Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ТАЛАЧА'НІК м. Удзельнік талакі. Талачанікі — хто работаў талакой. Янова Рас. Ужо прыехалі нашы талачанікі, будзім талачыць. Кураполле Паст. ТАЛАЧЬІ'ЦЬ незак. Удзельнічаць у рабоце, якая выконваецца супольна, талакой. Талачыў Янук цэлы дзень, балькі вазіў разам з іншымі. Ёдлавічы Брасл. Як збіраецца да каго, зрабілі талакой, талака, куды ідцрш — талачыць. Чычалі Швянч. ТА'ЛЕНТ м. Здольнасць. Такі талент імеіць. Малькуны Ігн. Кажды мае свой талент. Парэчча Гродз. 0 Таленты пабраць — стань разумным, дасведчаным. Наўчыўшыся чытаць, пісаць, yce таленты пабрала. Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. talent здольнасць'. ТА'ЛЕР, ТА'ЛЯР м. устар. Талер (манета). Талеры — былі такія грошы, за талер нешта купіш. Кухты Віл. Таляры нікаторыя давалі. Малькуны Ігн. Яна таляры мела. Кураполле Паст. Таляр стоіў дзесяць злотых. Дакудава Лід. Таляры палучала ад радні. Вострава Маст.; параўн. польск. talar тж'. ТАЛЕФКА, ТАЛІ'РКА, ТАРЭ'ЛКА ж. 1. Талерка. Мелкая талерка пабілася. Мярэцкія Глыб. У адну талерку налію. Caланое Віл. Памыў талерку ды пабіў, баба сварылася. Збляны Лід. Начыння — талеркі, уся пасуда. На плыткую талерку мяса можна пакроіць. Солы Смарг. Плыткая талерка, a дзе глыбокая? Старыя. Трокі Трак. Талерка глыбокая. Едлавічы Брасл. Талерка плытка. Дакудава Лід. Талірка побылася. Дзмітравічы Кам. Тарэлкаў няма, місачкі есць. Пацаўшчына Дзятл. Taрэлку пастаў. Быстрыца Астр. 2. КоЛькасць стравы, што кладзецца на талерку. Талерку грыбоў з'елі. Солы Смарг. V Калі гарэлка, калі тарэлка. Валеўка Навагр. ТАЛІНА' ж. Праталіна. В 'іехав на таліну. Курашэва Чыж.; параўн. польск. talina тж'. ТА'ЛІЯ I ж. Талія. Платіе e таліі добрэ лежыт, але рукавы кепсько попрышываты. Курашэва Чыж.; параўн. польск. ialia тж'. ТА'ЛІЯ П ж. Калода карт. В cie карты до іграня — то талія. Курашэва Чыж.; параўн. польск. talia тж'. ТАЛКА'Ч м. Таўкач. Талкачы былі, гушчу таўклі. Навікі Лудз. ТАЛКАЧЭ' мн. кулін. Галушкі з талакна. Аўсяныя талкачэ рабілі з цеста i елі. Парэчча Гродз. ТАЛКО'ВЫ прым. Талковы, дзелавы. Дзяўчына толковая, сім'я хорошая. Ахрэмаўцы Брасл. Муш быў разумны, талковы. Лайпушкі Ігн. ТАЛО'ЧНЫ прым. Які мае адносіны да талакі. Даўней талаку саберуць, гной трасуць, песні пящць талочныі. Лісна В.-Дзв. ТАЛО'ЧЫЦЬ незак. Тое ж, што i т а ла чыць. Талочыць— удзельнічаць у талацэ. Чычалі Швянч. 6. Зук. 5Ł
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

з^к, зелі, саберўць, сімя, талачьіць
4 👁
 ◀  / 565  ▶