Старонка 115
◀ / 290 ▶
жаўткамі. Двайнік адразу пазнаіш, бо яно пахожа на гусіная, прасьвечваяцца. Ляхавічы Дзярж.; б) двайны рыбалоўны кручок. Двайніком ловяць драпежную рыбу, двайнік прывязваяцца на шчупакоў. Вялікая Вуса Уздз.; в) два рады бульбы (пры мяжы), недастаткова аддаленыя адзін ад другога. Трэба двайнік капанічыць, а то травой зарос, а абагнаць жа яго нельга. Дукора Пух.; г) падвойная рама, дубальт. Мне шчэ трэба двайнікі ўставіць на зіму. Нізок Уздз.; параўн. польск. dubelt < ням. Doppelt. ДВАЙНЮКІ і ДВОЙНЮКІ мн. Блізняты. А дзеці, што разам нарадзіліся ды абоя хлапчукі будуць, то на іх двайнюкі кажуць. Вязынка Маладз. Лена мая з двойнюкаў. І яшчэ дзевачка адна была. Язні Віл. ДВАЙНЮЧКА ж. Тое, што і двайнік (у 2 в знач.). Я папярэчку двайнючкай заву, ды не толькі я. Вось не разьлічыў, і двайнючка атрымалася. Юшкаўка Віл. ДВАЙНЯК м. Двухпудовая гіра. Двайняк — гіра ў два пуды роўная, для узвешваньня. Зайцы Чэрв. Тое, што і двайнік (у 2 б знач.). На двайняка добра лавіць вялікую рыбу. У мяне вунь колькі двайнякоў. Рабунь Віл. ДВАЙНЯТЫ толькі мн. Тое, што і двайнік (у 2 в знач.). Каля мяжы мы пасадзілі бульбу ў два рады — двайняты палучыліся. Ляхавічы Дзярж. ДВАЙЧАК м. Тое, што і двайнік (у 2 в знач.). Як яны аралі, што два двайчакі палучыліся?! Зазыбы Пух. ДВАНАСТКА ж. Паляўнічая стрэльба дванаццатага калібру. Стась добрую дванастку меў, то й паляваў добра. Пруды Стаўб. ДВАНАСЦЕ ліч. кольк. Дванаццаць. Трэба ш дванасьця сьцен напрасьці аднаго кужалю. Ластаянцы Валож. Таўстую пражу снуём па дванасьце пасмаў, а кужаль — па васемнасьце. Рубяжэвічы Стаўб. Прывязьлі нас туды, прышоў канваір, атшчытаў нас дванасьця чалавек і повёў. Альсевічы Мядз.; параўн. польск. dwanaście 'тс'. ДВАРНЯЖКА ж. і м. Непародзісты дваровы сабака. Дварняшка на ахоту ня ходзіць, яна дом сьцеражэ. Бясяды Лаг. Добры быў у нас дварняшка, але ваўкі ўкралі. Вецярэвічы Пух. ДВАРОВЫ у знач. наз. Прыгонны. Дваровыя некалі вельмі кепска жылі. Цялякава Уздз. ДВАРОТНІК м. Дрывотня. Дваротнік увесь завален дровамі. Ігрушка Круп. ДВАРЫШЧА і ДВОРЫШЧА н. Двор, падвор'е. От маладзец Наташка, дварышча замяла чыста. Буцькавічы Стаўб. А прышлі дамоў — ні хаты, ні пуні. Селі на старым дворышчы, разлажылі касьцёр ды і сядзім кала костра. Вяляцічы Барыс. У іх усягды дварышча чыста падмецена і прыбрана. Пількаўшчына Мядз. На етым дворышчы некалі стаяла наша хата. Вецярэвічы Пух. ДВАЦЦАТКА ж. Дошка таўшчынёй 20 мм. Дваццаткі ўпатрабляюцца на шаляваньня. Вязынка Маладз. ДВАЦЦАЦЬПЯТКА ж. Дошка таўшчынёй 25 мм. Дваццацьпятка тожа гадзіцца на шалёўку. Вязынка Маладз. Напіліў дваццацьпяткак, шчэ ш трыццаткі трэба й цалёўкі. Мікалаеўшчына Стаўб. Электрычная лямпачка 25 свячэй. Дваццацьпятка цягне мала, у нас вот дваццацьпятка. Вязынка Маладз. ДВАЮРОДНЫ прым. Дваюрадны, стрыечны. Антось мой брат дваюродны. Дукора Пух. ДВАЯКІ прым. З двума загібамі. Дваякім кручком ловяць толькі вялікую рыбу. Пруды Стаўб. ДВОЕЧКА ліч. Двое. Да яе нельга, бо двоечка прыехалі з Маладэчына, спаць няма дзе. Плябанцы Віл. ДВОЙКА ж. Камплект з двух прадметаў (спадніца з камізэлькай). Ды надзень ты хоць рас сваю двойку з белай кофтачкай, а то як пашыла, дык ці адзела хоць калі? Канстанцінава Мядз. Двайняты. Казалі, маладая прывяла двойка, блізнятачка, а другая, троха ў гадах, — троё, два хлопчыкі і дзевачка. Савоні Стаўб. ДВОЙНЮКІ гл. двайнюкі ДВОРНІК м. Тое, што і дварняжка. Дворнік пілнуе толькі двара, паняцьця ні зная на ахоту, ні зайца ні знаець, нічога. Рабунь Віл. ДВОРНЫ САБАКА. Тое, што і дварняжка. Вот у мяне дворны сабака, з выгляду нехлямяжы, а дом сьцеражэць добра. Ляшчынск Мядз. ДВОРЫШЧА гл. дварышча ДВУЙЧАСНЫ прым. Двухстворкавы. Я прышла да іх у хату, а там праз двуйчасныя шкляныя дзьверы ўвідзіла, што яны ткуць кросны. Ваўкалатка Докш. ДВУМАШЫКА тв. мн. да ліч. два. Двума. Хто ні ўсьпеў уцячы, дык фашысты ня выпусьцілі і жывых палілі. Я з двумашыка дзецьмі выпаўзьлі па жыця. Мільча Віл. ДВУХКАЛЁРНЫ прым. Двухколерны. Сабака бывае трохкалёрны і двухкалёрны. Пруды Стаўб. ДВУХЛЕТАК м. Конь двухгадовага ўзросту. Двухлетка ўжо абучаюць язьдзе. Мікалаеўшчына Стаўб. ДВУХПУЦЯВЫ прым. Двухкалейны. Цяпер усюды двухпуцявая жалезная дарога, а бывала, паязды разьмінаюцца на разьездах або павінен перачакаць на станцыі, пака другі разьмінецца. Бяларучы Лаг. ДВУХФАРТКОВЫ прым. Двухстворкавы, з дзвюма створкамі. У нас шафа двухфартко-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 290 ▶