ку раней ішла, а ціпер німа грацкоўя. Бытча Барыс.
ГРАЦКОЎЕ н. Грачаная салома. Грацкоўе на аўсяную салому палажылі. Рудня Лаг. Калі змалоцяць грэчку, то грацкоўе астаецца. Ігрушка Круп. Поле, з якога сабралі грэчку або на якім папярэдняй культурай была грэчка. На грацкоўі жыта добра родзіць. Мікалаеўшчына Стаўб. На грацкоўі пасуцца авечкі. Ляхавічы Дзярж.
ГРАЦКОЎІШЧА н. Тое, што і грацкоўе (у 2 знач.). На грацкоўішчы сёлята картоплю ўкідаюць. Дукора Пух.
ГРАЦКОЎНІК м. Тое, што і грацкоўе (у 1 знач.). Грацкоўнік у кучкі пастаўлялі, лепій высыхаіць. Рабунь Віл.
ГРАЦОЎКА ж. Тое, што і гречка. Паслала ўнука ў сарай па грацоўку грады матычыць, а ён жа гарацкі, ні ведая, што гэта такоя. Баяры Маладз.
ГРАЧКОВЫ прым. Тое, што і грацковы. Нешта захацелася грачковай кашы з малаком. Бясяды Лаг.
ГРАЧКОЎЕ н. Тое, што і грацкоўе (у 2 знач.). Грачкоўе даўно ўжо перапахалі. Асіпавічы Віл.
ГРАЧУХА ж. Грэчка (Fagopyrum). Ладная сёлета грачуха ў нашым калгасе, летась горшая была. Рубяжэвічы Стаўб.
ГРАЧЫЧНЫ прым. Грачаны. Грачычны мёт палучаіцца, калі пчолкі зьбіраюць пылок сь цьвяткоў грэчкі. Ігрушка Круп.
ГРАЧЭЎНІК м. Тое, што і грацкоўе (у 1 знач.). Грачэўнік — салома ад грэчкі. Малмыгі Віл.
ГРАШАВЕНЬ м. Неадабр. Скупы чалавек. Не скажы, — грашавень ён. Будзе тры вярсты йсьці, але капейкі на аўтобус не патраціць. Будслаў Мядз.
ГРАШЧЫ у знач. прым. Палаючы. І бачу: грашчы чалавек ляжыць, сінім цяплом гарыць, рукі і сам гарыць. Каранец Бярэз.
ГРОБ м. Труна. Як мой чалавек памёр, гроп дачка зь Мінску прывязла. Вецярэвічы Пух. Над гробам стаяць — быць блізкім да смерці. От я цяшко Наташу насіла. Так ірвало, так ірвало, нічога ў душу ні пускало, я ўжо над гробам стаяла. Худая, худая зрабілася, ляжала, што труп. Валеўка Навагр.; параўн. рус. гроб 'тс'.
ГРОЗЕН м. Кучка, група. Лашанкі падысподам белыя, зьверху сівінькія, ажно чорныя, сядзяць шарамі, грознамі цэлымі. Нядаль Барыс.
ГРОЗЕНЬ м. Корч. Вывернуў вунь плушком некалькі грозеняў бульбы. Рудня Лаг.
ГРОМААДВОД м. Тэлевізійная антэна. Прыяжджаў майсьцяр глядзець целевізар, прызнаў, што граматвот няспраўны. Літва Стаўб.; параўн. рус. громоотвод 'тс'.
ГРОХНУЦЦА зак. Грымнуцца. Учора злазіў ш чардака, як грохнуўся, чуць падняўся. Ляшчынск Мядз.
ГРОШ м. Ні на грош — ніколькі, ані. Прашлэндалася можа дзьве гадзіны, а толку ні на грош — усюдых коньмі выбіта. Горкі Стаўб.
ГРОШЫ мн. Аддаваць грошы — кампенсаваць кошт жаніховай гарэлкі. І сватоў прысылаў да мяне, але нек не згаварыліся. Посьля той сваркі прышлосё аддаваць грошы за гарэлку. І шчэ адны сваты былі, і тому грошы аддала. Бацьке ўжо злаваць на мяне пачалі, што не дабяру сабе кавалера. Валеўка Навагр.
ГРУБА ж. Невялікая пакаёвая печ, звычайна для абагрэву. Наша груба дыміць, дык мы будзем рабіць новую. Забалоцце Смал.
ГРУБАЯ прым. Цяжарная (пра жанчыну). Грубая ходзіць, вось-вось рассыпіцца. Саланая Валож. Цяшка мне давялося ў вайну: я тады грубая была. А прыйшлося ш па болотах, па лясах хавацца. Баяры Маладз. // (пра сучку). А кап цябе ліха з сучкай з гэтай, зноў грубая. Толькі што ашчанілася, а тут новага прыплоду чакай. Вішнева Валож. Грубая голка — шаршатка. Дзе гэта нашая грубая голка, я п паказала, якая яна. Вялікая Вуса Уздз.
ГРУБІЗНА ж. Хатняга вырабу зрэбніна. Я выткала грубізны на воркі. Рабунь Віл.
ГРУБЫ прым. Голас па яго вышыні. Антось пяе групшым голасам ад мяне. Малмыгі Віл. Ва ўсіх мушчын грубыя галасы. Я ў іх дык неяк не разьбіраюся. Нізок Уздз. Тоўсты, мажны. Дзерава грубое было, мала на хату пашло. Ляшчынск Мядз. Дзеўка анічогачкі ня есь; сьмяюцца, што грубая. Баяры Маладз. Прыяжджала маці гэнай паштаркі, але ш і грубая баба. Літва Стаўб.
ГРУГАЛ м. Заал. Крумкач, груган (Corvus corax). Глянь, груглы нат чарадой гусей, адгані! Круці Мядз.
ГРУГАЧ м. Тое, што і гругал. Гругач чорны, як варона, толькі большы. У леся на ёлках жыве. Бяларучы Лаг.
ГРУД м. Лоўж, куча. Груды паліць пойдзім у лес. Як сухі, грут красіва гарыць. Ігрушка Круп. Памалацілі, у грут зьвярнулі, не прасушылі, яно і сапрэла. Якімаўка Круп. Многа. Дзяцей мела грут, а засталася адна. Ігрушка Круп.
ГРУДА ж. Мед. Разнавіднасць конскай хваробы. Ад груды капыты ў каня зганяіць. Ляшчынск Мядз.
ГРУДАК м. Сухі камяк зямлі. Зямля дажджу чакая, на полі адны грудакі. Сырмеж Мядз.
ГРУДАТЫ прым. Воблачны. Якоя зарас неба грудатая, мусіць, будзя дошч скора. Вялікая Вуса Уздз.
ГРУДЗІНА ж. Манішка ў мужчынскай
80 👁