Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ШЛЯМАВА'ЦЬ незак. 1. Toe ж, што i ш л ю х т а в а ц ь. Шлямаваць — гэта чысціць кішкі, шлямаваць — здзіраць унутраны слой нажом ці дупчыкам. Навасёлкі Свісл. Шлямуюць тонкіе кішке. Баброўнікі Гарад. 2. Знімадь што-н. з паверхні, зразаць, саскрабаць. Шлямуюць лапатаю ў хаце, як у каго земляны пол. Засецце Дзятл. Шлямаваць — купіны зрэзваць, раўняць, ест шуфлі такія. Навасёлкі Свісл. Узяў рыдлёўку i шлямуя сені. Шлямаваць — узяць рыдлёўку i гной патчышчаць. Вялікія Баяры Шчуч. Яны шуфлямі шлямуюць. Гемзы Шальч. Палоў не было, вылажана глінаю, шлямую лапатай. Мыто Лід.; параўн. польск. szlamomać 'ачышчаць ад гразі, глею, слізі', 'чысціць кішкі'. ШЛЯМО'УКА ж. Саскрэбванне. Ест шуфлі такія, робіцца шлямоўка. Навасёлкі Свісл.; гл. ш л я м а в а д ь 2. ШЛЯ'ПА ж. Шляпа*. У шляпе прыехаў, брылі такія былі даўней. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. руск. шляпа тж'. Ш ЛЯПАНГНА ж. Хлюпа, слота, непагадзь. ўШляпаніна на дварэ. Баброўнікі Гарад. Ш ЛЯЯІАУКА ж. Toe ж, што i ш л я п а н і н а. Шляпаўка— снех, дошч, вецер. Завельцы Астр. Ш ЛЯПГЦЬ незак. Ісці, падаць (пра снег, дождж). I снег, i дождж сёння шляпіць. Кураполле Паст. ШЛЯХАВЬГ прым. Шашэйны. Шляхавая дарога c прысадай. Вецярэвічы Пух. ШЛЯХАТНЕ'Й прысл. Далікатней. Кажуць, подбіва, а патшэўка — троха шляхатней. Парэчча Гродз. ШЛЯХТА'ВЫ прым. Шляхецкі. Ен такі шляхтавы: абы-што не есць, абы-што не надзене. Кураполле Паст. ШЛЯХЭ'ТНЫ прым. Далікатны, незвычайнай пароды. Дзераво шляхэтнае, баіцца марозу. Мсцібава Ваўк. Ш ЛЯ'ЦЦА незак. экспр. Хадзіць у пошуках работы, батрачыць. Нашоўся батрак, шляўся па людзях, я за яго пашла. Слабада Мін. ШЛЯЦЬ ж. Toe ж, што i ш л я п а н і н а. Шляць ідзець, шляць — снех i дошч. Пераброддзе Міёр. ШЛЯЧО'К м. памянш. да ш л я г. У сэрвэце шлячок ест. Мсдібава Ваўк. ШЛЯЯ' ж. Шляя. На каня хамут, i шляя, i дуга. Васілевічы Гродз. Шлеі, аброць, у колы тады запрагаюць. Завельцы Астр. Ш МАТЛЫ прым. 1. Высокі, прыгожы. Шмаглы быў хлопец. Старыя Смільгіні Воран. Шмаглы Чалавек — файны. Парэчча Гродз. 2. Жвавы. Шмаглыя мурашачкі. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. польск. smagty 'смуглы, высокі, прыгожы'. ШМАЛЬЦО'УКІ мн. Селядцы. Шмальцоўкі былі смашныя. Новікі Гродз. ШМАТІЯЦ, ШМАЛЬЦ м. Застылы тлушч (гусіны, індычы). Шмаляц — сала гусей. Навасёлкі Свісл. Шмальц гусіны, інды485 i
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ляцца, шлямоука, шляхэтны, шмальцоукі
5 👁
 ◀  / 565  ▶