Старонка 474
◀ / 565 ▶
šeškas тж. 2. перан. лаянк. Пра неахайнага чалавека. Шашок ты смярдзючы! Беразіно Докш. ШАШЧЭЦЬ незак. 1. Шамацець, шалясцець. Высах [млечнік], аш шашчыць. Саланое Віл. Шашчыць сена, ой, сухоя сена. Кураполле Паст. Шашчыць ліст, як ідзеш увосінь па лісту. Валынцы В.-Дзв. Нічога, маё сена шашчыць. Дзёрнавічы В.-Дзв. Лісты самасейкі, як высахнуць, шашчаць. Гемзы Шальч. Лісця высахла, аш шашчыць. Вузла Мядз. 2. Трашчаць, храбусцець. Шашчыць хлеп каля зубоў з мякіны. Гемзы Шальч. Бывала, дзе пры ламох, так толькі шашчыць, а цяпер не так лазілі яшчары. Завельцы Астр. 3. Шумець. Шашчыць нешта, мусіць, дош ідзець. Вузла Мядз. ШАШЭЙКА ж. памянш. да шаша. Ішлі да шашэйкі. Лісна В.-Дзв. ШАШЭЛЬ гл. ШАШАЛЬ. ШАШЭНЬ м. Тое ж, што і шашкі. Кацапы шашні з бульбы пякуць. Азяраны Раг. ШАШЭНЬ м. Тое ж, што і шашаль. Шашэнь есь дзераво. Кузьмічы Люб. ШВАГЕР, ШВАҐЕР м. Швагер. Швагер аддоў даццэ хату. Пацаўшчына Дзятл. Быў швагерам маім колісь. Новіны Нясв. Швагер часэ купіў. Кіралі Шчуч. Звала шваграм. Я пасмяялася. Сакаўшчына Валож. Шваґер — мой муш для майго брата. Солы Смарг. Шваґер расказваў, як ён у бежанцах быў. Збляны Лід. Ад шваґра ўцёк рой. Шкаўна Лудз. Брат жонкі — шваґер мне прыходзіцца. Грыкені Вільн. ∇ Вантроба — ні мяса, шваґер — ні радня. Лапічы Асіп. Шваґер — не фамілія, вантробы — не мяса. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. ням. Schwager тж. ШВАГЕРКА, ШВАГЕРКА ж. Швагерка. Усё ш швагерка выйшла, са мной пагаварыла. Дзёрнавічы В.-Дзв. Патом сваю швагерку пажаніў з ім. Дарава Лях. Сястра мая — майго мужа — швагерка. Солы Смарг. Шваґерка — жонкі сястра. Гемзы Шальч.; гл. швагер. ШВАГРА, ШВАГРА м. Тое ж, што і швагер. Яго швагра ў Валынцы жывець. Валынцы В.-Дзв. Швагра прыехаў. Лісна В.-Дзв. Мой швагра аддаваў дачку замуж. Буды В.-Дзв. Шваґра мне дапамагаў. Мярэцкія Глыб. Мой шваґра піў ёдавую траву, але позна была, у горле ўсё была занятая ракам. Скрыпчына Лудз. ШВАЙКА, ШВАЙГА ж. 1. Шыла, якім колюць свіней. Швайка е, каторай коляць свіня. Альхоўцы Лях. Свіня колюць швайкаю. Міратычы Карэл. Ест швайка, што свіння калоць. Вялікія Баяры Шчуч. Перакуляць кабана — і швайкай. Чуркі Ашм. Швайкай колюць свіней. Навасёлкі Лід. Бяры швайку і ідзі калі паршука. Кіралі Шчуч. Швайка калоць свіню. Лука Нараўк. Швайґай каля пярэдняй лапаткі ў сэрца з левага боку — і гатова свіння. Пацаўшчына Дзятл. 2. Вялікая іголка, шаршат-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 565 ▶