Старонка 106
◀ / 290 ▶
ка. Недалёка тут у нас гузіка расьце, як хлопец прынясе, то ўбачыце. Нядаль Барыс. ГУЗІКІ звыч. у мн.; адз. гузік. Клавішы ў гармоніку, баяне. Сьмялей націскай на гузікі, не цягні маціў. Дукора Пух. У гармосца гузікі, як граюць, то перабіраюць на гузіках. Ляхавічы Дзярж. ГУК м. Зуб (у сахары). Гукі пакрывіліся ў вілках, трэба параўнаваць. Трыгузі Віл. ГУКАЦЬ незак. Так гавораць аб свінні, якая патрабуе злучкі. Сьвіньня гукае, есьці не ўзяла. Забалоцце Смал. Сьвіня гукае. Але ёсьць малыя парасята, навошта яны другія? Саланая Валож. ГУКАЦЦА незак. Тое, што і гукаць. Гукаецца сьвіньня мая, рады няма. Рудня Чэрв. Сьвіньня гукаіцца, аш дзьверы ломя. Дукора Пух. ГУКАЦЬ незак. 1. Гаварыць, успамінаць. Мы часта гукаім пра даўняе. Пількаўшчына Мядз. Я тут з вамі гукаю, а там, пэўня, мой стары с поля вярнуўся. Дзягілі Мядз. 2. Буркаваць, пераклікацца (пра галубоў). Малая была, галубоў баялася, як гукаюць. Большыя настрашаць, што гэта чэрці крычаць, і я калачуся, баюся. Ілья Віл. ГУЛА ж. Тлушчавае адкладанне на сківіцах і падбародку. От каму добра жывецца! Палучая хлеба много, чырвонінькі, як месяц, вот такія гулы. Савоні Стаўб.; параўн. польск. guła 'тс'. ГУЛВАЧКА ж. Камячок. Уся мука ў гулвачках, мусіць, даўнейшая. Літва Стаўб. ГУЛІ толькі мн. Гулянне, забава. Як прыехалі ў сваты, як назьбіралася хата, прывёз я некіх літраў зь дзесяць, браццы, мне давялося адно некіх сто грам свае гарэлкі. Думаю, на халеру ж мне гэткія гулі! Даўгінава Віл. ГУЛЬГАТАЦЬ незак. Крычаць (пра індыкоў). Індык як узлуецца, гульгоча і да чалавека кідаецца. Мікалаеўшчына Стаўб. ГУЛЬТАІЦЬ незак. Гультаяваць. Мая нявестка гультаіць, нічога ня робіць. Дайжа лешкі і тыя не паполіць. Ігрушка Круп. ГУЛЬТАЙ м. Пчал. Труцень. Гэных гультаёў у вульлі разьвялося многа. Малмыгі Віл. ◊ Гультая кусок — лодар. Ніколі ні думала, што ён такі: ні мушчына, а гультая кусок. Луцішча Круп. ∇ Гультай за працу, мазоль за руку. Цялякава Уздз. ГУЛЬТАЮГА м. Павел. Гультай, лодар. Дзяцька наш быў хітры, а гультаюга — сьвет ні бачыў, усё прытвараўся, што хворы, каб ні рабіць. Ілья Віл. ГУЛЬТАЮЖЫНА м. Тое, што і гультаюга. Вазьмі кнішку пачытай, папішы, гультаюжына. Калініна Дзярж. ГУЛЯЦЬ незак. 1. Забаўляцца (аб дзіцяці). Няхай Сашка з цацкамі гуляе, а я пайду карову даіць. Вязынка Маладз. 2. Танцаваць. Бывала, на вечарынцы, як выйдзе мой гуляць, аш падмёткі пабліскваюць, — так лоўка гуляў. Баяры Маладз. 3. Заляцацца. Меньшы да арміі не жаніўся, гуляў толькі зь дзевачкай. Вярнуўся, забраў яе, і жывуць цяпер. Бяларучы Лаг. ◊ Гульма гуляць — нічога не рабіць. Цяпер другая жызьня, другія парадкі. Цяпер гульма гуляюць дзеці. Калініна Дзярж. ГУМА ж. Палка гумавая. Ды гэтай гумай тым бабам, каторыя варылі. Ды гэтай гумай! Дак тыя бабы пад ложак. А іх с-пад лошку вывалаклі й гумай нейкай там. Пагост Віл.; параўн. польск. guma 'тс'. ГУМАЛЯСТКА ж. Рызінка, якая выкарыстоўваецца ў адзенні. Трэба ўцягнуць хлопцу ў штанэ гумалястку, а то скідаюцца. Цялякава Уздз.; параўн. польск. gumelastyka < ням. Gummielastikum 'тс'. ГУМЕННІК м. Уст. Шкоданосная істота, якая быццам бы жыла ў гумне. А можа тут гуменьнік пашастаў? Забалоцце Барыс. Гуменьнік уродзі чорта ў гумне, некалі верылі людзі ў чарцей, у гуменьнікаў. Ігрушка Круп. ГУМНІСКА н. Роўная пляцоўка перад гумном. Снапы на гумніску патсушвалі. Канстанцінава Мядз. ГУМНІШЧА н. 1. Тое, што і гумніска. На гумнішчы патсушвалі сена, снапы. Пруды Стаўб. Цяпер, калі няма гумнаў, няма й гумнішчаў, — заaралі. Ляшчынск Мядз. Наша гумно абагулілі і зьвезьлі даўно, а на гумнішчы соткі цяпер. Літва Стаўб. Калі-то раней былі гумны, былі й словы гумнішча і загуменьне. Цяпер жа гумнаў нет, і слоў нет. Ігрушка Круп. 2. Месца, дзе стаяла гумно. Раней у мяне на гумнішчы стаялі калоды пчол, а цяпер ні гумна, ні пчол. Саланая Валож. Траву сырую растрэсла на гумнішчы, а сухую прыняць трэба. Аўгустова Валож. ГУМНО н. 1. Двор разам з будынкамі. Некалі добрае ў нас гумно было, с пчоламі, з яблынямі. Зазерка Пух. 2. перан. Трава, што расце на прыгуменні і на тым месцы, дзе раней стаяла гумно. А я, дачушка, паляту да цёткі Марылі, памагу гумно зграбіць, бо дзяцька даўно скасіў, пэўна, сена ўжо сухое. Корань Лаг.; параўн. польск. gumno 'тс'. ГУМОВІКІ мн.; адз. гумовік м. Гумовыя боты. Дзе мне гумовікі купіць, на грась нічога няма. Канстанцінава Мядз. ГУМОЎЦЫ мн.; адз. гумовец м. Тое, што і гумовікі. Грась пасьля дажджу, ня вылясьці, бачыш, у гумоўцах прыехаць мусіў. Горкі Стаўб.; параўн. польск. gumowiec 'тс'. ГУННО н. Гумно. Вонь там было старое гунно. Пудзіцк Пух. Жыта радзіла, поўнае гунно снапоў накладалі. Рудня Чэрв. ГУНОРНЫ прым. Тое, што і ганаркі. Ён зрабіўся занатта гунорным, як прыехаў зь Мінску. Дукора Пух. Бач, якая гунорная. Як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 290 ▶