тараканы. Чуркі Ашм. Тараканы былі, прусы. Солы Смарг. Чорны таракан бальшы, тараканы кусаюцца, пааб'ядаюць цела. Кіралі Шчуч. Плюскаў было і тараконаў. Малькуны Ігн.; параўн. руск. таракан, літ. tarakōnas 'тж'.
ТАРАКЦЕЦЬ гл. ТАРАХЦЕЦЬ
ТАРАНДЗІЦЬ незак. 1. Тарахцець. Матацыкл тарандзіць і тарандзіць. Кураполле Паст. 2. перан. экспр. Балбатаць, балабоніць. Буду тарандзіць і есці не пастрою. Таранджу, таранджу, а работай не занімаюсь. Кураполле Паст.
ТАРАНОЎКА ж. Шарсцяная (ваўняная) хустка з кутасамі. Тараноўку надзела новую і ў Зецела паехала. Гэта шарсцяная хустка з кутасамі. Пацаўшчына Дзятл.
ТАРАНТАС, ТЫРЫНТАС м. Чатырохкалёсная гаспадарчая павозка. Мазнік прадаець дзёгаць, нада ш калёсы, тарантасы мазаць. Тарантасы высокія, сена вазіць; калёсы — нізенькія. Дзёрнавічы В.-Дзв. У тарантасі атосы, колы. Валынцы В.-Дзв. Бацька мой тарантас правіў. Атпрох каня ат тарантаса. Кураполле Паст. Тры тарантасы бралі сена. Груздава Паст. А гавораць, еслі вос набудаваць добра, то болей біс тарантаса, як с тарантасам павязеш. Хвасты Брасл. У тарантасах длінные былі ручкі і былі натыканые палкі. Мешкінева Лудз. Даўней тарантас накладаўся на караван, ён рабіўся, як клетка іс палачкамы і прывязваўся путамы. Мярэцкія Глыб. Тарантас с такімі палкамі, як яслі. Пасіене Лудз. Тарантас, дзе возяць сена, вышэй рамы і палачкі длінныя, шырокія. Навікі Лудз.; параўн. руск. тарантас 'тж'.
ТАРАПАНЫ мн. 1. Здані, страх. Тарапаны ей зрабіліся. Альхоўка Навагр. 2. Мітусенне, мільгаценне ў вачах. Тарапаны ў вачах у мяне. Дакудава Лід.
ТАРАПАТЫ мн. Клопат, турботы. Попав в такіе тарапаты, што чуть з іх вукараскавсе. Курашэва Чыж.; параўн. польск. tarapaty 'тж'.
ТАРАПАТЫ прым. Дурнаваты. Мо ён які тарапаты? Кузьмічы Люб.
ТАРАПІЦЦА незак. Спяшацца. Іна таропіцца на работу. Кураполле Паст. Чаго ты таропіся з граблямі? Альхоўка Навагр. ∇ Ні тарапісь на тот свет — кабакоў там нет. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. руск. торопиться 'тж'.
ТАРАПЛІВЫ прым. Паспешлівы, хапатлівы. Баба тараплівая. Кураполле Паст.
ТАРА-РА-РА-РА выкл. Гукапераймальная перадача стуку колаў аб камні. Уперод тут камні былі, тара-ра-ра-ра, як возам едзе. Грыкені Вільн.
ТАРАРАХНУЦЦА зак. экспр. Упасці, зваліцца. Тарарахнулась с печы мая баба. Новіны Нясв.
ТАРАХ выкл. Бух, тарарах. Было тіхо — аш тарах! Курашэва Чыж.
ТАРАХЦЕЦЬ, ТАРАКЦЕЦЬ незак. 1. Тарахцець, грука
78 👁