туху кірмаш быў у Барысаві ды і дужы кірмаш. Бытча Барыс.
ДЗЕ-ТА прысл. У нейкае месца, невядома куды. Вызначылі ўжо такіх людзей, каторыя будуць мядзьведзя дзе-та вывазіць, і каб ён там загінуў. Даўгінава Віл. Ну, яны што-та ў нас ня водзюцца, каб гэта нераст вангораў быў, дзе-та яны атходзюць. Мядзел Мядз. 2. Дзесьці. І ён беннага ні запрасіў у хату, там, дзе пілі, а там дзе-та ў кухні, у куця ў цёмным доў яму выпіць і доў яму мукі торбачку і бульбы. Ракаў Валож.
ДЗЕТАВОДУХА ж. Курыца, якая водзіць куранят. Во гаткая дзетаводуха, зусім не глядзіць куранят. Рудня Чэрв.
ДЗЕТКІ мн.; адз. дзетка ж. Ласк. Зварот да малодшага ўзростам. Я раскажу табе, дзеткі, як у нас вяселе гулялі. Калодчына Віл. Мне вельмі цяшка расказваць, тое ўспамінаць, ну, усянно мне хочацца, штобы зналі вы, дзеткі, што нарот у вайну так мучыўся. Ухвала Круп.
ДЗЕТУХА і ДЗЯТУХА ж. Тое, што і дзетаводуха. Мы сваю дзетуху дак за нагу прывязваем. Волма Чэрв. У мяне сёлета дванаццаць пылянятак у дзятухі. Пудзіцк Пух.
ДЗЕЎКА ж. 1. Дзяўчына. От сплятуць два вяночкі: адзін на хлопца, другі на дзеўку. Дрычын Пух. Помню, на танцы мы ў другую дзярэўню хадзілі, а там за дзявок білі нас, каб мы ня адбівалі ў іхніх хлопцаў. Як нас многа, то яны ня лезуць, а як астаўся хто ў дзеўкі, то так усыплюць, што ён ледзь назат прыпаўзе. Бяларучы Лаг. 2. Дачка. Так удваіх зь дзеўкаю і жывём. Прымаку хацелі ўзяць, але німа. Пудзіцк Пух. 3. Партнёрка. Пойдзем-ка с табой танцаваць: мая дзеўка замарылася. Ігрушка Круп.
ДЗЕХЦЯРЫК, ДЗЕФЦЯРЫК м. Мед. Дыфтэрыя. Пры дзехцярыку апухая ў глоццы; больш у дзяцей дзехцярык бывая. Рудня Чэрв. Ой, гэна натта благая балезьня — дзехцярык. Ляхавічы Дзярж. Мая дачка хварэла на дзехцярык, чуць ні памёрла. Пруды Стаўб. Дзефцярык у малых дзяцей бываець, за горла хватаець і душыць. Ігрушка Круп.
ДЗЕРКА ж. Кулін. Бабка з бульбы. Я люблю дзерку, і дзеці любяць, але рабіць дзерку вельмі доўга. Вішнева Валож.
ДЗЕРНУЦЬ зак. Экспр. 1. Рвануць. Воўк як дзёрнуў, як панёсься! Любань Віл. 2. Наваліцца на ежу. Прышлі ўсе, сабраліся, а маладых німа. Німа й німа, а тады за поўнач прыягджаюць. Усе прыбрано было, нашыковано да калі-то дзёрнулі — ведамо ж людзі галодныя былі. Савоні Стаўб.
ДЗЕРЦІ незак. Раздрабняць, церці на тарцы. Заўтра рана пабуджу, панімаяш што, і ты будзяш дзёрці [бульбу], а я буду пячы [бліны]. — А як яе дзёрці? — А вот так. Мікольцы Мядз. Барца дзёрці — даказваць сваё. Яе і начальства баіцца чапаць. Яна, брат, і яму дакажыць, будзіць барца дзёрці, пакуль сябе не апстоіць. Язні Віл.
ДЗЕРШЧЫК м. Той, хто выкідае гной са стойла. Адныя дзяруць гной у хляве, гэна дзёршчыкі, а падвошчыкі возяць. Малмыгі Віл.
ДЗЕЎКАЦЬ незак. Экспр. Гаварыць недарэчнасці, балбатаць. Выйшла на вуліцу і дзёўкая. Ці ж ёй работы мала? Вецярэвічы Пух.
ДЗІВАН, ДЫВАН м. Канапа. Дзіван мяккі, садзяцца на ім, а як німа дзе лехчы, то і сьпяць. Цяпер людзі пабагацелі, то ўсё крэслы, дзіваны купляюць. Вязынка Маладз. Паляцім са старым у магазін, гаварылі, што дзіваны прывезьлі, купіць трэба, каб і ў нас, як у людзей было. Сцешыцы Віл. Дыван такі вот мяккі, на ім пасядзець можна, паляжаць. Дыван купляецца, самі дываны не робяць. Пруды Стаўб.
ДЗІДА ж. 1. Крывая сасна. Увесь роўны сасоньнік выразалі па балоце, адны дзіды стаяць. Будслаў Мядз. 2. толькі мн. Драўляныя вілы з трыма зубамі. Чаго стаіш? Бяры дзіды й памагай, а то хмара ун сунецца. Будслаў Мядз.
ДЗІКАРЫ мн. Пчал. Дзікія пчолы. Дзікароў у нас тут няма, а то я б іх дастаў. Ляхавічы Дзярж. Дзікары вельмі ш куслівыя. Бытча Барыс.
ДЗІПЛОМ м. Дыплом. Яна ж дзіплом атрымала, дык дзе ёй памост мыць, ды яшчэ не фарбаваны. Рагалёўшчына Валож.
ДЗІРБА ж. Аблога. Цяпер усё робяць трактарам. Вунь у нас трактар узьняў дзірбу такую, што с канём і не паткнуўся б туды. Дукора Пух.
ДЗІРВАННЕ н. Дзірван. Жалезная барана лепій разьбівае дзірваньне, але некалі жалезных ні рабілі, бо трэба было нясьці ў кузьню ды грошы аддаць, а дзераўляную сам зробіць. Саланая Валож.
ДЗІРКІ прым. Калючы. Сівец — дзіркая трава, дробное лісьцейка і маленькія кветачкі, яе жывёла ня есь, бо калючая. Бясяды Лаг.
ДЗІРЭКТАР м. Дырэктар. Я ў дзірэктара была, гаварылі доўга зь ім, дык панаравіўся ён мне. Жартайка Барыс.
ДЗІРЭКТАРКА. Жан. да дзірэктар. Кажуць, учора прыехала новая дзірэктарка, школу прынімаць будзе. Узгурск Чэрв.
ДЗІСКАВАЦЬ незак. Дыскаваць. І дзіскавалі, а як жа, бо цьвёрда было. Бясяды Лаг.
ДЗІСПАНСЕР м. Дыспансер. Кацярыніна дачка кончыла нейкія курсы за шэсць месяцаў і робіць у дзіспансеры ў Вялейцы. Рабунь Віл.
ДЗІСЬ прысл. Сягоння. Ня дзісь, дык заўтра прывязеш дровы, а зарас сталяваньне мож
84 👁