сяменя. Лайпушкі Ігн. С сяменя — самая лепшая масла. Патпражыш сяменя і стаўчэш — і жыр пускаіць. Ахрэмаўцы Брасл. С сяменя алей гналі, сяменя сліскоя. Малі Астр. Сяменя добра, з яго алей рабілі. Руднікі Шальч. Алей канопны — лучшы, як с сяменя. Старыя Смільгіні Воран., Альхоўка Навагр. Жыла бедна, пазычала літар сяменя. Крэва Смарг. У пойла цялятам сяменя клалі, туды і аўсянку паплесканую. Стральцы Гродз. Вышкі рабілі дзеля лубіну, сяменя. Гальшаны Ашм. Сяменя ў азяроды складалі на саломку. Чуркі Ашм. Сяменя клалі да мешка, яго ўпараць і прыкладаюць, як у каго гручолы. Гемзы Шальч. Даўней алей с-пат сямення; завязуць пару пудоў сямення — і запраўлялі алеям. Солы Смарг., Завельцы Астр.; параўн. літ. sėmenys 'тж'; гл. семя.
СЯМЁХ зб. ліч. Сямёра, усемярых. Сямёх іх было. Навасёлкі Свісл. Бывала так: сямёх жылі на часці — гэта батраке. Парэчча Гродз.
СЯМІЗУБКА ж. с.-г. Драпак. Чычалі Швянч.
СЯМІЦА ж. рэліг. Сёмуха. Чычалі Швянч.
СЯМ'Я ж. Тое ж, што і сямейство. Даўней уставалі досвіта: сям'я вяліка, дваццаць душ, трэба было наварыць усім. Дзяніскавічы Ганц. Я жыла ў сям'і. Саланое Віл. Гэту сям'ю яна пакінула. Альхоўцы Лях. Сям'я ўся пагібшы. Замошша Брасл. Яна з добрай сям'і. Ністанішкі Смарг. Аднэй сям'ёй жылі, пяць дзевяроў было ў адной хаці. Падгаі Мін. С сям'ею не дружэў. Хатынічы Ганц. Я пры сям'е жыла. Парэчча Гродз. Тры сям'і там і цяпер, у Арганціне. Дарава Лях. У вёсцы восем сем'яў выбілі немцы і дама спалілі. Каўняны Гродз. ▽ Даўней казалі: «Ня ўмеіць ні касіць, ні араць, а як сям'ю гадаваць?» Пераброддзе Міёр. Дай бох, кап сям'я — ты ды я — жаданне маладых жыць асобна ад сям'і мужа. Парэчча Гродз.
СЯМЯЙСТВО гл. СЯМЕЙСТВО
СЯМЯНІК м. Насенны агурок. Сямянік — жоўты, вялікі, палезуць куры і здзюбаюць гэтыя семянікі. Ёдлавічы Брасл.
СЯМЯННЫЙ гл. СЯМЕННЫ
СЯНАВАЦЬ гл. СЕНАВАЦЬ
СЯНАКОС гл. СЕНАКОС
СЯНАШ м. Сянаж. Машыны сянаш вязуць у кароўнік. Гальшаны Ашм.
СЯНДЗЭНЯ н. Сядзенне. Сяндзэня рабілі на возе з саломы. Чуркі Ашм.
СЯНІШНІ прым. Сягонняшні. Сянішнім днём нада на печ уцякаць — такі холад. Вузла Мядз.
СЯННІК, СЯДНІК, СЯНІК, СЕНІК м. Тое ж, што і сяльнік. Сяннік накрапан саломай іржаной. Дзёрнавічы В.-Дзв. Сяннік набівалі мягкай саломай. Крэвені Даўг. Сяннік у мяне ёсць у гумне. Сяннікі рабілі з саломы: у вялікі ворак напхне. Старыя Трокі Трак. Сяднік трэба напхнуць, сцёрся сяднік. Рыбчына Віл., Навасёлкі Свісл. Лусту хлеба ад свякрыві пад сяднік
83 👁