Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
чы, як сытыя індыкі. Завельцы Астр.; параўн. польск. szmalec, ням. Schmalz тж'. ШМАНА'ЦЬ незак. Лічыцца з кім-н., пытацца ў каго-н. Яго ня буду шманаць. Цяпер я яго не шманаю. Кураполле Паст. ІПМАР м. 1. Сок, вадкасць. Казёльчык выпушчая шмар, як дзёгаць, i гэтым мне звёў бародаўкі. Жылі Іўеў. 2. Мазут, каламазь. Не притыкайся да шмару, што колы мазаць. Гемзы Шальч.; параўн. ням. Schmiere тж', польск. smar замазка'. ШМАРАВА'ННЕ н. Мазь, націранне. Старый Смільгіні Воран. ШМАРАВА'ЦЬ, ШМАРОВА'ТЫ незак. 1. Намазваць якім-н. тлушчам. Шмаравоў жирам па хлебе — упэцкауся, мыць адзежу ўсю трэба цяперачы. Галубы Мает. 2. Нащраць, шмараваць. Шмаравалі яму куль игу, гаілі. Гусіны жир — шмаруюць цыцкі карові. Кдралі Шчуч. Шмаровала собі рану. Сіманавічы Драг. 3. Змазваць, падказваць, каб аблягчыць рух. На шмаравідла больш дзёхцю i шмаруй калёса. Номікі Бабіц. Колы трэда шмараваць. Завельцы Астр.; параўн. польск. smaromać мазаць'. Ш МАРАВГДЛА, Ш МАРАВІ'ДЛО н. Каламазь, мазут. Шмаравідла — густоя, чорная калёсы мазаць. Парэчча Гродз. Шмаравідлам мазалі колы, дай мне шмаравідла чатыры кілі. Гемзы Шальч. Купіў банку шмаравідла колы шмараваць. Кіралі Шчуч. Маслюкамі смазвалі дзеравяны вое, калі жалезныя — шмаравідла дзелалі. Лука Нараўк. Падмазваюць колы шмаравідлам, Вострава Мает. Шмаравідло колы мазаць. Мсцібава Ваўк. На шмаравідло — i шмаруй. Номікі Бабіц. Шмаравідло — як то вазаліна ці тавот. Калясное Міхал.; параўн. польск. smarowidlo мазь'. ШМАРГАНУ'ЦЬ зак. 1. Парнуць рогам. Як карову другая шмаргане рогам, кажуць: велькі шнар абагнала рогам; i як сама абдзярэ ў лесі, то кажуць: шнар. Міратычы Карэл. 2. Хуткім pyхам правесці бруском па касе. Малатком na дабцы адклеплеш косу, бруском шмаргануў — i косіш. Валеўка Навагр. ШМА'РГЛЯ, ШНА'РГЛЯ ок. i м. неадабр. Смаркачка, смаркач; хто непаслухмяны. Шмаргля — гэта дзяўчынка такая, ня слухая. Кіралі Шчуч. Ідзі ты, шнаргля, чаго ты прычапіўся! Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. літ. snargle, snarglius тж'. ШМАРОЖАЦЬ незак. экспр. Стукаць, шумець. Hi шмарокай ты, дзяцём спаць трэба. Саланое Віл. ШМАРШО'К м. бат. Смаржок. Адзін шмаршок рос, каля яго другі. Пасіене Лудз. Шмаршкі смачныя. Рудня Астравітая Чэрв. ШМАФЫЦЬ незак. Хадзіць. A ён шмарыць na ўсіх кутках. Груздава Паст. ШМАТ I прысл. 1. Йялікая колькасць, многа. Малых куранят шмат выняла? Валеўка Навагр. Шмат ядлыкаў у садзе. Груздава Паст. Ужо камароў шмат у лесе. Пацаўшчына Дзятл. Было шмат мышэй. Навасёлкі Свісл. Шмат гадоў жила адна. Альхоўка Навагр. Шмат хто быў. Жылі Іўеў. Сажы шмат у коміне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шмараванне, шмаргануць, шмароваты
6 👁
 ◀  / 565  ▶