Старонка 487
◀ / 565 ▶
чы, як сытыя індыкі. Завельцы Астр.; параўн. польск. szmalec, ням. Schmalz 'тж'. ШМАНАЦЬ незак. Лічыцца з кім-н., пытацца ў каго-н. Яго ня буду шманаць. Цяпер я яго не шманаю. Кураполле Паст. ШМАР м. 1. Сок, вадкасць. Казёльчык выпушчая шмар, як дзёгаць, і гэтым мне звёў бародаўкі. Жылі Іўеў. 2. Мазут, каламазь. Не прытыкайся да шмару, што колы мазаць. Гемзы Шальч.; параўн. ням. Schmiere 'тж', польск. smar 'замазка'. ШМАРАВАННЕ н. Мазь, націранне. Старыя Смільгіні Воран. ШМАРАВАЦЬ, ШМАРОВАТЫ незак. 1. Намазваць якім-н. тлушчам. Шмаравоў жырам па хлебе — упэцкаўся, мыць адзежу ўсю трэба цяперачы. Галубы Маст. 2. Націраць, шмараваць. Шмаравалі яму кульшу, гаілі. Гусіны жыр — шмаруюць цыцкі карові. Кіралі Шчуч. Шмаровала собі рану. Сіманавічы Драг. 3. Змазваць, падказваць, каб аблягчыць рух. На шмаравідла больш дзёхцю і шмаруй калёса. Номікі Бабіц. Колы трэба шмараваць. Завельцы Астр.; параўн. польск. smarować 'мазаць'. ШМАРАВІДЛА, ШМАРАВІДЛО н. Каламазь, мазут. Шмаравідла — густоя, чорная калёсы мазаць. Парэчча Гродз. Шмаравідлам мазалі колы, дай мне шмаравідла чатыры кілі. Гемзы Шальч. Купіў банку шмаравідла колы шмараваць. Кіралі Шчуч. Маслюкамі смазвалі дзеравяны вос, калі жалезныя — шмаравідла дзелалі. Лука Нараўк. Падмазваюць колы шмаравідлам. Вострава Маст. Шмаравідло колы мазаць. Мсцібава Ваўк. На шмаравідло — і шмаруй. Номікі Бабіц. Шмаравідло — як то вазаліна ці тавот. Калясное Міхал.; параўн. польск. smarowidło 'мазь'. ШМАРГАНУЦЬ зак. 1. Парнуць рогам. Як карову другая шмаргане рогам, кажуць: велькі шнар абагнала рогам; і як сама абдзярэ ў лесі, то кажуць: шнар. Міратычы Карэл. 2. Хуткім рухам правесці бруском па касе. Малатком па бабцы адклеплеш косу, бруском шмаргануў — і косіш. Валеўка Навагр. ШМАРГЛЯ, ШНАРГЛЯ ж. і м. неадабр. Смаркачка, смаркач; хто непаслухмяны. Шмаргля — гэта дзяўчынка такая, ня слухая. Кіралі Шчуч. Ідзі ты, шнаргля, чаго ты прычапіўся! Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. літ. snarglė, snarglius 'тж'. ШМАРОКАЦЬ незак. экспр. Стукаць, шумець. Ні шмарокай ты, дзяцём спаць трэба. Саланое Віл. ШМАРШОК м. бат. Смаржок. Адзін шмаршок рос, каля яго другі. Пасіене Лудз. Шмаршкі смачныя. Рудня Астравітая Чэрв. ШМАРЫЦЬ незак. Хадзіць. А ён шмарыць па ўсіх кутках. Груздава Паст. ШМАТ прысл. 1. Вялікая колькасць, многа. Малых куранят шмат выняла? Валеўка Навагр. Шмат яблыкаў у садзе. Груздава Паст. Ужо камароў шмат у лесе. Пацаўшчына Дзятл. Было шмат мышэй. Навасёлкі Свісл. Шмат гадоў жыла адна. Альхоўка Навагр. Шмат хто быў. Жылі Іўеў. Сажы шмат у коміне,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 565 ▶