Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
таць. Едзе i тарахціць калясьмі. Навасёлкі Лід. Калёсы таракцяць. Азяраны Раг. 2. Toe ж, што i т а р а н д з і ць 2. Будзя ўвесь час тарахцець i тарахцець. Малі Астр. Мельніца пустая— кажуць на таго, хто любіць языком тарахцець. Вузла Мядз. ТАРАЧЫ'ЦЬ незак. Сохнуць (у горле). Што-та горла тарачыць, тарачыць, mda горла прамачыць, прамачыць. Валеўка Навагр. ТАРБАВАТЫ прьім. перан. груб. Мешкаваты, мехаваты, тоўсты. Я на такая тарбаватая, грубая. Малі Астр. ТАРГАВА'ЦЦА незак. 1. Таргавацца. Будзеш таргавацца, ці за столькі аддаш парасё? Мачаск Бярэз. V Таргавацца за pyn — рукой ня пойдзіць парасёнак [паводле прыкметы, не будзе гадавацца жывёліна]. Ахрэмаўцы Брасл. 2: перан. Спрачацца. Таргавалісь самі между сабой. Мельнікі Лудз. ТАРГАВА'ЦЬ незак. Гандляваць. Таргаваў лавачнік, хто лаўку дзіржаў. Ахрэмаўцьі Брасл. Ен салам таргаваў. Вялікія Баяры Шчуч. Таргаваў кошыкамі мой дзед. Грыкені Вільн. Бутка — гдзе таргуюць. Крынкі Крын. ТАРГАВІ'ЦА ж. Базарная плошча. Таргавіца ў горадзе, паеду на таргавіцу. Навасёлкі Свісл.; параўн. польск. targowisko рынак'. ТАРГАНУ'ЦЬ зак. 1. 3 сілай пацягнуць, рвануць. Тарганула моцна — i камяць зрушыла. Малі Астр. 2. Рушыць з месца. Конь таргануў, ён паляцеў з воза. Гемзы Шальч. ТА'РГАЦЬ незак. Трымаць. Не хачу, кап мяне таргалі. Парэчча Гродз. ТАРГО'УЛЯ ж. 1. Гандлёвая сетка. Дачка, як пашла ў гэту таргоўлю, i цяпер робіць. Рагулішкі Даўг. 2. Гандлёвая дзейнасць. A ці плоцюць што табе за таргоўлю? Ёдлавічы Брасл. ТАФКА ж. 1. Тарка. Пашукайце тарку, натаркуем бульбы.. Солы Смарг. На тарцы тром картофлю — i да ладкаў. Пацаўщчына Дзятл. На тарку дралі картоплю. Малахоўцы Бар. Тарной картоплю таркуюць. Дзяніскавічы Ганц. Там тарка занесем на. Паляцкішкі Воран. На тарку драла бульбу. Рудня Астравітая Чэрв. Тарка гост рая, шараваць, тарка на чатыры баке. Кдралі Шчуч. На тарцы натаркуе рэпы з бульбаю. Беняконі Воран. Картошку на тарку цёрлі. Рагулішкі Даўг. Церць на тарцы, тады на патэльню i на агонь i пякуць аглаткі. Крынкі Крын. На тарку дзяром бульбу. Пасека Ст.-Дар. Тарка вострая. Малькуны Ігн. ён грэў соты i выціскваў, працэджвалі на тарку. Дзёрнавічы В.-Дзв.; параўн. польск. tarka тж'. 2. Церніца. Тарка, што лён цёрці. Стракішкі Трак. 3. Пральная дошка. Тарка ест у нас для бялізны, шаруеш на тарцы. Мсцібава Ваўк. ТАРКДВА'НЫ I дзеепрым. Дзёрты. У нас робяць І так: /сішкі начЫняюць таркаванай бульбай. Магуны Паст. Драчы — таркаваныя бліны. Ракаўскія Швянч. ТАРКАВА'НЫ II дзеепрым. Тынкаваны. Столь таркаваная. Вострава Мает
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

таргаваць, таргануць, таргаць, таргоуля, таркдваны, ісішкі
8 👁
 ◀  / 565  ▶