Старонка 117
◀ / 290 ▶
гарыць у яга. Язні Віл. Дзень у дзень — штодзень. Як зімой, дак дзень у дзень варылі звар. Задор'е Лаг. З дня на дзень — з аднаго дня на другі. Ужо даўно сабіралася да цябе, але ш усё атkладвалася зь дня на дзень, ну-ткі сяганьня сабралася. Язні Віл. З дня ў дзень — кожны дзень, штодзённа. Яе Олясь добро жыве, бо робіць. Упрогся ў работу, з дня ў дзень на брыгадзі, каб бачылі, якую хату сабе выстраіў, а ў хаці той — як у горадзі. Раёўшчына Стаўб. Сярод белага дня — удзень, днём. Шостага мая ў лясу распалажылісь сярод белага дня, как-та спакойна, абет прывязьлі, нам раздалі, старшына нам і гаворыць, што вайне канец. Кузьмічы Мядз. У белы дзень — удзень, днём. Прышлі ў белы дзень са стрэльбамі і адразу ў шафу! „Дзе сукенкі, дзе касьцюмы?" — пытаюцца. Выграблі пасьледняя. Чараўкі Мядз. ДЗЕРАВА н. Зб. Лесаматэрыял. Каб дастаць дзерава, то майстры б знайшліся хату зрубіць. Вялікая Вуса Уздз. Купіў дзерава на хату. Вязынка Маладз. ДЗЕРАВЯКІ мн. Тое, што і абiякі. Нам, дзецям, кап куды выйсьці летам ці вясной, рабілі дзеравякі. Выстругаюць хороша падошву, зьверху раменьчыкі ат старых туфляў ці ботаў наб'юць, намалююць хороша. Вот ужо радасць. Багданава Валож. ДЗЕРАВЯНІКІ мн. Тое, што і абiякі. Адзену апоркі, а зімой дзеравянікі і пошла на работу ў маёнтак. Суднікі Валож. ДЗЕРАВЯНКА ж. Дом з дрэва, жылы будынак. Малая была вёсачка, толькі два дамы — мураванка і дзеравянка, а так поле і лес. Любань Віл. ДЗЕРАВЯНКІ мн. Тое, што і абiякі. — Ну, дык а што я буду насіць у будныя дні? — А дзеравянкі ня можыш выдзяўпсьці? Бакачы Мядз. ДЗЕРАВЯННЫ (ДЗЕРАЎЛЯНЫ) ХОД. Ніжняя хадавая драўляная частка воза. Даўней хто спраўней жыў, у таго й луччы конь быў і луччыя калёсы. А ў беннага — дрэнныя калёсы, і называліся дзеравянны хот. Восава Круп. У майго бацькі калёсы былі на дзераўляным ходзе. Ляшчынск Мядз. ДЗЕРАВЯШКІ мн. Сучаснага фасону басаножкі на драўлянай падэшве. Куды ты папёрлася ў дзеравяшках? Ногі наб'еш, покуль сходзіш у тую вёску. Рудня Чэрв. ДЗЕРАЎЛЯНЫ прым. Зроблены з дрэва. А хаты былі дзераўляныя, дык хутка агонь выкаціў. Завішына Лаг. ДЗЕРАЎНЫ прым. Тое, што і дзераўляны. Дзераўныя лышкі даўней ва ўсіх былі. Пудзіцк Пух. ДЗЕРБНІК м. Кулін. Блін з дранай бульбы. А ў нас хто як кажа, а я скажу дык дзербнікі сёньня пякла. Язні Віл. ДЗЕРВЯНЕЦЬ незак. Страчваць адчувальнасць, нямець, дранцвець. Сядзела, покуль ногі не пачалі дзервянець. Залужжа Стаўб. ДЗЕРВЯНЫ і ДЗЯРВЯНЫ прым. Драўляны. Некалі, я помню, заціркі аржаной налююць, пасядуць кругом стала і дзервянымі лышкамі сярбаюць. Дзераўная Стаўб. Якія дзе з дубу наробяць зубоў, і гэтакая была барана дзервяная. Ластаянцы Валож. Да вайны былі бароны ўсе зь дзерава і зь дзярвянымі зубамі. У ёй дваццаць пяць дзярвяных зубоў. Ляхавічы Дзярж. ДЗЕРМЯЗА і ДЗЯРМІЗА ж. Бат. Дзераза (Lycopodium). Дзермяза па лесе расьце, яе рвуць, высушваюць, здаюць у аптэку. Рудня Чэрв. Дзермяза ў лесі расьцець, зь яе вянкі плятуць і за вокны кладуць. Рудня Лаг. Дзеўкі назьбіраюць у лесі дзярмізы, вянкі тады плятуць. Бяларучы Лаг. ДЗЕРЦІ незак. Апрацоўваць лён церніцай, церці яго. У мяліцу лён паткладаіш і цісканеш, падойміш за ручку і зноў цісканеш — і так дзярэш лён. Бытча Барыс. ДЗЕРЫВАНКА ж. Бат. Зуброўка (Hierochloё odorata L.). — А зуброўку як завуць у нас? — Дзерыванка. Яна расьце на выганя, у леся расьце, дзе хвойнік, на верасох. Няровы Валож. ДЗЕСЯНЦІНА ж. Уст. Дзесяціна. У адну дзесяньціну ўваходзіць адзін гактар і дзевяць сотак. Цяпер дзесяньціна не гавораць, толькі некаторыя старыя. Гілікі Валож. Раней казалі дзісяньціна, гэта недзя гактар. Мікалаеўшчына Стаўб.; параўн. польск. dziesięcina 'тс'. ДЗЕСЯТАК і ДЗЕСЯТОК м. Адзінка падліку, роўная дзесяці. Пяць дзесяткаў ільну прадаваў чалавек, а дзесятак — гэта дзесяць кукал або сорак жмень. Вецярэвічы Пух. Я на восьмы дзесяток жыву, а вы 'шчэ нешта хочаце ад міне. Сцешыцы Віл. ДЗЕСЯТКА ж. Адзінка меры даўжыні або таўшчыні ў сантыметрах (міліметрах). Цяпер дзесятак [назва касы] нямашака, некалі нямецкія былі. Мікалаеўшчына Стаўб. Сямёрка, васьмёрка, дзявятка, дзясятка — назвы кос. Дукора Пух. Дзесятка [дошка таўшчынёй 10 мм] ідзе на крышу, гадзіцца на пакрыццё крышы. Вязынка Маладз. Мера лёну, пянькі — дзесяць жмень. Бывала, і дзесятка льну была дорага. Дзесяць дзесяткаў набярэш, то будзе і сто. Гілікі Валож. ДЗЕСЯТОК гл. дзесятак ДЗЕСЯТУХА ж. Дзесятая частка чаго-н. Дзесятуха — ета ад любога дзісята часьць. Во, кажу я сваму Міколу, атлі мне дзесятуху гэтага настою. Зайцы Чэрв. Рэлігійнае свята ў дзесятую пятніцу пасля вялікадня. На дзеся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 290 ▶