афіцыйна праз царкву абвясціць аб шлюбе. Дагаварыліся тады з бацькам на запаведзь даваць у Валожынь. Саланая Валож. Даваць патачку — паслабляць патрабаванне. Мая ўнучка троха падленьвалася, давалі ёй патачку, бо хворая, неруная некая, але школу закончыла. Мікалаеўшчына Стаўб. Даваць трапака — танцаваць. Я ў маладосьці добра давала трапака, любіла патанцаваць. Пудзіцк Пух. Даваць у пер'е — біцца. Прышоў ён дадому, а жонка сьпіць. Ён хацеў праз акно ўлесьці, атшчапіў, лезя. А стаялі начоўкі бляшаныя, ён тыя начоўкі абярнуў, нарабіў грукату. Прачнулася жонка. А ён тады давай даваць у пер'я, чаму паставіла. Валеўка Навагр. Не даваць водлагу — надакучаць (роспытамі, частымі пытаннямі і г. д.). Ні дае водлагу Сьцяпанаўне, замучыла пытаньнямі: а чаму? а што? А такая хітрая дзевачка, як прафесарка. Мікалаеўшчына Стаўб.
ДАВЕДАННЕ н. Даведка; дакумент, атрыманы ў адказ на запытанне. Даведаньне атрымала сусетка, што мужык Германію браў, цяпер грошы за яго палучая. Бытча Барыс.
ДАВЕДКІ толькі мн. Адведкі, водведы. Пляменьніца прывяла сына, а я ўсё ня выберуся ў даветкі схадзіць, адведаць. Савоні Стаўб. Гэта ж нявестка на днях радзіла, то трэба нек схадзіць на даветкі. Мікалаеўшчына Стаўб.
ДАВЕСЦІ зак. ◊ Давесці да последку — закончыць, завяршыць. У яго ніколі ні хапая цярпеньня давесьці працу да посьлятку. Вялікая Вуса Уздз.
ДАВЯРОНЫ прым. Сапраўдны. Я ш вам кажу, што гэта давярона праўда. Вялікая Вуса Уздз.
ДАГАВАРЫВАЦЦА незак. Дамаўляцца. Панаравілась бацьком нявеста, ане дагаварываюцца. Папілі барышы, патом дагаварываюцца, калі свадзьба будзе. Зачысце Барыс. Сталі дагаварывацца, калі будзе свадзьба, што і як. Суднікі Валож.
ДАГАНЯЦЬ зак. Сцерці (бульбіну). Салдат, панімаяця, сеў і давай ганяць [шоргаць па тарцы]. А картошка мокрая. Як даганяў жа [бульбіну да канца], як шарахнуў па пальцах, — кроў. Мікольцы Мядз.
ДАГАНЯЮЧЫ дзеепрысл. да даганяць. Даганяючы не нацалуесься. Цялякава Уздз.
ДАГЛЕДЗЕЦЦА зак. Падхадзіцца, дагледзець па гаспадарцы. Прыехаў да сястры сын сь Сібіры ж жонкай. Дагледжуся, пабягу паглядзець. Баяры Маладз.
ДАГЛЁД м. Догляд, нагляд. Як прыехала з гасьцей [была ў дачкі], люццы мае мілыя! Ніякага даглёду нідзе: куры ў гародзе, а той агарот зарос, ні відаць дзе што. Баяры Маладз.
ДАГЛЯДАЦЦА незак. Падходжвацца па гаспадарцы, каля дому. Мае дзеткі, німа мне часу, трэбы ж яшчэ даглядацца ісьці. Бясяды Лаг.
ДАДБАЦЬ зак. Прыдбаць, набыць. І ён пайшоў, каб дзецям хлеба, солі дадбаць. Пудзіцк Пух.
ДАДУМАЦЦА зак. Падумаўшы, успомніць. Адаля я дадумалася, дзе палажыла грошы, палядзела — і праўда ляжаць. Вялікая Вуса Уздз.
ДАДУЦЬ зак. Экспр. Здагадацца, прыйсці да вываду. І толькі тады я дадула, што гэта быў Іван. Грыцкаўшчына Валож. Я б і сама дадула, што зрабіць, калі б не спалохалася. Баравая Пух.
ДАЕСЦІСЯ зак. Жуючы, грызучы, дайсці да пэўнай прыметы. А ведзьма прышла й стала есьці дачку. Ела, ела й даелася, што на пальцы кальцо. Іна пра ўсё й здагадалася. Малое Стахава Барыс.
ДАЖА, ДАЙЖА часц. Нават. Дажа ў мяне фатакартачка ест. Дукора Пух. Дажа дзяцей і тых пазабіралі. Пудзіцк Пух. У такі дзень добрыя людзі дайжа сабаку не выпускаюць на вуліцу, а не толькі чалавека. Гумны Круп.
ДАЖДЖУЙКІ толькі мн. Кароткія гумавыя боты на гразь. Дажджуйкі абувай на балота і на дошч. Баркоўшчына Мядз.
ДАЖЫДАЦЬ незак. Чакаць. Доўга поезда дажыдалі, таму і прыехалі так позна. Забалоцце Смал.
ДАЖЫЦЬ зак. ◊ Дажыць да сівых валасоў — пастарэць. Дажыў да сівых валасоў, а не паразумнеў. Цялякава Уздз.
ДАІЦЬ незак. Бессаромна вымагаць, жывіцца за чый кошт. Натта ты міласьлівая. Ні трэба быць гэдакуй міласьлівуй. Ты робіш, а яны гульма гуляюць і дояць цябе. Цялякава Уздз.
ДАЙЖА гл. дажа
ДАЙНІЧКА ж. Памянш. Дайніца. Ціпер адна карова вядро малака дае, заліваюцца людзі малаком, а калісьці тры падоіш у адну дайнічку, с трох дайнічку ніпоўную надоіш. Жацерава Стаўб.
ДАЙСЦІ зак. 1. Дазнацца, выпытаць. У яе нічога ні дойдзяш. Дукора Пух. 2. Памерці. Яны, мусіць, баяліся, каб я ні дайшла. Цялякава Уздз. ◊ Дайсці да розуму — паразумнець, набрацца розуму, набыць вопыт. А во цяпер Расія! Няхай ніхто ня думаіць, кап эта каму хлынуць. Не! Дайшлі ўжо, знаяш, да розуму. Цехніка — буць здароў! Аружыя нівіданая, і ні знаяш таго аружыя, якое яно ёсь. Мікольцы Мядз.
ДАК часц. Дык. Дак я была ў іх у хаця. Чыстата, парадак. Зазерка Пух.
ДАКІВАЦЦА зак. Экспр. Дажыць. Вось мы і да пеньсіі даківаліся. Пудзіцк Пух.
ДАКЛІКАЦЦА зак. Дагукацца. Клікаў
93 👁