Старонка 88
◀ / 565 ▶
шай — пра цяжкае, нясвежае паветра ў памяшканні. Дыму поўна хата — хоць тапор вешай. Малі Астр. ТАПОРНІК м. Дровы, падрыхтаваныя для паліва. Тапорнік там злажыў. Вецярэвічы Пух. ТАПТАЦЦА незак. Паволі выконваць якую-н. працу. Таптуха на месця топчацца. Малі Астр. ◊ Таптацца ў навозе — рабіць без значнага плёну. Ён таптаўся ў навозе — ён нічаго не відзеў у жыцці. Ахрэмаўцы Брасл. ТАПТАЦЬ незак. 1. Таптаць, утрамбоўваць. Я таптала воз. Ахрэмаўцы Брасл. Хоць падае, але воз топча. Гемзы Шальч. Сена ў стагі топчуць. Палік Барыс. Тапчу ў банку шчоўя. Вецярэвічы Пух. 2. Націскаць, надаўліваць, прыводзіць у рух. Караўлот круціш, нагой топчаш дошчачку. Солы Смарг. 3. перан. Выконваць хатнюю работу. Яна ў хаце каля шасці гадзін таптала: то гуркі саліла, то прыбірала. Ахрэмаўцы Брасл. ∇ І коньскую галаву цягні, і чалавечую не тапчы. Кураполле Паст. ТАПТАЦЬ незак. Апладняць. Качар топчыць. Беразіно Докш. Качар топча [гуляе]. Глівін Барыс. Топча пятух. Лука Нараўк. ТАПТУХА ж. рыб. Таптуха. Таптуха — дзве палкі і сетка, нагамі тапталі і заганялі рыбу. Мыто Лід. ТАПТУХА ж. зневаж. Жанчына, якая паволі выконвае якую-н. працу. Яна на месця топчацца — таптуха гэта. Малі Астр. ТАПЦІ, ТЭПЦІ мн. Тапкі. Тапці надзень. Рудня Астравітая Чэрв. Тэпці стаптаныя, старыя. Рудня Чэрв. ТАПЧАН м. Канапа. Наш тапчан з разьбой. Кемялішкі Астр. На тапчане сядзіць. Ністанішкі Смарг. Тапчан, як зэдаль, шырокі, длугі, з дылі зробляны. Магуны Паст.; параўн. польск. tapczan 'тж'. ТАПЧЭЙ м. зневаж. Пра таго, хто марудна, паволі ходзіць. Тапчэй ты! Топча і топча, ходзя памалу. Азяраны Раг. ТАПЭР гл. ТАПЕР ТАРАБАНІЦЬ незак. экспр. Цягнуць, валачы. Хлопец вядро тарабаніць. Навасёлкі Мядз. ТАРАДАЙКА ж. 1. Воз на двух колах для выезду ў поле. Положу плуга на тарадайку і поіеду на ціелы дэнь в поле. Курашэва Чыж. 2. экспр. Стары, паламаны воз. Такою тарадайкою далеко нэ заіедэш. Курашэва Чыж.; параўн. польск. taratajka 'тж'. ТАРАЙДА м. і ж. зневаж. Дурань. ∇ Такі тарайда! Малі Астр. ТАРАКАН, ТАРАКОН м. заал. Таракан. Тараканэ чорныя, як жуке, па куткох сядзяць. Пацаўшчына Дзятл. А тараканы былі велькія: Малышы Лід. Тараканы раней былі, у хаця вяліся. Навасёлкі Лід. Жылі мы ў старой хаце, дзе вяліся тараканы. Жылі Іўеў. Тараканы таўстыя. Рыбчына Віл. А чорныя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 565 ▶