на паслаць. Аколава Стаўб.; параўн. польск. dziś, dzisiaj 'тс'.
ДЗІЧ м. Бародаўка. Дзіч на самай далоні сеў. Ляшчынск Мядз.
ДЗІЧ ж. Непрывычны пах; не такі, як звычайна. Мне ад гэнага вінаграду тоўста ў році робіцца, скура сабіраецца. І чай зь яго ніўкусны, некай дзіччу ваніць. Бяларучы Лаг.
ДЗІЧАНЁ н. Парася дзікай свінні. Дзіця дзікоў завуць дзічанё. Брылькі Валож.
ДЗІЧКА ж. Радзімка. У Гунэфы дзічка на падбаротку, ды велька. Пруды Стаўб. 2. Бародаўка. Дзічкі, бывая, усе рукі апсядуць, аш страх глянуць тады на іх. Забалоцце Смал.
ДЗЛЭНГАЦЬ незак. Гаварыць. А ён як зьлёх, так і дзлэнгаць перастаў. Юр'ева Смал.
ДЗЫНГНУЦЬ зак. Экспр. Ірвануцца з месца. Адзін конь дзынгнуў, дык і астатнія за ім панесьліся. Зазерка Пух.
ДЗЮБ м. Дзюба. Вот гэта птушка з доўгім дзюбам, што паляцела, жыве на балоце. Мікалаеўшчына Стаўб.
ДЗЮБАН м. Зневаж. Чалавек з вялікім гарбатым носам. А вунь дзюбан пайшоў, Колька гэны. Юр'ева Смал.
ДЗЮГ м. Палоса. Наткала ў дзюшке пасьцілак: дзюх красны, дзюх сіні. Дукора Пух.
ДЗЮЖОК м. Памянш. Палоска. Посьцілкі ўсякімі ўзорамі ткалі: хто ў дзюшке ткалі — дзюжок такі, і такі, хто як змодзіць. Дукора Пух.
ДЗЮЖЫН м. Тузін. Купілі цэлы дзюжын куранят. Вецярэвічы Пух.
ДЗЮЖЫНА ж. Тое, што і дзюжын. Як лічаць, дванаццаць штук адлічаць, кажуць дзюжына. Нізок Уздз. Бабы, пачом на базары дзюжына гуркоў? Цялякава Уздз.
ДЗЮРЧАЦЬ незак. Цурчаць, струменіць. Вада цячэ й цячэ, дзюрчыць струём, блішчыць на сонцы. Рудня Лаг. Вада дзюрчыць, булькая і плешча. Вялікая Вуса Уздз. Дзюрчыць вада ў лотку. Нізок Уздз.
ДЗЯВОЦКІ ВЕЧАР, ДЗЯВОЧЫ ВЕЧАР. Вечар перад вяселлем у маладой. На дзявоцкі вечар сабіраюць маладых, ён бывае перад вясельлем. Рудня Лаг. А пакуль да вянца кап сягоньня субота, а заўтра вясельле, дык дзяўчаты сьпяваюць, дзявочы вечар называецца. Любань Віл.
ДЗЯВОЧЧЫНА ж. Дзявочыя гады. Раскажу пра сваю дзявоччыну. Лубень Віл.
ДЗЯВОШЧА н. Тое, што і дзявоччына. Я дзявошча свайго і ня ўбачыла. Вышла ў шаснаццаць гот замуш за такога, што й рабіць ня ўмея нічога, сама заўсёды ўперадзі, а ён за маімі плячамі жыве. Бясяды Лаг.
ДЗЯВОШЧЫНА ж. Тое, што і дзявоччына. Гэта мне, як я жыла ў дзявошчыне, гэтакая гора было. Таўкачэвічы Уздз.
ДЗЯВУЛЯ, ДЗЯЎЛЯ ж. Экспр. Непаўналетняя, але рослая мажная дзеўчына. Такая дзявуля, а нічога рабіць ня хоча. Слабада Лаг. Такая дзяўля выросла, магла б і маці што памахчы. Броды Маладз.
ДЗЯВЯТКА ж. Назва касы ў залежнасці ад памеру. Мой Віктар які здаровы хлопяц, а дзявяткай ні змох касіць: кратавін многа, трава крутая. Арцюхі Стаўб. Сама большая каса — дзявятка, каб яе пацягаць, трэба сілу мець. Мікалаеўшчына Стаўб.
ДЗЯГАЛЬ м. Бат. Дзягіль (Archangelica). Гэта ж зельле такое дзягаль, на дзягалі лісьце даўгаватае. Хожава Маладз.
ДЗЯГІЛЬНІК м. Тое, што і дзягаль. У нас дак на балоце дзягільніку многа. Гэта трава такая балотная. Ляшчынск Мядз.
ДЗЯГНО н. Кулін., уст. Мачанка з канаплянага семя. А тады ідзём талакой на абет. Варылі такія латкі ў дзягне, кісель аўсяны, крупы з бобам. Весялова Круп.
ДЗЯДЗІНЕЦ м. 1. Участак з хатай і дваровымі будынкамі. Узяць некалькі гектараў і абгарадзіць, паставіць гумно, хату, усю пастройку — і будзе дзядзінец. Ляшчынск Мядз. 2. Невялікае, парослае травой месца перад домам або каля дома. Вот вышла на дзядзінец, пасядзела трохі з бабамі. Бясяды Лаг. Дзядзінец як гумнішча некалі. Ляхавічы Дзярж. 3. Месца, адведзенае для пасьбы свойскай жывёлы, птушак. Места, дзе сьвіня ходзяць, цяляты,— гэта ў нас завуць дзядзінец. Мікалаеўшчына Стаўб.; параўн. польск. dziedziniec 'тс'.
ДЗЯДОК м. Хмельны хлебны квас. Калі кабеты стамляліся жнучы, то ардынаршчык прыносіў ім рашку дзятку, які настойваўся на хмялі. Старына Дзярж.
ДЗЯДОК м. Адтуліна ў жорнах, у якую ўстаўляецца млён. У дзядок устаўляюць канец млёна; дзядок у каго жалезны, у каго як сучок. Вецярэвічы Пух.
ДЗЯДОК м. Уст. Тое, што і дзед (у 3 знач.). А як жа даўней за лучынаю жылі? У калодачку дзядок такі, дадуць у зубы яму лучыну і гарыць. Савоні Стаўб.
ДЗЯЖКА ж. 1. Паясок у сукенцы. Пашыла сабе сукенку зь дзяшкаю, зараз жа модна гэтак. Капачоўка Барыс. 2. Нашыйнік. Здаецца, й моцная была дзяшка, а парваў жа. Што мне рабіць з гэтым сабакам? Рабунь Віл.
ДЗЯЙНІК м. Месца, куды выкідваюць смецце, непрыгодныя рэчы, шкло. Занясі банкі на дзяйнік і прыхоць дранку есьці. Мацькаўцы Віл.
ДЗЯЛКА ж. Дзялянка, участак. Без бацькі гадавалася, маці памагала з маленства: і дзялкі палола, і касіла, і сена на насілках насіла. Папрацавала дзяўчына. Язні Віл. Дзялка ў мяне маленькая, скора ўправілася. Сакаўшчына Валож. У каго зямлі мала было, а сям'я вялікая, то дзялкай надзялялі. Савоні
83 👁