Старонка 114
◀ / 290 ▶
імі ні ўгледзіш. Баяры Маладз. ДАХОЎКА ж. Чарапіца. Дахоўку ўсю пазьнімалі, цяшкая даволі, ды і вецяр яе горай скідае. Баяры Маладз.; параўн. польск. dachówka 'тс'. ДАЦЦА зак. 1. Пайсці, падацца. Куды яна далася? Вунь дзірэктар у інтэрнат ідзе, а яе няма. Апенькі Віл. Трэба вам было даца туды за два кіламетры. Баяры Маладз. 2. Хутка пабегчы. Ласіху забілі, а ён у кусты даўся. Патом эты лось тры гады прыходзіў сюды. Баяры Маладз. 3. Памерці. Вясной яго апанавалі скулы, дык чуць ні даўся. Паплавы Бярэз. Мой хазяін на сімісятым гадочку даўся, а брат яго два гады як даўся. Язні Віл. Дацца ў знакі — надакучыўшы, даняць; надоўга запомніцца. Ну й далася ў знакі яна мне, гэтая круцёлка. Клетнае Барыс. ДАЦЬ зак. Ударыць. Пярун як даў — поўна хата агню была. Ляшчынск Мядз. Даць буські — пацалаваць. Дай, сынок, буські бапцы. Краснае Маладз. Даць волю — перастаць стрымліваць чые-н. дзеянні. А сыны далі ёй [матцы] волю, проціў яе ніколі нічога не сказалі, што хочаш, тое і роп. Весялова Круп. Даць голас (пра сабаку) — аказацца, забрахаць. Сабака як убачыць ці пачуе зьвяра, то дае голас. Пруды Стаўб. Даць гулу смаленую — нічога не даць. Ну, чаго ты хочаш? Можа гулу смаленую табе даць? Ціханава Слабада Стаўб. Даць дарогу — саступіць. Усіх выпер маладых с крэсла, пасадзіў мяне! І выйсьці даў дарогу мне. Пагост Віл. Даць джупла (джуплёўку) — адлупцаваць, пакараць. А ён як даў таму джупла, дык тэй і зьвіўся. Луцішча Круп. Пакідала ў хаце дзяцей, прыказвала не атлучацца, а прыйшла — німа. Дык добрую джуплёўку дала. Рудня Стаўб. Даць джухара каму-н. — вылаяць каго-н. Ну й дала джухара свайму валацугу! Каменка Уздз. Даць здачы — адказаць ударам на ўдар, знявагай на знявагу. Не маўчы, вучыся даваць здачы, а то заклююць. Ляшчынск Мядз. Даць карша — адагнаць нагой. А вы, дзеўкі, глядзеця: будуць [парасята] к вам лесьці, дык дайця карша ім, карша ім. Жораўка Пух. Даць кухталя — біць, караць. Малы быў, дык кухталя давала, а цяпер жа ні нагну. Смольніца Смал. Даць лапу — пакараць, пабіць. Тады ён мяне за вушы як стаў тармазіць, а тады лапы стаў даваць, ув адну дзьве ды ў другую, а якая ш там лапа малая была, дык папухлі рукі. Аляхновічы Маладз. Даць на запаведзь — падаць у царкву просьбу аб выкананні абраду вянчання. Яна дала на запавядзь, патом агледзялася, што ён натта брыткі. Кукшавічы Дзярж. Даць пад хвост — пакараць, усыпаць. Сабралі нашы сілы й тады калі далі ім пат хвост, этым заваёўнікам. Аляхновічы Маладз. Даць патарганца — тое, што і даць джуплёўку. Супакойся, бо зарас дам патарганца. Вужанка Нясв. Даць пліту — пабегчы. Я бачыў, як ён даў пліту вунь у той бок. Навасёлкі Валож. Даць файт — у рэзкай форме выгаварыць. Бацька клубок уе й песьню пяе, а маці сварыцца на яго. А мне сьмешна стала, я засьмяялася. Як далі файт, аш заплакала. Кукшавічы Дзярж. Даць хадала (ходу) — уцячы, увільнуць; адлыньваць. Ён дасьць хадала ад любой работы, такі ўжо ўрадзіўся. Вялікая Вуса Уздз. А мы як убачылі, што бацька йдзе, дык далі ходу. Дукора Пух. Як далі мы хадала зь лесу і ягады пакідалі. Завішына Лаг. Кроў дала ў галаву — кровазліццё ў мозг. Ну, жала, жала за ёй, жала, жала, тады прышла дамоў, як дала кроў у галаву, праз нос і праз рот ішла кроў, і памёрла. Пагост Віл. ДАЧАНКА ж. Пляменніца. Еду да сваей дачанкі, завязу кілю цукеркаў. Слабодка Стаўб. ДАЧКА ж. Тэкст. Від баваўнянай тканіны, неадбеленая бязь. Купіла тры метры дачкі на кашулі. Дукора Пух. ДАЧУХНА ж. Пашан. Дачка. Дзе ж мая дачухна дзявалася, ужо згінула з ваччу. Вялікая Вуса Уздз. ДАШОК м. Памянш. Дах, верхняя частка вулея. Во такую крышку, якая зроблена з дошак, і называім дашок. А як ідзе дошч ці дзюравы дашок, то мы накрываім яго тольлю. Гілікі Валож. ДАШЧАНКА ж. Драўляная, з клёпак, пасудзіна на зерне, муку. Была яшчэ дашчанка, муку сыпалі ў дашчанку, а як трэба ўчыняць хлеп, бралі тую муку. Шавярнічы Бярэз. Дашчанкай семя можна было ўсё сяло апсеіць, усіхныя нарэзы зямлі. Якімаўка Круп. У дашчанку дванаццаць гарцаў уваходзіць. Ігрушка Круп. Валачэбнікаў доруць: выносюць яйцы, кілбасу, хлеп і пашню, насыпаюць дашчанку жыта. Весялова Круп. Дашчанка хлеба. Раўнаполле Пух. ДАШЧАТЫ прым. Тое, што і дасковы. Раней былі глінабітныя палы, цяпер па ўсёй дзярэўні ня нойдзяш, толькі дашчатыя палы. Дукора Пух. ДАШЧЫТЛА прысл. Дашчэнту. Хата згарэла дашчытла, ні маглі абратаваць. Савоні Стаўб. ДАШЧЭТНІК м. Мосцік з дошак праз рэчку. Вунь, дзевачкі, за рэчкай лагер, а цераз рэчку па дашчэтніку пяройдзеця. Баяры Маладз. ДВАЙНІК м. 1. Адно з дваіх дзяцей, адначасова народжаных адной маці. Аддалі служыць у Абрамы двоя дзяцей, двайнікоў, пасьцілі кароў, даілі іх і ўсякую другую работу рабілі. Старына Мядз. 2. Адзінае цэлае, складзенае з двух сіметрычна ідэнтычных ці падобных прадметаў, частак: а) яйка з двума
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 290 ▶