Старонка 103
◀ / 290 ▶
сарочцы. І мужчынам шылі рубашкі з накладною грудзінаю. Цялякава Уздз. 2. асудж. Грудзі. Чаго ты ходзіш з расхлістанай грудзінаю, зашпыліся. Кухцічы Уздз. ГРУДКА ж. Пчал. Шырокая і моцнаспаяная частка цела пчалы, якая з'яўляецца трывалай апорай для органаў яе рабочага апарата. У пчолак каўкаскіх груткі жоўценькія. Саланая Валож. У пчалы называюць такія часьці: галава, вусікі, хабаток, грутка, брушка, жала. Нізок Уздз. ГРУДКА ж. Кавалачак чаго-н. Я вазьму грутку масла, памажу на хлеп і кусаю с хлебам. Цялякава Уздз. ГРУДКІ толькі мн. Грудзі дзіцяці. У грутках хрыпіць у яго, мусіць, запаленьня лёхкіх. Цялякава Уздз. ГРУЗАВАЯ МАШЫНА. Грузавік. У нашым калгасе тры грузавыя машыны, і яшчэ думаюць купіць адну. Ляхавічы Уздз. У Мінск езьдзілі на грузавых машынах яблыкі прадаваць. Рудня Лаг. ГРУЗАВІК м. Тое, што і грузавая машына. Едуць нашы дзеўкі на грузавіку. Вязынка Маладз. ГРУЗІК м. Рыб. Грузіла да вуды або сеткі. Калі трэба лавіць каля самага дна, патрэбны грузікі разной формы. Найлепей грузік, які выглядзіць як ніправільная пірамітка. Мікольцы Мядз. Грузік лёхкі, дык кручок па вадзе плыве. Забалоцце Смал. Грузік для таго, кап кручок не выганяла ўверх. Бясяды Лаг. ГРУЗІЛКА ж. Тое, што і грузік. Насадзіш на леску грузілку і йдзеш лавіць рыбу. Саланая Валож. ГРУЗЛІЦА ж. Мед. Туберкулёз. Як грузьліца, дык гэта баляць лёхкія, задышка, усё кашляе, цёнгле эхе-эхе. Гілікі Валож.; параўн. польск. gruźlica 'тс'. ГРУЗОК м. Тое, што і грузік. Грузок трэба прычапіць меньшы, тады лавіцца будзе. Бытча Барыс. ГРУЗОЎКА ж. Рыб. Донная вуда. Грузоўку па дне пускаюць, ловяць з дна. Ляхавічы Дзярж. ГРУМАДА ж. Мноства. Нешта ў гэтым годзе прыляцела цэлая грумада птушак, як ніколі. Слабодка Стаўб. ГРУМГАЧ м. Тое, што і груган. Калі крычыць грумгач, кажуць, дрэнная прымета. Рабунь Віл. Грумгач на бяду крычыць. Завішына Лаг. ГРУНІЦЬ незак. Баранаваць. Пасьля абеду груніць пойдзем. Ляхавічы Дзярж. ҐРУНТ м. Прысядзібны ўчастак, зямля з забудовамі. Мая зямля, мой ґрунт, і забудова мая, і ўсё, што ест на ґрунці. Замкá на ґрунці ніякага няма. Савоні Стаўб.; параўн. польск. grunt 'глеба, зямля'. ГРУЦА ж. Ячменныя крупы. Пашла я дамоў, стаўкла груцы, апалала, зварыла кашы такой густой. Аляхновічы Маладз. Некалі груца звалі, а цяпер усё пярлоўка гаворуць. Рудня Лаг. 2. кулін. Каша або суп з гэтых круп. Вельмі люблю груцу з малаком. Палачаны Маладз. З груцы смачны суп выходзіць, калі дабавіць сухіх баравікоў і мяса. Акалова Лаг. ГРУЦАНЫ прым. Ячны. Груцаная каша натта смачная. Рудня Лаг. ГРУЦКА ж. Кулін. Памянш. да груца. Трэба, кап капустачка ўпрэла ды груцка ўварылася — вось тады будзе і на раніцу і на абет. Палессе Мядз. ГРУЧАЦЬ, ГРУЧЭЦЬ незак. Грукаць, грукатаць; шумець. Тут і ноччу гручыць: паязды ходзяць. Пранчэйкава Маладз. Торф абваліўся, а ўнучка спужалася й пытае: „Што гэта гручэла?" Хожава Маладз. Але нешта ўжо так гручыць у галаве, што, мусіць, трэба ґ доктару ісьці. Баяры Маладз. ГРУЧКА ж. Бат. Бручка (Brassica napus). На гручку вось бягу, дзеткі. Юшкаўка Віл. ГРЫБ м. Бат. ◊ Белы грыб — разнавіднасць баравіка (Boletus edulis). Белы грыб — каторы ж жуўтуватай галоўкай, расьце па маховых барах, на доўгай ношкі. Нядаль Барыс. Благі грыб — грыб, непрыдатны ў ежу. Благіх грыбоў многа і ў лесі і на кучах гною яны растуць. Благіх грыбоў не бяруць. Хожава Маладз. Воўкаў (воўчы) грыб — тое, што і благі грыб. Воўкавых грыбоў многа. Іду борам, капну нагой — і гэты воўкаў і той воўкаў, многа. Нядаль Барыс. У леся многа воўчых грыбоў, кап столькі было баравікоў! Ляхавічы Дзярж. Грыбы, якія нельга есьці, — воўчыя грыбы. Паплавы Бярэз. Воўчыя грыбы мы ня зьбіраям. Вецярэвічы Пух. Глухі грыб — тое, што і благі грыб. А мы такія грыбы папросту завом — глухія. Глухія грыбы ні ядуць. Нізок Уздз. Ай, дзеткі, гэта ш глухія грыбы, а вы назьбіралі паўкаша. Нізок Уздз. Дрывяны грыб — тое, што і барадаўка. Дрывяны грыб вельмі ўрэдны для дзерава. Паплавы Бярэз. На старой бярозе нарасьлі грыбы дрывяныя. Ляхавічы Дзярж. ◊ Як грыб гнілы (стаць, зрабіцца) — нядужы, слабы. Жывеш-жывеш, а потым станіш як грыб гнілы. Баяры Маладз. ГРЫБАВОЧАК м. Грыбнік. Грыбавочык ён добры, але ж кап каму другому сказаць... Халопенічы Круп. ГРЫБАТЫ прым. Губаты. Ды ён жа брыткі, такі грыбаты, лупаты, а ты гэтка хароша дзевачка. Чорт бы зь ім ведаўся... Раўчак Пух. ГРЫБОВІК м. Тое, што і грыбавочак. Мой тата добры грыбовік, пры любой пагодзе без грыба не прыйдзе дамоў. Рудня Чэрв. ГРЫБОВЫ прым. Напоўнены хваробатвор
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 290 ▶