пнуліся толькі ўвечары. Узгурск Чэрв.
ДАПРОС м. Допыт. За зьвязь с партызанамі мяне арыставалі, пасадзілі ў цюрму, вадзілі на дапрос. Первы рас павялі на дапрос, ня білі, а другі рас павялі на дапрос, паклалі наган, паклалі плётку, паставілі стул выпуклы. Ухвала Круп.; параўн. рус. допрос 'тс'.
ДАПУТНЫ прым. Жвавы, дасціпны. Сірата тая была вельмі дапутная дзеўка ў рабоце, але шчасьця ня мела: выдалі за пажылога, нялюбага. Баяры Маладз.
ДАПЭЎНІЦЦА зак. Даведацца, дазнацца. А ты вельмі цікаўная, аб усім хочаш дапэўніцца. Грыцкаўшчына Валож.
ДАПЯЦЬ зак. Дайсці, трапіць куды-н. Я й ні думаў, калі гаварыў, а ён усё ж дапяў на гэты канцэрт. Пагост Віл.
ДАРАБЛЯЦЬ незак. Вырабляць, вытвараць. Дзеці цяпер што толькі ні дарабляюць: то агонь раскладуць, то яшчэ што выкінуць. Кухцічы Уздз.
ДАРАГУСЯ ж. Дарагая (пры звароце). — Здарова, кума! Што чуваць, дарагуся? — Франак прыехаў. Порычы Валож.
ДАРАЖНІК і ДОРАЖНІК м. Тое, што і выгарадзь. Усё лета наша худоба не ў хляве стаяла, а ў даражніку. Ганчары Валож. Доражнік, ці яшчэ загарода называюць, каля будынка адгароджаны. Рудня Чэрв.
ДАРАЖЫНЯ ж. Дарагоўля. У тыя часы такая даражыня на ўсё была, асабліва на соль, сьпічкі і папяросы. Узгурск Чэрв.
ДАРАНДЖАЦЬ незак. Надакучаць, турбаваць. Як заходзіцца, то даранджае ўсім, не дае спакою нікому, хоць с хаты бяжы. Куранец Віл.
ДАРАШАВАТЫ прым. Сівавата-рыжы. Дарашаваты конь, калі шэрсьць ні то белая і як бы рыжая, сь цёмнай або чорнай грывай і хвастом. Саланая Валож.
ДАРЖНІК і ДОРЖНІК м. Агароджанае месца ў полі для жывёлы. Пагонім кароў цераз горку і загонім у даржнік, хай стаяць. Бяларучы Лаг. Удзень у даржнік заганяюць на оддых, ноччу коні стаяць каля хлева. Дукора Пух. 2. Тое, што і выгарадзь. Летам сьвіньні нашы ў доржніку трымаюцца. Сверанава Стаўб. К сьвяту трэба доржнік апратаць: гной выкідаць, паправіць весьнічкі, бо ўжо ш карова сь целім выходзяць на падворчык. Межава Чэрв.
ДАРМА, ДАРМО прысл. 1. Добра, нядрэнна, няблага. — Ну, як крэпісься? — Яшчэ дарма! Пудзіцк Пух. Наш стары ўжо дармо сябе адчувая, а то такі быў, лець хадзіў. Суцін Пух. 2. Дарэмна, беспадстаўна. Дармо ты так думаеш, ён чалавек добры. Вялікая Вуса Уздз. 3. Марна, бескарысна. Дармо паўставалі з раніцы — дошч такі ўлупіў, ні выйсьці. Вялікая Вуса Уздз. 4. у знач. вык. Неблагі, нядрэнны, нішто сабе. Хлопцы яны дармо, вельмі паслухмяныя. Каменка Уздз.
ДАРМАВАТА прысл. Скупавата. Троха дармавата было ў нас зямлі, але ж неяк і выжылі, абышліся. Пудзіцк Пух.
ДАРМАЎШЧЫНА ж. Дарэмшчына. Прывык ты, хлопец, на дармаўшчыну выязджаць. Клетнае Барыс.
ДАРМО гл. дарма
ДАРОГА ж. Цясл. Развод (у піле). У нашай піле дарога шырокая, мусіць, не сьпілуем таго дуба. Пагарэлец Пух. Дарогу забыць — не хадзіць, не паказвацца. Я сёння была на дабаўках [сотках], жуку німнога. Далі дзеду заданьня, каб заўтра вас усіх траіх на жука паслаў, а то людзі травяць, а мы й дарогу забылі. Мікалаеўшчына Стаўб. Чаго гэто ты й дарогу забыўсё да нас? Бывало, ні вылазіў с хаты, а то ўжо з год мо ні быў? Жацерава Стаўб.
ДАРОЎЛІВАЦЬ незак. Дараваць. Такая крадзёш, я ведаю, хто мяне абакраў, але я дароўліваю. Ляшчынск Мядз.
ДАРЭЗКІ толькі мн. Дадатковыя нарэзы да прысядзібных участкаў калгасніка. У нас сядзіба — сорак сотак: агарод дваццаць восім і дарэскі на полі даразаюць па дванаццаць сотак. Што на полі даразаюць, гэтыя дарэскі называюць соткі, там толькі бульбу садзяць. Нізок Уздз.
ДАРЭМНЯ прысл. 1. Тое, што і дарма (у 2 знач.). Цётка, вы дарэмня гэта, ні яна падвяла вас аграному. Цялякава Уздз. 2. Дарэмна, без аплаты. Ніхто ні хоча дарэмна рабіць. Цялякава Уздз.; параўн. польск. daremnie 'задарма'.
ДАСАДНЫ прым. Дакучны, надаедлівы. Вот ён дасадны, хоць з дому ідзі. Турэц Чэрв.
ДАСВЕТАК м. Досвітак. Учора ўстала на дасьветку. Вецярэвічы Пух.
ДАСВЕЦЦЕ н. Тое, што і дасветак. На дасьвецьці ўстала, прабегла ў лес. Вязынка Маладз.
ДАСКА ж. Дошка. Памыць нада лаву, даска закаравілася, неік сесьць. Паплавы Бярэз. Да грабавой даскі — да смерці. Сказала дзівярам і залоўкам, што буду тут, што прывёс [муш], пасадзіў, і буду тут да грабавой даскі жыць. Бубны Віл.
ДАСКОВЫ прым. Дашчаны. Зямляны мост я ўжо ня помню, у нас даскові мост ва ўсіх. Паплавы Бярэз.
ДАСТАВАЦЬ незак. Атрымліваць. У калхозі зьвіньнявой многа гадоў рабіла, прэміі ні рас даставала. Палессе Мядз.
ДАСТАТЫ дзеепрым. зал. пр. ад дастаць. Што ш то такоё з нашым радзівам?! Бывая што дошч, дак трашчыць, але гаворыць, а гэто ні гаворыць. Можа, падзяменё дастато, па
76 👁