ГРАБАЎЁ н. Тое, што і грабавідла. Дзет зрабіў ёй лёхкія граблі з глаткім грабаўём. Буцькавічы Стаўб.
ГРАБАЧ м. Дзяркач. Зьдзёрся вейнік на грабач, толькі двор падмятаць ім, а новых у магазін не прывезьлі. Будслаў Мядз.
ГРАБЕЖНІК м. Пчал. Пчала, якая крадзе мёд у чужым вуллі. Грабежнікі нападаюць на слабейшых пчол. Ляшчынск Мядз.
ГРАБЁЛЬКІ толькі мн. С.-г. Прыстасаванне ў форме грабель на касе. Грабелькі — чатыры дзярвянныя пальцы забіваюцца ў касу, каб не рассыпалася тое, што косіш. Яшчэ й цяпер косяць з грабелькамі, не ўсюды жатка пойдзе. Ляхавічы Дзярж.
ГРАБЕЛЬКІ толькі мн. С.-г. Прылада накшталт матыкі з двума зубамі. Днём па восені хадзілі капаць бульбу, капалі грабелькамі. Восава Круп.
ГРАБЕЛЬКІ толькі мн. Бат. Першацвет вясновы (Primula). Грабелькі — дробная травічка з жоўтымі кветачкамі. Грабелькі растуць на палянах у лесі, на лугах. Рудня Лаг.
ГРАБЁЛКА ж. Прылада часаць лён у форме дубовай (кляновай) плашкі з набітымі зубамі. Лён перш на мяліцы мнуць, тады абдзіраюць на шчэтку і грабяць на грабёлцы. Лён як шаўковы становіцца. Хожава Маладз.
ГРАБЁНКА ж. 1. Дэталь на дышлі для ўстаноўкі плуга. На дышаль прывінчваюць грабёнку з крукам. Вялікая Вуса Уздз. 2. Дапаможная дэталь на аглоблі, за якую чапляецца атоса. Грабёнку прыбіваюць к аглоблі, за грабёнку чапляецца атоса. Ігрушка Круп.
ГРАБЁНКА ж. Пчал. Прыстасаванне, якое ўстаўляецца ў галаву калоды для прымацавання сотаў. Калі вульлё пустое, то ў верхняй частцы яго чапляюць грабёнку, а тады на яе чапляюць вашчыну, каб пчолы насілі мёд. Дукора Пух.
ГРАБІЦЕЛЬ м. Грабежнік, рабаўнік. Асэсаўцы былі хужэй грабіцеляў: забіралі ўсе паччыстую. Вецярэвічы Пух.
ГРАБІЦЬ незак. Грэбці. Адзін рас на казьбе грабілі сена. Чалавек награбіў пласт сена і кажыць: „О, гэта маёй карове, бо я малако п'ю зь яе". Мікольцы Мядз. Бабы паехалі сена грабіць. Нядаль Барыс. Сёньня тыя дзеўкі Ганьне сена памагалі грабіць. Баяры Маладз.
ГРАБЛІШЧА н. Тое, што і грабавідла. У граблях доўгая палка — граблішча завецца. Ратуцічы Барыс.
ГРАБЛО н. Асудж. Чалавек, які цягне ўсё сабе. Нацягнуў усяго, такі грабло быў. Дукора Пух.
ГРАБСЦІ незак. Тое, што і грабіць. Пойдзім сена грапсьці, многа людзей у сям'е, як бачыш, зграбём і дамоў. Зачысце Барыс.
ГРАБЯСЦІЦЬ незак. Насшілаць латы, лаціць. Грабясьціць лепш, чым я, ніхто ні ўмея. Вецярэвічы Пух.
ГРАВЕЙКА, ГРАВЕЛЬКА, ГРАВЕРКА ж. Дарога, высыпаная гравіем. У нас праз усю вёску праходзіць гравейка. Ляхавічы Дзярж. Гравелька ўжо сухая, можна ехаць. Вецярэвічы Пух. Граверка наша вядзе на Уздзу. Нізок Уздз.
ГРАВЕР м. Гравій. Гравер капаюць ля дарогі. Вялікая Вуса Уздз. Гравер — йета пясок такі. Ігрушка Круп. Высыпана дарога граверам. Вецярэвічы Пух.
ГРАВІК м. Тое, што і гравер. Езьдзіў па гравік, нагрузіў скрыню с коптырам. Жораўка Пух.
ҐРАҐАЦЬ незак. Тое, што і ґарґаць. Варона ґраґае, як убачыць ястраба. Пруды Стаўб. Вароны ґраґаюць — дошч будзя. Бясяды Лаг.
ГРАДА ж. 1. Узвышанае месца сярод балота. Мой будан стаяў на мсе, у леся, у балоця, раптам фашысцкі самалёт налятае на нашу граду, дзе мы сядзім у леся, і кружыцца разоў тры. Чырвоны Пасёлак Пух. 2. Складзеныя ў пэўным парадку дровы. У яго ўжо грады дроў сохнуць, увесь будынак абложаны. Хожава Маладз. Накалола пяць градаў дроў, высахнуць, хваціць на ўсю зіму. Саланая Валож.
ГРАДАВАЯ СЕРАДА. Абрад., уст. Серада на велікодным тыдні. У градавую сераду нічога нельга было рабіць, а то град збажыну атаб'е. Ляхавічы Дзярж. У градавую сераду нічога не рабілі, у сераду градовую каля зямлі нільзя рабіць, каб град дабро ні пабіў. Бяларучы Лаг.
ГРАДАЎНІЦА ж. Тое, што і градавая серада. Некалі на градаўніцу нічога не рабілі, хадзілі ў цэркву, поп абедню служыў, каб не было граду, буры. Ляхавічы Дзярж.
ГРАДКА ж. 1. Грудок, сухое месца сярод балота. Было вады па пахі, каб не насты, не дабраліся б да граткі. А цяпер балота паасушылі, дарогі парабілі. А бывала сярод балота гратка, там і кусьцікі растуць. Вецярэвічы Пух. 2. памянш. Града ў агародзе. Пасадзілі гратку цыбулі, гратку буракоў. Мікалаеўшчына Стаўб. 3. Радок бульбы. Адзін радок бульбы гратка называюць. Вялікая Вуса Уздз. Пасадзіла дзесяць градак бульбы раньняй пад лапату. Рабунь Віл.
ГРАДКА ж. Агароджа на краях маста. Гратка на мосьце, каб не зваліцца ў раку. Пруды Стаўб.
ҐРАДУС м. Баразна, радок. Мы сёньня многа нарабілі, добро завіхалі — чатырнаццаць ґрадусаў выбралі бульбы. Савоні Стаўб. Нея к жа ўправіліся, адзін ґрадус бульбы засталося выкапаць. Слабада Стаўб.
ГРАДУСНІК м. Тое, што і грабёнка.
85 👁