Старонка 104
◀ / 290 ▶
нымі мікробамі грыбка. Паложыш падлогу з грыбовага дзерава, грып зьесьць. Мікалаеўшчына Стаўб. ГРЫБОК м. Мед. 1. Грыбковае захворванне чалавека. Грыбок — заразная хвароба. Падымаецца скура, і гной находзіцца на галаве. Гілікі Валож. Пры грыпку болькі на галаве, тады валасы зьнімаюць. Малмыгі Віл. 2. Малочніца. Хаця п у дзіцяці грыпка ні было. Вот бяды будзя, яно ш і так хіленькае. Пруды Стаўб. ГРЫБОК м. Кулін. Дамашняе печыва з пшанічнай мукі ў форме грыба. Накладу цеста на скавараду грыпком, тады яго зьверху яйкам памажу, яно вырасьціць, як грыбок той рудзенькі. Калодкі Віл. // перан. Алаткі на сыроваццэ рашчыніць, яны падыдуць, а тады ўксусу капяльку, на скавароццэ яны выкацяцца як грыбок, алаткі што пух. Арцюхі Стаўб. ГРЫВА ж. Тое, што і барада. Як ты косіш, што ззаду грывы стаяць! Дукора Пух. Як ты ідзеш у пракосе, то й грыва другі рас астанецца. Ігрушка Круп. ГРЫВЕНЬ м. Манета дзесяцікапеечная. Хацела купіць кохту, але не хапіла аднаго грыўня. Кукалеўка Чэрв. ГРЫВІЦЬ незак. Прапускаць траву пры касьбе. Вот грывіць, колькі грыў напускаў. Ваўкалатка Докш. ГРЫЖА ж. Грызня. Дома цёнгля грыжа была, ніспакой. Цялякава Уздз. ГРЫЖАН м. Бат. Сцябло морквы з кветкамі. У саўгасе такія вялікія грыжаны вырастаюць як пад год. Пруды Стаўб. ГРЫЗНІК м. Бат. Разнавіднасць крынічніку (Veronica). Грызьнік — лекавая расьліна. Яго паруць і купаюць маленькіх дзяцей. Паплавы Бярэз. Грызьнік ён з белымі кветачкамі. Бясяды Лаг. ГРЫЗОЛАЧКА ж. Памянш. Залоза. А гэто што? Некія грызолачкі нарасьлі ля вольля з аднаго боку і з другога, першы раз бачу ў куры. Савоні Стаўб. ГРЫЗЦІ незак. 1. Дакучаць пастаяннымі прыдзіркамі, папрокамі, сваркамі. Як прыдзя ён дамоў, то такая ўжо ліхая была, грызе й грызе, ні на мінуту ні змоўкня. Вязынка Маладз. 2. перан. Адмываць, адшароўваць. Грызла, грызла гэтыя манкеты, ніяк не адмыць. Кап самога заставіў, ведаў бы. Мікалаеўшчына Стаўб. ◊ Грызці як іржа жалеза — метадычна дакучаць прыдзіркамі, папрокамі. Ні было ёй [свякрові] спакою ні ўдзень ні ўноч, грызла як іржа жалеза, што мы, нявесткі, рабіць ня ўмеім. Весялова Круп. ГРЫЗЦІСЯ незак. Сварыцца. Што ў іх за жызьня, вечна грызуцца. Дукора Пух. ГРЫЗЬ ж. Мед. 1. Грыжа. Цягаў усё сваё жыццё цяжкое, ну й нажыў грысь. Забалоцце Смал. 2. Хвароба суставаў. Падверадзіла, натужыла руку, дык грызь прыкінулася. Скрыпіць рука, сухі боль грызе тое месца. Гілікі Валож. ГРЫМЕЦЬ незак. Моцна стукаць. Дак я грымлю і ў дзьверы, і ў сьцену. Дукора Пух. ГРЫМКАЛКА ж. Бразготка, дзіцячая цацка. Дай ты яму гэту грымкалку, хай ня плача. Скамарошкі Стаўб. ГРЫМНУЦЦА зак. З грукатам упасці, паваліцца. Грымнуўся так, што неба с аўчынку паказалася. Паплавы Бярэз. ГРЫМОТЫ толькі мн. Навальніца. Усё лета былі грымоты, усё на полі пасьці пагніло. Падзерычы Стаўб. Помню, адзін гот былі грымоты, а потым лівень! Рудня Чэрв. ГРЫПА ж. Мед. Грып. Сёлета ўсе дзеці на грыпу хварэюць. Палачаны Мядз. А тая Галя красная-красная, губы папякліся, цемпература мо сорак, колкі кругом шыі, кажа, баліць усё, — грыпа ходзіць у вёсцы. Савоні Стаўб. ГРЫФА ж. Тое, што і грыпа. Гэта восеньню найбольш западаюць людзі на грыфу... Поміць косьці, баліць галава. Малмыгі Віл. Заболела на грыфу, а тады на ногу ўпала. Калі прастыніш або грыфа на лёхкія падзець, так і беркулёс. Рабунь Віл. ГРЫФЕЛЬ м. Ручка з пастай замест чарніла. Дай мне чорнага грыфеля запісаць, калі сьвіня гула. Літва Стаўб. ГРЭБ, ГРЭБ выкл. ў знач. дзеясл. грэбацца. А мы ўсё ляжым, усё баімся ўстаць. А тады мама апомнілася: „Сынок, вылазь". Я вылез, па гэтых людзях грэб, грэб і пералез. Стаў і гляджу. Снягла Віл. ГРЭБАЦЬ незак. Драпаць. Вечарам нехта ўвесь час грэбаў па сьцяне, а я баялася высьці. Палачаны Мядз. ГРЭБЕНЬ м. 1. Тое, што і грабёлка. Такія дрыўляныя грабяні, выбітыя з дубовых плашак, пароблены зубы і ўбіты ў дошку, й мы чэшым первы рас. Папоўка Мядз. Лён абдзіраюць на шчотку, а чэшуць на грэбянь. Нізок Уздз. Зубы ў грэбянь зь бярозы рабілі. Забалоцце Смал. Першы рас чэшым на вялікі грэбінь, а другі рас — на грэбінь з ґантавога гвозьдзя. Ратуцічы Барыс. Жменькі мятага лёну тады чэшым. Такія дрыўляныя грабяні былі, з дубовых плашак паробляны, у гэту плашку ўбіты дубовыя зубы, і мы чэшым первы рас. Гэта атнімаюцца камлі і вярхі: вярхі горшыя, камлі лепшыя. Папоўка Мядз. 2. Тое, што і барада. Чаму гэта ты грэбень пакінуў? Як гэта ты косіш?! Рубяжэвічы Стаўб. ГРЭБЕНЬ м. Будаўн. Верх страхі, месца, дзе сходзяцца скаты. Крыша новая, а ў самым грэбені нейдзе дзірка ест: цячэ. Трэба палезьці і закрыць. Пруды Стаўб. ГРЭБЕСТ м. Дошкі пад шыфер. Грэбест
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 290 ▶