глядзі. Яно ў яшчыку таком, можа дастатаё, дак тады ні гаворыць. Савоні Стаўб.
ДАСТАЦЬ зак. 1. Атрымаць. Я сёньня пісьмо ат сына дастала, рада, што ён паправіўся. Пагост Віл. 2. Тое, што і дабраць. Ні кожны сабака лёхка зьвера дастаня. Вялікая Вуса Уздз.
ДАСТРОІЦЬ зак. Закончыць будаўніцтва, давесці да канца. У нас да гэтага часу сьвіронка ні было, у тым годзі дастроілі. Літва Стаўб.
ДАСТРЭНЧНЫ прым. Дасціпны, спрытны; пранырлівы. А я ш была такая крутая, дастрэнчная, ніхто ш гэтак ня пойдзіць па васолах, як я. Залазоўе Віл.
ДАСЦІПНЫ прым. Тое, што і дастрэнчны. Ат сусеткі ніякай жызьні няма. Кажа, што яна дасьціпная: мужыка давяла да таго, што з дому сышоў, не мог ужыцца. Бясяды Лаг.
ДАТОЧКА ж. Падточаная частка знізу падола. Зраблю даточку ў спадніцы і можна будзе 'шчэ надзяваць. Саланая Валож. Прышыю даточку, а то кароткая сукенка. Брылькі Валож.
ДАТЫКАЛЬНІК м. Ткац. Канцы асновы разам з кавалкам палатна, якое застаецца пасля датыкання красён. Адрэзала доўгі датыкальнік. Дукора Пух.
ДАЎБЁШКА ж. 1. Доўбня, даўбня. Мой бацька ні коля сьвіней, а б'е даўбешкаю. Каменка Уздз. 2. перан., пагард. Неразумны, някемлівы чалавек. Меньціць языком што папала, даўбешка гэта дурная. Дукора Пух.
ДАЎБІНА ж. Зневаж. Высокі і худы (пра чалавека). Сястра мая худая была, дык усе казалі: „Вот даўбіна". Бясяды Лаг.
ДАЎБНЯК м. Пчал. Калодачны вулей. Даўней ні рабілі вульлёў, а былі толькі калоды, іх яшчэ звалі даўбнякі, бо зь дзерава выдзёўбывалі. Дукора Пух.
ДАЎГАЛЫГІНА м. Экспр. Пра худога даўганогага чалавека. І сёньня ня вышаў на работу гэты даўгалыгіна. Язні Віл.
ДАЎГАЛЬ м. Тое, што і даўгалыгіна. Высокі чалавек, дык мы і завом даўгаль. Вецярэвічы Пух.
ДАЎЖНІК м. Вузкая прадаўгаватая дошчачка, якой закрываюць адтуліну ў калодачным вулеі. Даўжнік ест, дошчачка такая прыкрываць вулей збоку. Пруды Стаўб.
ДАЎЖЭЙШЫ прым. Высшы (ростам). Даўжэйшы гэты хлопяц за ўсіх вас. Дукора Пух.
ДАЎЖЭР ж. Даўжыня. Гэдакая даўжэр, як вокам скінуць. Цялякава Уздз.
ДАЎЛЁННЕ н. Павышэнне ціску. Ад даўленьня п'юць каліну, уколы даюць. Нізок Уздз. І ў мяне трохі там даўленё ест, невялікаё, але ест. Савоні Стаўб.
ДАЎЛОСУ прысл. Без галаўнога ўбору. Яны ходзяць даўлосу летам, хусток ні носяць. Цялякава Уздз.
ДАЎМІЦЦА зак. Дадумацца, прыйсці да думкі, вываду. Даўмілася такою халадзінаю бес пальта выпраўляць. Лысавічы Мін.
ДАЎНА прысл. Раней, некалі, у мінулым. Я саўсім ніграматная: даўна школ ні было. Восава Круп. Даўна ш вінчаліся. Сабраліся дзеўкі і хлопцы і пайшлі глядзець маладых. Ігрушка Круп. Даўна было ні так, як цяпер, што не трэба ні прасьці, ні ткаць. Палессе Мядз. Даўна жылося саўсім хужэй, як цяпер, што ў казаць. Засценак Лаг. А от даўна што за жызьня была. Трэба было ўстаць рана, й трэба было сядзець позна, прасьці. Замошша Віл.
ДАЎНАБЫТНЫ прым. Старадаўні. Не магу сказаць, дзеткі, калі гэта было, патаму што мае гады старый, гэта даўнабытная каска. Слабада Раваніцкая Чэрв.
ДАЎНАЕ у знач. наз. Мінулае, даўнейшае. Гэта ш трэба ўсё гэта даўнае ўзнавіць. Ратуцічы Барыс.
ДАЎНЁЙ прысл. Даўжэй, больш. І не ведаю, што табе расказаць. Не такая ш яшчэ й старая я, другія ш больш ведаюць, даўней жылі, можа б вы да каго с старэйшых схадзілі. Бяларучы Лаг.
ДАЎНІНА ж. Былыя звычаі, старадаўнасць. ◊ Даўніну паганяць — арыентавацца, прытрымлівацца старых звычаяў. А старыя ўсё яшчэ даўніну паганяюць, усё ня могуць да новага прывыкнуць. Баяры Маладз.
ДАЎНІЦЬ незак. Зацягваць. Падумаць толькі, і чаму гэта яны даўняць яго лячыць! Будслаў Мядз.
ДАФАКТОВЫ прым. 1. З дэфектам. Купіла касьцюм, а ён дафактовы. Навікі Віл. 2. Слабы здароўем. Яму ш пекло! Дзьве кабеці ў хаці, а ён усю бапску работу робіць: адна на адным лошку ляжыць, стогня, другая на другом. Ну, то адна хоць старая, а то й маладая, а такая дафактовая, з бальніцы ні вылазіць. Савоні Стаўб.; параўн. польск. defektowy 'тс'.
ДАФАРОЎВАЦЬ незак. Дагаджаць. Жылі з намі залувіца, матка яго, але ўсім я дафароўвала, ніколі не сварыліся. Арцюхі Стаўб.; параўн. польск. forować 'уступаць першынство'.
ДАХАДЗЯГА ж. Неадабр. Чалавек, якому да ўсяго ёсць справа. Ну такая ўжо была шустрая, такая дахадзяга! Да ўсяго ёй было дзела. Баяры Маладз.
ДАХАЎКА ж. Футравае паўпаліто. Трэба неяк дахаўку пастроіць, сьпераду і каля кішэняў уся шэрсьць абцерлася. Дукора Пух.
ДАХОДЛІВЫ прым. Настойлівы, напорысты, настырны. От гэтыя бабы даходлівыя, усё ім трэба ведаць, усюды дапяць. Баяры Маладз.
ДАХОДНЫ прым. Тое, што і даходлівы. Цяпер хлопцы нашы даходныя сталі, за
121 👁