вая. Вязынка Маладз. Што ты, двухфартковых дзьвярэй ні бачыў? Вялікая Вуса Уздз.
ДВУХФУРТНЫ прым. Тое, што і двухфартковы. Цяпер мы купілі новы шкаф, двухфуртны. Нізок Уздз.
ДЖАПКА ж. Матыка. Вазьму джапку і пайду вечарам крыху агарот папалю: сонца схавалася, у галаву пекчы ня будзя. Рудня Чэрв.
ДЖВАГНУЦЬ зак. Моцна стукнуць. Як джвагнула дзьвярыма, дык аж вокны зазьвінелі. Палачаны Маладз. Пярун як джвагнуў, дак этакі таўсты дуб раскалоў напал. Дукора Пух.
ДЖЫГІР, ДЖЫГІР м. Тое, што і аджыгур. Джэгір тут у нас ёсць, і многа. Водзіцца ў вялікай колькасці і добра ловіцца. Во закінь вуду, джэгіры чарвяка момант аб'ядзяць. Вялікая Вуса Уздз. Сядзеў, сядзеў цэлы дзень, а злавіў усяго двух джыгіроў! Нізок Уздз.
ДЖМЕЛЬ м. Заал. Чмель (Bombus). Джмель больша за пчалу. Нізок Уздз.
ДЖМЫХНУЦЬ зак. 1. Чхнуць. Яна так моцна джмыхнула, што ўсе аглянуліся. Бясяды Лаг. 2. Ірвануць. Дзе там іх зловіш?! Як джмыхнуць у кусты — толькі іх і бачылі. Чараўкі Мядз.
ДЖУПЛЯВАЦЬ незак. Ірваць. Бачыш, лепшай травы німа, дык і гэту джуплюю. Цялякава Уздз. Ну й наджуплявалі вы кветак! Каменка Уздз.
ДЖУРГАЦЦА незак. Чухацца, шоргацца аб што. Джургаецца, як бытта год у бані ня мыўся. Цялякава Уздз.
ДЖУРГАЦЬ незак. Шоргаць. Піла вельма вытупілася, а як станяш пілаваць, дак джургаяш, джургаяш, покуль на адзін рас напілуяш. Цялякава Уздз.
ДЖЫГАДЛА, ДЖЫГАЛА н. Джала. У шэршня от велько джыгадло. Паласня Стаўб. Пчолы ўсім пускаюць джыгалы, нат сваім. Малмыгі Віл.
ДЖЫГІР гл. джэгір
ДЖЫГНУЦЬ зак. Экспр. Украсці. Гэта такі чалавек, што можа і ў жонкі джыгнуць грошы. Зазерка Пух.
ДЖЭГАЦЬ незак. Варушыць, гайдаць, трэсці. Не джэгай лаўку, сядзі спакойна. Каменка Уздз.
ДЗВЕРКІ, ДЗВЁРКІ толькі мн. Створка закрываць адтуліну, праём. Дзьверкі на гару цяжолыя, сама й не падыму. Паплавы Бярэз. Будзіш пчол глядзець, дык дзвёркі не забудь зашчапіць. Рабунь Віл. Зрабіў новыя дзьвёркі, а яны не закрываюцца, не прыстаюць. Ігрушка Круп.
ДЗВЯГАЛКА ж. Дынама-машына. У нас даўно дзьвягалка свая, яна дае сьвет і другім вёскам. Каменка Уздз.
ДЗЕВЯСІЛ м. Бат. Дзівасіл (Inula). Звары дзевясілу, пройдзе ўся твая хвароба. Кухцічы Уздз.
ДЗЕВЯТНАСЦЕ ліч. Дзевятнаццаць. Дзевятнасьця душ у хаці. Лоск Валож.; параўн. польск. dziewiętnaście 'тс'.
ДЗЕВЯЦІНЫ толькі мн. Абрад. Памінкі праз дзевяць дзён пасля смерці чалавека. Некалі спраўлялі дзевяціны, а цяпер рэтка хто спраўляя. Цялякава Уздз.
ДЗЕВЯЦІРУЧКА ж. Каса даўжынёй 90 см. Як сіла ў чалавека ёсь, каб больш скасіць, дзевяціручкай косіць, а так усе васьміручкай. Хожава Маладз. Дзевяціручкай шырокі пракос зоймеш, ды мне, старому, ёй касіць ужо цяшка. Рабунь Віл.
ДЗЕД м. Абрад. 1. Першая жменя або першы снапок жыта, зжатага ў час зажынак. Нажнець кабета жменю жыта, абвяжа перавёслам, гэта і быў дзет. А гэтага дзеда нясуць і вешаюць у хаці, у куці. Калі дзет павешан у куці, то тады жнуць ужо первы сноп. Старына Мядз. 2. Пучок нязжатага жыта, які пакідалі на полі пры дажынках. Дажынаюць жыта, і кожны хазяін на сваім полі пакідае жменьку няжжатага, убірае красkамі. Гэта дзет называўся. Абрамы Мядз.
ДЗЕД м. 1. Апорны слуп пасярэдзіне горна. Под — дно горана, куды ставяць вырабы. Тоўсты стоўб пасярэдзіне дна называецца дзет, каторы служыць для паддзершкі пода. Беразіно Бярэз. 2. Апорны слуп у гаспадарчым будынку. Трэба бёрны на дзяды даставаць, скора спатрэбяцца. Ляшчынск Мядз. 3. уст. Прыстасаванне, у якое ўстаўлялі лучыну для асвятлення хаты. Дзьве вілачкі такія, вось і дзет. У гэтыя вілачкі лучыну ўторкнуць, і відно ў хаця. Вецярэвічы Уздз.
ДЗЕДАВАЦЬ незак. Экспр. Гасцяваць. Мой стары як паедзя да сына, па нядзелі і больш дзядуе, дамоў ні сьпяшаецца. Навікі Віл.
ДЗЕЙ ж. Чутка, пагалоска. А пусьцілі дзей, што за граніцу пашоў [а некалі многа за граніцу хадзілі], як пашоў, так і прапаў. Дзераўная Стаўб.
ДЗЕЙКА ж. Тое, што і дзей. Пусьцілі дзейку, што я замуш выходзіць буду, на вуліцу ня выйці, пытаюцца. Вялікая Вуса Уздз.
ДЗЕЛЯ прыназ. з родн. Выражае прычынныя адносіны і ўжываецца пры ўказанні на таго, хто з'яўляецца віноўнікам чаго-н. З-за, праз. От каб ні ты са мною сядзела, яна б мне дала здрастуйця, а дзеля цябе ні паздароўкалася. Бяларучы Лаг.
ДЗЕНЬ м. Сходнія дні — дні пасля поўні перад маладзіком. Памыла галаву сходнімі днямі, валасэ цьвёрдыя. Мікалаеўшчына Стаўб. Абы дзень да вечара — абы-як, неахвотна. Ён так хлопец працавіты, ён ня будзіць гэта сабе, як другі, абы дзень да вечара, а ўсё
76 👁