Старонка 105
◀ / 290 ▶
падбіваюць пат шыфер, кап шыфер трымаўся, не спаўзаў. Саланая Валож. Грэбест цяшка прыбіваць старому. Вецярэвічы Пух. ГРЭБЦІ незак. ◊ Хоць граблямі грабі — вельмі многа. То ш корч як падымяш, дык гэтых ракаў хоць граблямі грабі, а цяпер нешта німа, недзя падзеліся. Мядзел Мядз. ГРЭЙКА ж. Грэлка. У вас можа грэйка е, а то так зуб баліць. Светлае Клец. ҐРЭКАЦЬ незак. Крычаць, гагатаць. Мусіць, унучак гусей прыгнаў, ґрэкаюць на двары. Турэц Чэрв. ГРЭНКА ж. Пчал. Асобная клетачка ў вашчыне. Трутнёвыя грэнкі большыя за пчаліныя. Забалоцце Смал. ГРЭНКА ж. Каліўца. Жыта як граніцца, кусціцца, грэнкі палучаюцца, многа грэнак з аднаго зернятка. Бясяды Лаг. ГРЭЦ-ПОЛЬКА муз. Мясцовая назва полькі (танца). Адна пара выходзя, тая, што кадрылю заканчывала, і пачыная грэц-польку танцаваць. Бясяды Лаг. ГРЭЧНЕВЫ прым. 1. Грэчкавы. Калі ўжо мёт такі густы, аш карычнявы, то кажуць: гэта грэчневы мёт. Дукора Пух. 2. Тое, што і грацковы. Раней як сеялі грэчку, грэчневыя крупы рабілі самі. Ляхавічы Дзярж. Бывала, як сеялі грэчку, восеньню наробім крупоў, а потым цэлую зіму грэчнявую кашу варым. Дукора Пух. ГРЭЧНІШЧА н. Тое, што і грацкоўе (у 2 знач.). Дзе грэчка расла, грэчнішча гавораць. Па грэчнішчы жыта добра родзіць. Нізок Уздз. ГРЭЧНЫ прым. Тое, што і грацковы. З грэчнай мукі алаткі даўней пяклі: крупу зьдзяруць, зьмелюць, і алаткі пяклі. Бясяды Лаг. ГРЭЧЧЫНА ж. Тое, што і грачуха. Грэччыну пасеялі сёліта ля лесу. Як грэччына цьвіце, тады ўсе пчолы лятуць туды. Трыгузі Віл. Жорны ў выстопцы стаялі, малолі грэччыну на бліны. Бакачы Мядз. У нас грэччына блага расьце. Сырмеж Мядз. ГУ-У-У выкл. гукапераймальны. Як я абула гэтыя шуі, як пашла па сходах, як стукну, дык па залі гу-у-у. Атабралі іх у мяне і далі нейкія дзіравыя туфлі. Альсевічы Мядз. ГУБА ж. Рот. Зьеў нанач цыбулі, дык так было нядобра ў губе цэлую ноч. Бяларучы Лаг. ГУБАСТЫ прым. Тое, што і грыбаты. Аш глядзець брытка, такая ўжо губастая была. Вязынка Маладз. ГУБАТЫ прым. Тое, што і грыбаты. Калі губы таўстыя такія, то губаты кажуць. Вязынка Маладз. ГУБІЦА ж. Ткац. Мера асновы даўжынёй на хатнюю сцяну. Губіца сем аршын. Накоцім сувой ды тком. Як выччам тры губіцы, адразаім і выходзіць трупка палатна. Турэц Чэрв. ГУБКА ж. Тое, што і бародаўка. Некалі мячык дзеці з гупкі рабілі. Адрэжыць, адрэжыць укруга, і мячык гатовы. Гілікі Валож. Прывязуць зь лесу гупку, павараць, высушаць. Калі пры ўдары крэсівам аб крэмінь паяўляліся іскры, то гупка загаралася. Саланая Валож. Усё дрэва, бывая, гупка апсадзіць. Вецярэвічы Пух. ГУБКА ж. Качарга. Маці каля печы ўсё з гупкаю стаіць, а для цябе толькі еты мацыклет і есьцяка. Вецярэвічы Пух. ГУБКА ж. Тое, што і губіца. Пазалетась выткала чатыры гупкі палатна. Вялікая Вуса Уздз. Гупка столькі метраў, сколькі хата. Ратуцічы Барыс. ГУБЫ толькі мн. Чапяла. У нас губы ўсё роўна ці ёмку, ці патэльню браць. Астравок Уздз. ◊ Губы надзьмуць — пакрыўдзіцца. Чаго ты зноў надзьмуў губы? Волма Чэрв. Сядзіць як сыч, губы надзьмула, не абзавецца. Дукора Пух. З губ пары не пускаць — маўчаць. А ты, сынок, кажу я яму, з губ пары не пускай, як бы ты нічога не заўважыў. Савоні Стаўб. ГУБЭСЯ ж. Лаянк. Жанчына з тоўстымі губамі. Супакойся ты, губэся, чаго ты разышлася! Цялякава Уздз. ҐУҐАЛЬ м. Кулін. 1. Смажаная бульба. Усяго многа ў яе на стале было, а ґуґалю не было, шкада. Маставая Пух. 2. Суп бульбяны з гарохам, забелены або засквараны. Ні ўсьпея сын у хату ўвайсьці, прося, кап ґуґаль зварыла. Калі ні прыедзя — ґуґаль есь, вару яму той ґуґаль — заскварваю калі, калі — малаком. Чабаі Валож.; параўн. польск. gugiel 'святочнае печыва ў яўрэяў', літ. kùgelis 'густая страва'. ҐУҐАЛЬ м. Бат. Куколь (Agrostemma). У жыці цьвіціць ґуґаль і валошка. Ратуцічы Барыс. ГУГНІВЫ прым. Гугнявы. Ёсь у нас на сяле гугнівы хлопец, дык нічога не разабраць, што ён гаворыць. Кукалеўка Чэрв. ГУЖЫШЧА н. Вужышча. Гужышча прынясі, будзь ласкавы, яно мне патрэбна будзя. Рубяжэвічы Стаўб. ҐУЗ м. Тое, што і грызь (у 1 знач.). Калі плява прарываіцца, то на гэным мейсцы будзіць ґуç [у каня, вала]. Рабунь Віл. ГУЗАВЫ прым. Няроўна спрадзены. Ніткі няроўныя, гузавыя. Дукора Пух. ГУЗАРЫЦЬ незак. Гуляць, баляваць. Усё гузараць, дзе якія імяніны, дзе гулі, дак яны там. Цялякава Уздз. ГУЗЕЛЬЧЫК м. Вузельчык. Цыганка гузельчык завяжа, потым фукае і гузельчыка няма. Ігрушка Круп. ГУЗЗЕ н. Зб. Гузы. На назе гузьзя панацягувала. Дукора Пух. ГУЗІКА ж. С.-г. Кууўзіка, кармавая бруч-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 290 ▶