Старонка 120
◀ / 290 ▶
Стаўб. І зноў дзялку трэба палоць, буракі заваліліся. Цвіркі Стаўб. ДЗЯЛОК м. Тое, што і дзялка. Адмераюць мне дзялок сена, дык 60 працэнтаў цяпер дадуць, а 40 — увосень. Пудзіцк Пух. ДЗЯЛЯНКА ж. Кавалак, порцыя. Мы ўжэ ўвесь торт зьелі, адно твая дзялянка асталася. Дзе ты ходзіш? Варацішча Стаўб. ДЗЯНІНА ж. Дзень. Ад вераб'ёў ні абагнацца, у гэтым лісьці шчабечуць цэлую дзяніну. Бяларучы Лаг. ДЗЯНЦО н. Тое, што і гнўшка (у 1 знач.). Ніяк ня ўзьбіцца на дзянцо, нада новае дзянцо. Ігрушка Круп. ДЗЯНЬКОВАЦЬ незак. Выказваць удзячнасць, дзякаваць. Дзянькуе, што зайшлі да нас, старых. Брылькі Валож. Дзянькуе за хлеп-соль. Зайцы Чэрв.; параўн. польск. dziękować 'тс'. ДЗЯПКА ж. Тое, што і джапка. Дапамажы, сыну, дзяпка ў хляве стаіць. Юшкаўка Віл. ДЗЯРА ж. Тое, што і дзермяза. Добра дзяру сабраць на зіму ды за вокны закладваць. Ляцічынск Мядз. ДЗЯРАЗКА ж. Тое, што і дзермяза. З дзяраскі вяночкі прыгожыя атрымліваюцца, а дзяраскавы пылок зьбіраюць для лячэньня. Хожава Маладз. ДЗЯРБОНІК м. Тое, што і дзёрбнік. Надзерла картоплі на дзярбонікі, праўда, мала. Буду пячы, колькі есь. Бясяды Лаг. ДЗЯРВЯНІКІ мн. 1. Туфлі на платформе. Вось чуда дык чуда ў пер'ях. Нага таўстая, а яшчэ дзірвянікі напяліла, гітка глядзець. Якімаўка Круп. 2. Тое, што і абікі. Дзярвянікі насілі даўно, калі ў лаўцы нічога не было. Дукора Пух. А ўперад былі дзярвянікі, а цяпер німа ні ў кога. Бясяды Лаг. ДЗЯРВЯНКА ж. Бат. Дуброўка (Potentilla). Дзярвянкамі лячыліся даўней, дахтароў тых натта не шукалі. Ведама, час быў недзе езьдзіць? Баяры Маладз. ДЗЯРВЯНЫ гл. дзервяны ДЗЯРВЯШКІ толькі мн. Абутак на драўлянай падэшве. Далі ўжо каторым бедным такім, што ні было нічога, дзярвяшкі, дык мы пабувалі гэтыя кандалы на ногі, а сьнег падбіваіцца і ходзім. Аляхновічы Маладз. Даўней былі дзярвяшкі, цяпер іх німа. Вішнева Валож. ДЗЯРГАЧ м. Дзяркач. Калі хочаце дзяргач узяць, ён у мяне ў сенях стаіць. Язні Віл. Падай дзяргач падлогу пашараваць. Пугачы Мядз. ДЗЯРГАЧ м. Заал. Драч (Crex crex). У нас і драч кажуць, ведаюць, што такое, але бальшынство завуць дзяргач. Хожава Маладз. Дзяргач невялікая шэрая птушка, пералётная. Паплавы Бярэз. ДЗЯРГОНІК м. Тое, што і дзёрбнік. Есьця, госьцікі, дзяргонікі. Чышэвічы Валож. ДЗЯРДЗЁНІК м. Тое, што і дзёрбнік. А вам хто так сказаў? Мае дык усе завуць дзярдзёнікі. Сасноўшчына Віл. ДЗЯРЖАЦЬ незак. 1. Гадаваць, утрымліваць свойскую жывёлу, птушак. Я, акрамя каровы, цялушачку тады дзяржаў. Мікалаеўшчына Стаўб. Дзяржаў парасё і кароўку. Сакольшчына Уздз. 2. Арандаваць. Яны некалі дзяржалі поле ў фальварку. Цялякава Уздз. ДЗЯРКАЧ м. Асудж. Задзіра, забіяка, завадатар сварак. Ну й дзяркач гэты Косьцікаў меньшы: жыў ня будзя, калі не зачэпіць каго-небудзь. Ляхі Нясв. ДЗЯРЛІНА ж. Выразаны пласт дзёрну. А заставу робяць зь дзярлін і досак, шчэ ўсякія палкі кладуць. Пудзіцк Пух. ДЗЯРМІЗА гл. дзермяза ДЗЯРНО н. Тое, што і дзярліна. Тыя дровы, што паляць на вугаль, дзярном апкладаюць, каб яны не гарэлі, а тлелі. Мікалаеўшчына Стаўб. Трэба нарэзаць дзярна ды апкласьці клумбу, кап так не ўрастала. Горкі Стаўб. ДЗЯРОНІК м. Тое, што і дзёрбнік. Можа я й ні так гавару, я ж ня ўмею, як вы, а для мяне гэта дзяронікі. Юшкаўка Віл. ДЗЯРУН м. Тое, што і дзёрбнік. Дзяруны ў нас дзяруць на цёрку ды пякуць ды ядуць. І я пяку дзяруны, от калі-небудзь надумаюся. Бубны Віл. Настружы картошкі поўную міску, дзяруны буду пячы. Кукалеўка Чэрв. ДЗЯТЛАЎКА ж. Бат. Дзяцеліна (Trifolium repens L.). Дзятлаўкі накасіў, дык і змарыўся. Малінаўка Лаг. ДЗЯТЛІНА ж. Тое, што і дзятлаўка. Дзятліна забялела на гумнішчы. Зазерка Пух. ДЗЯТУХА гл. дзётуха ДЗЯЎБАЦЬ незак. Удараючы з размаху чым-н. вострым, раздзяляць на часткі. Я ш хворая сусім, сёньня чуць-чуць надзяўбла дроў. Рудня Лаг. ДЗЯЎБСЦІ незак. 1. Вырабляць што-н. дзяўбаннем, выдзёўбваннем. — Дык як тыя дзеравянкі дзяўпсьці? — Ды далатом. Стаў дзяўпсьці — яны рашчапіліся. Бакачы Мядз. 2. перан. Безупынна гаварыць, паўтараць адно і тое. Я б ужо й ні спраўляла гэтых пяцьдзесят гот, але ш усе дзеці дзяўбуць. Пудзіцк Пух. ДЗЯЎЛЯ гл. дзявуля ДЗЯЦЕЛЬНА ж. Тое, што і дзятлаўка. У нас завуць дзяцельна добрую канюшыну. Цялякава Уздз. ДЗЯЦЕЛЬНІЦА ж. Тое, што і дзятлаўка. Нада кроху ўзяць дзяцельніцы, у дарозе й жук — мяса. Бяларучы Лаг. ДЗЯЦЁ н. Дзіця. Мы даўней ні гэтак жы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 290 ▶