносіны і ўжываецца пры абазначэнні мэты дзеяння. Дзеля, у імя. Гэта длі чаго кідаць семічкі на пол? Луцішча Круп.
ДНІШКА ж. 1. Тое, што і гнўшка (у 2 знач.). Пат патэльню, пат што другое ў нас днішку ставяць. Язні Віл. 2. Тое, што і гнўшка (у 1 знач.). Днішка вунь на сьцяне вісіць. Сырмеж Мядз. Днішка невялікая, цыбульку, сала добра пакрышыць калі. Сцебіракі Віл.
ДО, ДОСІЦЬ прысл. 1. Дастаткова, хопіць. Зіму, дзьве паходзіць [у школу], умеіць распісацца — і до. Альсевічы Мядз. // безас. у знач. вык. (асабліва ў спалучэнні з займ.). І сколькі ён [салдат] там пражыў, невядома. Досіць таго, што царская дочка была на гэтым самым гуляньні і захацелася ёй паезьдзіць па моры (з казкі). Альсевічы Мядз. 2. у спалучэнні з прым. Даволі. Досіць спрытны яшчэ мой стары, нават і сена кося. Сядзіца Віл.
ДОБРЫ прым. Добры, хоць да раны прыкладай. Кіркаўшчына Нясв.
ДОБРЫЦА ж. Правы бок тканіны. На добрыцу гэта матэрыя вельмі ш прыгожая. Халмоўка Барыс. На добрыцу штапель не глядзіцца: размазаны ўзор. Сырмеж Мядз.
ДОВАД м. Пашпарт. Нашто яны робяць гэтыя довады старым? Я ўжо і так дамся скора. Апенькі Віл.; параўн. польск. dowód 'тс'.
ДОГЛЯДЫ толькі мн. Агледзіны. Мелася да мяне жанчына прыйсьці ў догляды, ды нешта няма. Каменка Уздз.
ДОД м. Заал. Удод (Upupa). Дод жыве ў лесі і ўсё крычыць дот-дот. Пруды Стаўб.
ДОДНЕЧКАМ прысл. Досвіткам, на досвітку. Ведаяш, можа, ні забылася, Макрына, колькі трэба было напрасьці на дзесяць губак верацяном? Ды пралі ні днямі, а вечарамі і доднечкамі, а цэлы дзень малацілі жыта цапамі ды на кулі ператрасалі. Палачаны Маладз.
ДОДНЯ прысл. Тое, што і доднечкам. Сёньня ўстала додня. Малінаўка Лаг.
ДОЙКА ж. 1. Даёнка, дайніца. Харошая кароўка мая: раньняй вясной цэлаю дойку малака дае. Чабаі Валож. 2. Даярка. Дачка была дойкаю, многа малака надойвала. Цялякава Уздз.
ДОЙЛА н. Тое, што і дойка (у 1 знач.). Вазьмі дойла з малаком і працадзі малако. Рубяжэвічы Стаўб.
ДОЙНІЦА ж. Тое, што і дойка (у 1 знач.). Увечара надаіла поўную дойніцу. Рудня Чэрв.
ДОЙНІЧКА ж. Памянш. да дойніца. Паставіла дойнічку ля самых капытоў! Я ш табе казала, што карова пераверне. Баяры Маладз.
ДОЙСЦЬ прысл. Тое, што і до. Што тады было?! Мох учыцца папоў сын, паноў сын, панова дачка, панова дачка, яшчэ, хто багаты, мох учыць — і дойсьць. А цяпер усё перавярнулася. Мікольцы Мядз.
ДОКУЛЬ прысл. Дакуль. Докуль ты будзеш лазіць па гразі? Пудзіцк Пух.
ДОЛ м. 1. Паверхня падлогі. Цяпер на доле і каўры харошыя ляжаць, а раней земляны дол быў. Зазерка Пух. 2. Магільная яма. Абедаць далі тым, што дол капалі. Цялякава Уздз.
ДОЛЕ, ДОЛІ, ДОЛЯ прысл. На зямлі, на падлозе. Не туды глядзіш, паглядзі доле ў кутку, там усе цацкі ляжаць. Азаркі Мядз. Я б магла ўзяць на кватэру, але дзе мне вас палажыць, не паложыш жа долі. Жораўка Пух. Не сядзі доля, халодная яна. Ракаў Валож.
ДОЛКІ прысл. На зямлю. Сьветка так ціханька сядзела на зэдліку, а тады звалілася
79 👁