Старонка 109
◀ / 290 ▶
багацейшай, і з гэнай ажаніўся. Суднікі Валож. ГЭСАЛЬ м. Зневаж. Прайдзісвет. Гэны гэсаль па ўсім сьвеці знаёмых мае. Каменка Уздз. ГЭСТЫ займ. Гэты. З гэстым мужыком было двое дзяцей, а с тым васьмёра. Ігрушка Круп. ГЭТАГОДНІ прым. Сяголетні. Гэтагоднё кабана ні калола, у яе даўленё крыві, ні можно есьці скораму. Савоні Стаўб. ГЭТАЗНЫ займ. Гэтакі. Сама яна гэтазная шырокая. Дукора Пух. ГЭТАРОЧНІ прым. Тое, што і гэтагодні. Жыру яшчэ прашлагодняго ест і гэтарошняга ест, аўкусны, маласольны. Савоні Стаўб. ГЭТТА прысл. Тут. Гэтта некалі хата стаяла. Пількаўшчына Мядз. Тушы і гэтта агонь. Цялякава Уздз. ГЭТТАКА прысл. Тут. Гэттака некалі пуня вялікая стаяла, але згарэла. Зарэчча Смал. ГЭЦА ж. Камедыя. Сёньня ў клубе, кажуць, гэца добрая. Жызнава Віл. Д ДА прыназ. з родн. 1. Выражае прасторавыя адносіны і ўжываецца пры абазначэнні прадмета, у напрамку якога адбываецца рух. У. Сабралася ехаць да Мінска. Калініна Дзярж. 2. Выражае аб'ектныя адносіны і ўжываецца пры абазначэнні адпаведнасці з чым-н. Па. Я хачу пашыць плацьця да стану [па фігуры]. Цялякава Уздз. 3. прыназ. з він. Выражае прасторавыя адносіны і ўжываецца пры абазначэнні сферы дзейнасці як месца, у бок якога накіраваны рух. На. Стараяцца, бегая, шыкуяцца — гэта ўжэ пойдзя да імянін. Калініна Дзярж. ДААБЕДДЗЕ н. Час ад адзінаццаці гадзін да абеду. Заўтра ў даабедзьдзе дзерава пілаваць буду. Вялікая Вуса Уздз. ДАБАВІЦЦА зак. Дабрацца. Як жа мне на Узду дабавіцца з малым дзіцям? Вялікая Вуса Уздз. ДАБІРКІ толькі мн. Заканчэнне ўборкі лёну. У нас дабіркі, кончылі лён убіраць. Дабіркі гэта зарвуць. Ігрушка Круп. ДАБІТНЫ прым. Настойлівы ў дасягненні мэты. У іхнім родзі ўсе дабітныя. Гэты дык аш да мінісьцерства дапяў, але свайго дабіўся. Мікалаеўшчына Стаўб. ДАБЛУКАЦЦА зак. Прыблукаць. Блукаўся ён цэлую ноч да раніцы, пака ён да свайго берагу даблукаўся. Чырвоны Пасёлак Пух. ДАБОІ толькі мн. Збітая, збэрсаная скацінай трава. Косіш, косіш, а анны дабоі. У іх дэк уся трава добрая, а ў нас... адны дабоі, кароўмі спасьвілі. Пудзіцк Пух. ДАБРААХВОЧЫ прым. Памяркоўны, чулы. Ён чалавек дабраахвочы, папрасі, кап памох, дак паможа. Цялякава Уздз. ДАБРАВАТА прысл. Моцна-такі, парадкам. Ехала я рас да дачкі ў госьці на аўтобусе, ікрас маё было пярэдняя сядзеньня, і дабравата задрамала. Станькі Віл. ДАБРАВІТЫ прым. Тое, што і дабраахвочы. А ён чалавек дабравіты, што ні папрасі — усё зробіць. Хожава Маладз. ДАБРАДЗЕЦЕЛЬ м. Дабрадзей, дабрачынец. Брыгадзір — дабрадзецель гасударства, усё для саўхоза стараіцца. Паплавы Бярэз.; параўн. рус. добродетель 'тс'. ДАБРАДЗЕЦЕЛЬНЫ прым. Дабрачынны. Сусетка ў мяне ёсць, такая дабрадзецельная кабеціна. Рабунь Віл. ДАБРАК м. Тое, што і баравік барабы. Пайдуць дажджы, дык будзем дабракі зьбіраць і сушыць. У нашым лесі дабракоў многа, як пад гот, хоць касою касі. Рудня Чэрв. ДАБРАЦЬ зак. Паляўн. Увабраць, дагнаўшы. Насьціг зьвера — значыць, дабраў. Паплавы Бярэз. ДАБРО н. 1. Агульная назва хлебных злакаў; збажына. Падробімся, тады браліся за дабро. Восець была пры таку, дык дабро адразу ш сушылі ў восяці, а тады яго пераносілі ў ток. Мацкі Мядз. Бывала, пякуць с хлеба буханачкі, называецца абеньня. Выкраіваюць кружочак зьверху, сыплюць соль, ідуць да дабра! Гэта на Юр'я так рабілі. Да Юр'я хаваюць костачкі сьвянцоныя, ідуць з гэнымі костачкамі да свайго дабра, утыкаюць іх на сваім полі. Ета, кап крот ня рыў, жаба там якая. Бяларучы Лаг. 2. Збожжа. Сын робіць на трактары, многа зарабляя дабра, грошай. Бяларучы Лаг. Як пачнуць дабро звозіць, здэцца, дзе яго і дзяваць столькі. А змалоціш тое дабро, пакінеш на пасеў, дык і маленька застаецца. Бясяды Лаг. ДАБРЭННЫ прым. Вельмі добры. Такі дабрэнны чалавек, што не палічыўся ш часам, прышоў памох. Мікалаеўшчына Стаўб. ДАБЫЦЬ зак. Дастаць, раздабыць у выніку пошукаў, намаганняў. Пака дзе чаго дабудзіш паесьці, так прыхадзілась быць галоднымі па двоя, троя сутак. Вяляцічы Барыс. ДАВАНАБОЖНІ прым. Богам дадзены. Мы ляжым, ляжым, і жана мая пашла даванабожняя, рукі злажыўшы, пад бой, забілі жану маю, і таварыша жану забілі. Сваткі Мядз. ДАВАЦЬ незак. ◊ Даваць ганьбу каму-н. — грэбаваць кім, не лічыцца з кім. Нявестка мая колькі жыла, столькі мне ганьбу давала: і есьці варыць добра ня ўмею, і ў хаце прыбраць. Ігрушка Круп. Даваць на запаведзь —
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 290 ▶