Старонка 108
◀ / 290 ▶
ГУСЦІ незак. Тое, што і гўкаць. Сьвіньня ў хлеве гудзе, есьці ні ўзяла, увесь хлеў перавярнула. Рабунь Віл. Наша сьвіньня гудзець пяты дзень. Саланая Валож. ГУСЦЯРНЯК м. Густы падлесак. Чаго-чаго, а ягат хватая. Кругом жа лясы. Пойдзіш за рэчку, трохі поля — і лясок. Або з гэтага канца. Вуліца канчаіцца — і адразу гусьцярняк. Бяларучы Лаг. ГУСЬ ж. ◊ Што з гуся (вада) — хоць бы што. Наташа, як ты венік кінула?! Як хвачу гэты венік да камлём атшпару, будзяш ведаць! Цьвічу, цьвічу я цябе, а толку ніякага. Што з гуся. Валеўка Навагр. Што ў яго за харакцяр залаты! У нядзелю жонка паедзя, курорт той аш у Львові, на дваццаць чатыры дні пакідая на яго й дзеці, й хозяйство, а зь яго што з гуся вада, адно сьмяецца. Савоні Стаўб. ГУСЬ-ГУСЬ выкл. Тое, што і гўсі-гўсі. Гусь-гусь! — так клічуць гусей. Малмыгі Віл. ГУСЯНІЧНЫ прым. Гусенічны. Наш на гусянічным трактары робіць, а Палікар — на калёсным. Паплавы Бярэз. Калёсны трактар ідзе скарэй, чым гусянічны. Ляшчынск Мядз. Трактар гусянічны мацней гудзіць, чым калёсны. Хожава Маладз. ГУСЯРНІК гл. гусарнік ГУСЯТНІЦА ж. Работніца па догляду гусей. У нас ніколі ні было гусей на хермі, і ніхто ні рабіў гусятніцай. Ляхавічы Дзярж. Яна робіць гусятніцай многа год, пасылалі на зьлёт гусятніц. Вялікая Вуса Уздз. ГУТА ж. Шклозавод. Каля могілак гута стаяла, зараз яна разваленая. Старлыгі Мядз.; параўн. польск. huta < ням. Hütte 'тс'. ГУТАЛІНА ж. Гуталін. Твае туфлі трэба б ужэ пачысьціць гуталінай, а то рыжыя сталі замест чорных. Ляшчынск Мядз. ГУТАЛКА ж. Гушкалка, арэлі. Дзеці на гуталках гутаюцца. Язні Віл. ГУТАНКА ж. Тое, што і гўталка. Зрабілі гутанку на вярбе і ўвесь дзень гутаюцца. Грыцкаўшчына Валож. ГУТАРКА ж. Парада. Ай, абыдуся я без вашых гутарак. Літва Стаўб. ГУТАРЫЦЬ і ГУТАРЫЦЬ незак. Гаварыць. Я яму гутару і гутару, каб нявестку шукаў: маці старая, а ён сьмяецца зь мяне. Забалоцце Смал. Як сабяруцца, дык гутараць да пеўняў. Малмыгі Віл. ГУТАТАЛКА ж. Тое, што і гўталка. Глядзі, кап гутаталка ні адарвалася, бо ўпадзе малая ды разаб'ецца. Ляхі Нясв. ГУТАЦЦА незак. Гушкацца. Дзеці пабеглі гутацца. Грыцкаўшчына Валож. ГУШТАЛКА ж. Тое, што і гўталка. Гэта ж мае дзеці цэлы дзень плюхаюцца ў вадзе або на гушталцы прападаюць. Лысавічы Мін. Цэлы дзень гуштаюцца на гушталцы і ніякага дзела ім німа. Баяры Маладз. ГУШЧЭР м. Гушчына, густы лес, зараснік. Такі ўжо гушчэр, што вуш не пралезя. Дукора Пух. ГЫЛЯ выкл. Слова, якім адганяюць гусей. Гыля, нягоднік! Ня трыся тут, не ганяй малых. Хай маленькія ўхопяць, ім расьці трэба. Мікалаеўшчына Стаўб. ГЭДАКІ займ. Гэтакі. Во гэдакі вялічынёй. Дукора Пух. Гэдакі самы, як і бацька. Цялякава Уздз. ГЭДАСНЫ прым. Гэтакі, такі. Гэта твой хлопец гэдасны вялікі ўжо?! Рубяжэвічы Стаўб. ГЭДАК, ГЭДЫК прысл. Так, гэтак. Я табе скажу, кабеціна, што гэдак ні трэба рабіць. Цялякава Уздз. Уперат дзяўчаты насілі воду, ды ні ў ведрах, а ў гляку, паставіць гэдык хорашынька на плячо ды ідзе. Падзерычы Стаўб. ГЭДУЛЬКІ, ГЭТУЛЬКІ прысл. Столькі. Гэтулькі сама было. Вялікая Вуса Уздз. Мы гэтулькі ні пажывом. Цялякава Уздз. А-я-яй, дзе яна і брала гэдулькі вазоў гною! Халмоўка Барыс. ГЭЙСЯ займ. Гэта. На, гэйсю хустку надзень, а ў мяне другая ёсіка. Мацькаўцы Віл. ГЭЛЬЦ выкл. Скок. Толькі я падыходжу к хаце, а тут сабака нечы, як цяля, гэльц на мяне! Літва Стаўб. ГЭЛЬЦНУЦЬ зак. Тое, што і гальцанўць. Божа мой, як я спалохалася! Іду вечарам, а сабака як гэльцня на мяне! Літва Стаўб. ГЭМКА ж. Мясцовы сорт бульбы. Гэмка вельмі смачная бульба, у ёй крухмалу шмат. Мікалаеўшчына Стаўб. ГЭНАКІ займ. Гэтакі. Цяпер жа вот усё польты — і такоя і гэнакая, а тады польты мало хто знаў. Вязынка Маладз. — Чаго ён па какарузе швэндаяцца з руж'ём? — Варон жа паставілі ганяць. — Гэнакага вірлавокага і без руж'я варона спудзіцца. Суднікі Валож. ГЭНАМ прысл. Там, далей. Гэнам гусі надаечы хадзілі, дык унучак натта ш баяўся адзін ісьці, дзяшку бацькаву браў. Брылькі Валож. Гэнам садзік у нас, і вішні ёсьціка. Граніцы Маладз. ГЭНДЗЕ прысл. Вунь там. Сядзь, дачка, пісаць гэндзя, на тое крэсла, там сьвятлей, — ніпамысная і ваша работа: і дзяцей вучы, і да старых прыходзь. Яцыны Мядз. ГЭНУДЫ прысл. Туды. Дзе гэта Юзік? Няўжо гэнуды пайшоў? Мацькаўшчына Віл. ГЭНЦВОД м. Вешалка. Ськінь з гэнцвода сукенку маю. Палессе Мядз. ГЭНЫ займ. Той. Вы падыйдзіце да гэнага дзеда, дык ён вам нагаворыць. Завішына Лаг. Надаеў гэны хлопец мне: толькі ўзад-упярод па вуліцы шастае. Юшкаўка Віл. Жаніх хварэў доўга, а паправіўшыся, паехаў да другой,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 290 ▶