Старонка 107
◀ / 290 ▶
паехала ў горат, дык і нос задрала. Бясяды Лаг. ГУНСВОТКА ж. Асудж. Пляткарка. Лазіць адно па вёсцы, каб дзе што выведаць, гунсвотка гэта. Ціханава Слабада Стаўб. Гунсвотка ты, адно людзей зводзіш, зводніца. Гілікі Валож.; параўн. польск. hunswot < ням. Hundsfott 'тс'. ГУНУРОВЫ прым. Тое, што і ганаркі. Хлопцы і дзеўкі папрыбіраюцца і ходзяць чародамі. Найдзя с усяго міру хлопцаў. Весяларазьвесяла было! Да дзевак прыступу няма, гунуровыя такія. Кукалеўка Чэрв. ГУНСПОД м. Вешалка ў паліто (у мове старэйшых). Пальто ў яе прыгожае, а гунспод адарваны, і прышыць забывае. Малінаўка Лаг. ГУПАЦЬ незак. Моцна кашляць. Прастыў крэпка: гупаў усю ноч. Астравок Уздз. ГУРА ж. Гурба. Гураў панаметала ўчора за ноч, німа як сь сяней выйсьці. Дукора Пух. Сьнегу намяло вялікія гуры. Цялякава Уздз. Гара. У нас німа гураў, а ў другіх мястах дак і гуры вялікія, і каменьняў многа. Рудня Лаг. ГУРАЛЬ м. Гуцул. Служыў я ў самых гарах. Прыходзілі да нас у часьць гуралі, дак мне запомніліся іх кажушкі, вышытыя такія. Баяры Маладз. ГУРБАЧКА ж. Камячок. Прывезьлі на кароўнік цэлую машыну мукі, і ўся ў гурбачках. Літва Стаўб. ГУРБЯК м. Карак. Адно дзіця на гурбяку нясе, а двоя на руках. Дукора Пух. ГУРВАЛАЧКА ж. Тое, што і гурбачка. Кіслага малака ўлію ў міску, соды дабаўлю, солі, сыплю муку, балтаю добра, каб гурвалачкаў ні было ў цесьця, а тады пяку. Калодкі Віл. ГУРВАЛКА ж. Уст. Драўляны гузік. Прарэх цяпер зашпільваюць гузікам, а раней зашпільвалі гурвалкай. Бытча Барыс. ГУРГАН м. Тое, што і груган. Гурган — чорная птушка з вялікай глюгай. Большая за варону, зімой заўсёды плодзіцца. Бясяды Лаг. ГУРКОЎНІК м. Агурочнік. Гуркоўнік пасох, гуркоў ні будзе. Чараўкі Мядз. ГУРМІТАР м. Вялікая куча якіх-небудзь рэчаў. Намыла гурмітар, а прасаваць часу няма. Ціханава Слабада Стаўб. ГУРОЧНІК, ГУРЭЧНІК м. Зб. Тое, што і гуркоўнік. Бач, як гурочнік павіўся, аж грады ня відаць. Нізок Уздз. У нас ладны гурочнік, але яшчэ ні цвыў. Бясяды Лаг. Як гурэчнік харошы, велькі, дык і гуркі добрыя растуць. Мікалаеўшчына Стаўб. ГУСАРНІК, ГУСЯРНІК м. Лёгкія выязныя сані са спінкай. Брыгадзір у гусарніку езьдзіць зімой. Літва Стаўб. Глянь, на гусярніку памчалі нашага доктара некуды. Папоўцы Віл. ГУСЕНЬ ж. Вусень. У гусяні лапаў многа з бакоў. Як увядуцца ў капусту, рады німа іх вывясьці: і дустам сыплям і попялам, а гусяні поўна. Гілікі Валож. ГУСІ-ГУСІ выкл. Пазыўныя словы для гусей. Гусі-гусі, наця есьця. Есьця да расьцеця скарэй, маленькія. Вялікая Вуса Уздз. ГУСІНЫ прым. Гусіная лапка бат. — гусялапка (Alchemilla L.). Гусіная лапка ўсюды расьце — і на дарозе і на межах. Ліст у яе да гусінай лапы падобны, увесь зрэзаны. Саланая Валож. У гусінай лапцы наразны лісток, цьвіце жоўтымі маленькікі кветачкамі. Ляшчынск Мядз. Гусіны жыр — шмалец. Гусі дзяржала, парэзала, гусінага жыру будзя на ўсю зіму. У нас гусіны жыр ядуць яшчэ й як! Паплавы Бярэз. ГУСКІ мн. Тое, што і бабок (у 1 знач.). Балоты тут у нас, грась, вада. Там гускі, трава такая, растуць на гразі, па два лісткі на корані, сьвіньням даюць. А ў Забодзі кажуць на гускі какошнік, дык мы сьмяёмся зь іх. Плецівішча Чэрв. Гускі зьбіраюць, ат іх сьвіня сычаюць. Вялікая Вуса Уздз. Тое, што і булдаўка. А цьвяты тыя гускамі завуцца. Хутар Чэрв. ГУСКІ звыч. мн. Кулін. Пячэнне здобнае, якое пякуць на вяселле. Раней гускі з аржаной мукі пяклі, а цяпер дык тое самое, што і ў магазіне, — панавучваліся людзі ўсё рабіць самі. Баяры Маладз. ГУСТАСЛАІСТЫ прым. Від драўніны ў залежнасці ад таўшчыні слою. Густаслаістая — гэта ўжэ крапчэйшая драўніна. Нізок Уздз. ГУСТАЦЦА незак. Гушкацца. Густаўся, густаўся ды зваліўся. Ціпер плача. Ляшчынск Мядз. ГУСТЫ прым. Насычаны, тлусты. Густое малако: жыроў многа. Такое малако, як у яе, можна і па трыццаць капеік продаць. Бясяды Лаг. ГУСТЫШ м. Гушча. Што ты мне наліла адной юшкі, падлі густышу. Паплавы Бярэз. Густая крупень, от і астаўся на дне густыш. Рудня Чэрв. ГУСЦЕЖ м. Гушчар. Гусьцеж там такі, што за дзеравам і кустамі нічога ні відаць. Рудня Чэрв. ГУСЦЕРАЗНЫ прым. Вельмі густы. Прыгожая была дзеўка, і косы ў яе гусьцеразныя былі. Каменка Уздз. ГУСЦЁРКА ж. Заал. Рыбка сям. карпавых (Cyprinus vimba). І гусьцёрка ёсць, праўда, касьцістая рыба, але ловяць. Мядзел Мядз.; параўн. ням. дыял. Güster 'тс'. ГУСЦІ незак. Вельмі шпарка расці, буяць. Агарот аж гудзе пры вуліцы. Цялякава Уздз. Маруська мілая, за каровамі гэтымі сьвету ні бачу, гудзе зелё ў градах, ні магу справіцца з полівам. Савоні Стаўб.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 290 ▶