клікаў, ні даклікаўся: яна раней паезла ржышча. Залазоўе Віл. ДАКЛЯРАВАЦЬ зак. і незак. Даць (даваць) абяцанне. Мне дакляравалі круп змалоць у ватам млыне. Забрэжжа Валож.; параўн. польск. deklarować 'тс'. ДАКОСКІ толькі мн. Абрад. Завяршэнне касьбы. А на дакоскі мы зложымся па рублю, а бабаў болій ні пазавём, каб яны языкамі ні брахалі па сялу. Бяларучы Лаг. Дакосак цяпер ні робяць, а як усё зьбяруць с поля, тады сьвяткуюць за ўсё разам. Нізок Уздз. ДАКТОРКА ж. Жанчына-ўрач. Людзі сабраўшыся былі. Як прывезьлі яго дамоў, то там быў цэлы ужас, на гэтым пахаваньні, дажа дакторку прывезьлі! так млелі людзі. Сівіца Валож. Дзе мы жылі раней, там харашо было. І дакторка на месьце была, лячыла нас, старых. Баяры Маладз. А як дзеўкі хораша ходзяць! Плацьці модныя, без рукаў і каўняроў носяць, ну такія, як наша дакторка. Хожава Маладз. ДАКУМЕНТЫ толькі мн. Асабістыя дакументы (пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні і іншыя пісьмовыя паперы афіцыйнага характару). Згубіў хлопец документы і цяпер не можа ўстроіцца на работу. Дрычын Пух. ДАКУЧНО прысл. Дакучліва. Як я яе [костачку] замяльнула, і ні патла яна мне, застрагла ў горлі. І так мне дакучно было ўсю ноч, съ сьветам прашчаюся. Савоні Стаўб. ДАЛАВАЦЬ незак. Саджаць у зямлю. Далуюць дрэўкі восеньню на зіму. Такарышкі Смарг. ДАЛАДОН м. Балбатун, пустазвон, пустамалот. Аж галава стала балець ад яго гутаркі, ото даладон! Але ш на сякунду ні сьціхня — меля й меля! Краснее Маладз. ДАЛАНЯ і ДАЛОНЯ ж. Далонь. Маленькая, хоць на даланю пасадзі. Хожава Маладз. Сала дак на маю далоню. Дукора Пух. ДАЛАТО н. Цясл. Долата. Такоя цвёрдая дзерава, што далато не бярэ. Вецярэвічы Пух. ДАЛЁЗНА прысл. Вельмі далёка. Далёзна было відаць. Вецярэвічы Пух. Мы ў грыбы рэтка калі ходзім, бо да лесу далёзна. Дукора Пух. ДАЛІ прысл. На пэўную адлегласць. Атайдзі трохі далі, а так мне нічога ні відаць. Каменка Уздз. ДАЛІПАН выкл. Уст. Ужываецца з мэтай пацвердзіць праўдзівасць таго, аб чым гаворыцца; сапраўды, слова даю. Даліпан было гэтак, як я кажу, я пісаў жа табе пра гэта. Дубраўка Круп.; параўн. польск. dalipan 'тс'. ДАЛЬШЫ прым. Больш далёкі (пра радство). На вяселья пасклікалі ўвесь рот — і блішшых і дальшых сваякоў. Дукора Пух. ДАЛЯР і ДОЛЯР м. Долар. Паслалі яны тады зноў пісьмо да брата ў Амэрыку, і ён прыслаў ім тых даляраў. Баяры Маладз. Якоё тоё састаянё было, я ўжо ні помню [гэто шчэ ні за маёй бытнасцю было], досыць таго, што много, козолі, доляраў палучыў гэты ўжо брат. Савоні Стаўб.; параўн. польск. dolar з англ. dollar 'тс'. ДАМАВІК м. Пчал. Рамачны вулей. У нас толькі дамавікі, другіх вульляў няма. Ляшчынск Мядз. ДАМАЛОТКІ толькі мн. Завяршэнне малацьбы. Маладзьбу скончылі, будзям гуляць дамалоткі. Вецярэвічы Пух. ДАМАТУРА м. Разумова адсталы чалавек. Ён жа такі даматура, хоць што гавары, сьмяецца. Гілікі Валож. ДАМОЎ ІСЦІ перыфр. Паміраць. Перажыў цяшкае, дажыў да лёхкага, але няма калі жыць, дамоў трэба йсьці. Цялякава Уздз. ДАМОЎКІ прысл. Дамоў, у сваю хату. Пойдзем дамоўкі, а то ўжо позна. Пудзіцк Пух. ДАМОЎКУ прысл. Тое, што і дамоўкі. А як ужо война была, у лесі сядзелі, баяліся дамоўку прысьці — фашыст паліў, біў, душыў, хаткі нашы пёк. Ганцавічы Барыс. ДАНІМАЦЬ незак. Не даваць спакою. І нашто вам хадзіць, дапытывацца, людзей данімаць, лепш у ягады схадзіця — і вам добра, і людзям спакойна. Бяларучы Лаг. ДАНОСКІ толькі мн. Абноскі. Менты дык у доносках бегая, ніяк не зьбяромся лепшая прыдбаць. Мікалаеўшчына Стаўб. ДАНОСЛІВЫ прым. Чутны здалёк. Як даносьлівы голас у сабакі, то ён далёка чуваць. Забалоцце Смал. ДАНОСЧЫВАСЦЬ ж. Здольнасць сабакі голасна аблайваць звера. Даношчывасьцю аблае кожны сабака. Калі ўбачыць звера, будзе даносіць голас ахотніку. Вялікая Вуса Уздз. ДАНОСЧЫВЫ прым. Тое, што і даносьлівы. У Бабра нашага даносчывы голас. Калі воўка ці рысь убачыць, будзе выць, калі што іншае, дык па-другому. Бясяды Лаг. ДАПАГАНЯЦЬ незак. Патрабаваць настойліва, вымагаць. Па одной чарцы выпілі, па другой, ну, й пасагу давай дапаганяць. Альсевічы Мядз. ДАПАРОЦЦА зак. Экспр. Дабудзіцца. Раней, бывала, нагуляіцца, прыбяжыць позна, не разьбіраючы лошка зваліцца, ды сьпіць, а раніцой тады не дапароцца. Баяры Маладз. ДАПАШКІ толькі мн. Абрад. Святкаванне заканчэння асенняй сяўбы. Не, дабіркі — гэта калі лён кончым, а заканчэньне асеньняй сяўбы дапашкамі завуць. Ігрушка Круп. ДАПІЛЬНАВАЦЬ зак. Дачакацца, даждацца. Сусетка, а я маладых дапільнавала-такі. Гэткая тонінькая, худая-худая. Матка зь ёю прыехала, а больш нікога. Арцюхі Стаўб. ДАПНУЦЦА зак. Дабрацца. Да месца да
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
119 👁