Старонка 101
◀ / 290 ▶
У нас не грабёнка, а градусьнік завуць. Бытча Барыс. ГРАДЫ толькі мн. Агарод. Нешта грады сёлета не ўрадзілі. Падзерычы Стаўб. ГРАДЫ толькі мн. Вышкі ў хляве. На грады ў нас сена ложаць, на градах куры нясуцца. Завішына Лаг. ГРАЗІЎКА ж. Гразішча. Гразіўка такая, што ні праехаць ні прайсьці. Зазерка Пух. ГРАЗКІ і ГРАЗКІ прым. Брудны, мутны; топкі, вязкі. У рацэ не памыўся, а загразніўся: такая граская вада. Ляхавічы Дзярж. А балота гэта такое граское было, што па пояс. Замошша Віл. ГРАЗНІСТЫ прым. Урадлівы. Вот гразьністая бульба калгасная! Рудня Лаг. Даўно не было такой гразністай картоплі. Млечкі Віл. ГРАЗНО н. Вялікі зростак, вялікая група чаго. Апенькі гэтыя каля пнёў грознамі растуць, на высокіх ношках апенькі. Нядаль Барыс. ГРАЗНЫ прым. 1. Нячысты, брудны. Ваду нада зьмяніць, гразная. Ігрушка Круп. Гразная вада ў нашай рэццы. Пруды Стаўб. 2. Гразкі, вязкі, топкі. Дарога такая гразная, ні праехаць ні прайсці нельга. Вязынка Маладз. 3. Скаламучаны. Дзеці скаламуцілі, вада гразная, тут і паласкаць нельга. Паплавы Бярэз.; параўн. рус. грязный 'тс'. ГРАКАЦЬ незак. Тое, што і ґарґаць. Вароны ўсю ноч гракалі, сваім граканьнем с ума зводзілі, спаць ні давалі. Рудня Чэрв. // перан. Чаго ты гракаеш, як варона? Забалоцце Смал. ГРАКНУЦЬ зак. Моцна кінуць вобземлю. Як гракнулі майго хлопца, дак с таго часу ўсё хварэя. Цялякава Уздз. А ён як гракне талерку ды як закрычыць! Рабунь Віл. ГРАМАЗДА ж. Кілька. Схадзіла б у краму, чула я, што ўчора прывезьлі грамазду ў тамаце. Хаценава Смал. ГРАМАЗДА м. і ж. Неадабр. Нязгрэба. Паганю ў поле, лапці гэтыя раскруцяцца, дзяцька крычыць, што я гэткая грамазда. Падвяжу, а яны ізноў раскруцяцца. Ілья Віл. ГРАМАФОН м. Магнітафон. Мой хлопец як запусьціць гэны грамафон, то хоць ты с хаты ўцякай — гэткая музыка. Літва Стаўб. ГРАМАЦЕЙКА. Жан. да грамацей. Я ні грамацейка, чатыры класы канчала, но посьлі вайны стала кладаўшчыкам. Каранец Бярэз. ГРАМАЦЬ ж. Грамата. Раней дык не вучылі добра грамаці, кап толькі распісацца ўмелі — і ўсё тут табе. Усё роўна простаму мужыку іншай работы не было, а толькі араць, сеяць, жаць, нашто тая грамаць. Бяларучы Лаг. ГРАМНІЧКА ж. Від свечкі паводле прызначэння. Грамнічкі сьвяцілі на грамніцы, патом ставілі ад грому, пакойніку ў рукі давалі. Малмыгі Віл. ҐРАНАТОВЫ прым. 1. Цёмна-чырвоны, колеру граната. Ґранатовыя кветкі цьвітуць во ў тым палісаднічку, што перад вакном. Савоні Стаўб. 2. Цёмна-сіні. Раней ґранатовыя сукенкі насілі ў школу, а цяпер карычнявыя. Ціханава Слабада Стаўб.; параўн. польск. granatowy 'тс'. ГРАНІЦЦА незак. Кусціцца. Жыта граніцца, з аднаго зярнятка дзьве-тры саломкі йдуць. Бясяды Лаг. ГРАНКА ж. Гронка, корч. Было ў мяне па пяць памідораў на адной гранцы. І цыбуля парасла вялікімі гранкамі. Ляшчынск Мядз. ГРАНКА ж. Тое, што і ґрадус. Хоць адну гранку прапалі, дзіцятка, усё мне меней астанецца. Завішына Лаг. Адну гранку я заўсёды пакідаю пад фасолю. Дукора Пух. Гранку займу, лапатай туды-сюды, як бачыш, выбяру. Ігрушка Круп. У мяне дзялка буракоў дванаццаць гранак. Зазерка Пух. Гранкі травою заваліліся, а я ўсё ня выбяруся апалоць. Скамарошкі Стаўб. ГРАНЬКА ж. Тое, што і ґрадус. Ты не лічыла, сколькі там гранек пасадзілі? Саланая Валож. ҐРАСА ж. С.-г. Матыка. Сёньня з ґрасай хадзіла памагаць сястры палоць буракі. Рубяжэвічы Стаўб. ҐРАСАВАЦЬ незак. Разрыхляць. Вазьму вілкі і паґрасую грады. Ляхавічы Дзярж. ҐРАСАЧКА ж. Памянш. да ґраса. Лець ґрасачку ўваб'еш, такі пырай парос. Баяры Маладз. Вот крыху тут паміш калівамі ґрасачкай туды-сюды, ды й ладна будзя. Там жа. ҐРАТАЎКА ж. Паліца. — Паўлюк, бяры з ґратаўкі лышкі ды хуччэй садзіся сьнедаць, — бывала, казала мама. Вялікая Вуса Уздз. ҐРАТАЧКА ж. Клетачка. Канаплянкі ўсялякія ест, але ўсё больш у ґратачкі. Савоні Стаўб. ҐРАТКА ж. Тое, што і ґратаўка. Не пакідай талеркі на стале, пастаў на ґратку, а то кот ськіне. Заямнае Стаўб. ҐРАФКА ж. Шпілька. Дай мне ґрафку, калі ёсьць, зашпыліць кофту. Вішнева Валож. Гузік вырваўся, ґрафкай зашпылю пакуль што. Сакаўшчына Валож.; параўн. польск. agrafka 'англійская шпілька'. ҐРАЦА ж. Тое, што і ґраса. Маці вунь ґрацу ўзяла і ў агарот пайшла. А ты што? Верхмень Смал.; параўн. польск. graca 'тс'. ГРАЦКОВІШЧА н. Грачаная салома. Каровы добра ядуць грацковішча. Ляшчынск Мядз. ГРАЦКОВЫ прым. Грэцкі. Каша з грацковых круп смачная натта. Рудня Лаг. Крупы рабілі зь ячменю, грацковыя крупы рабілі, аўсянку. Пагост Бярэз. Цяпер у капераціў зайдзіш, ёсь і ячменныя, і грацковыя крупы. Малмыгі Віл. Грацковая салома на потсьціл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 290 ▶