Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
Ен шчаслівы, усюды шанцуя. Дакудава Лід. V Як каму танцуя, дык i ў лапцях танцуя. Вецярэвічы Пух. ША'НЬКА ж. Вялікая торба. Цэлу шаньку сухароў прынеслі. Азяраны Раг. Шанька — торба велька. Малыя Аўцюкі Калінк. ША'ПА ж. 1. Шафа для адзення. Даўней ні было ніякай шапы. Былі скрыні, куфар з пукатым верхам. Вязынка Maладз. У шапя павесіў паліто. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. польск. szafa тж'. 2. Невялікая шафа для пасуды. Шапа — з достак шкапчык, посуд ставіць. Рудня Астравітая Чэрв. У шаny схавай посуд. Мачаск Бярэз. Пастаў у tuany кубак i талеркі. Ванелевічы Кап. ШАПАВА'Л м. Шапавал. Шапавалы ў нас валілі шапкі — валёнкі, край шапкі адгіналі. Ухвала Круп. Ш А'ПАТНІК м. бат. Лопух. Калі галава баліць, ліст шапатніку прыкладзі. Беразіно Докш. Шапатнік такі расцець з дзядамі, дзяды як ускінеш — i дзержуцца на адзежы. Вялікі Лес Круп. Ш АПАЦЕ'ЦЬ незак. Шапацець. Як лён даспявае — шапацяць галоўкі. Гемзы Шальч. Ш А'ПАШ НІКІ мн. Вянцы зруба, якія кладуцца над бэлькамі. Я к кончыцца хата, запускаюць бэлькі, a na бэльках — шапашнікі, a потым — кроквы. Малахоўцы Бар. ША'ПКА, ШЯ'ПКА ж. 1. Шапка. Шапку ішчуць,,Эаўняя салдацкая шапка, a ў шапцы золата зашита было. Вузла Мядз. Шапка мокрая. Беразіно Докш. Шапка вушатая. Магуны Паст. Каля шапкаў коньськія хвастэ папрывязаваныя. Дарава Лях. Шапка касматая, зімняя. Рудня Астравітая Чэрв. Шапка з ушамэ. Дзмітравічы Кам. 2. Чапец. I жанчыны насілі шапку, пашые з ганучаў, нашые брыжуў, фальбануў, i насілі шапку. Васілевічы Гродз. 3. пчал. Верх калоднага вулея. У вулеі шапка. Старый Смільгіні Воран. 4. Верхні сноп у малой укладцы снапоў на полі. Копка, у ёй шапка. Грыкені Вільн. Мэндлю шапкай накрывалі. Вецярэвічы Пух. Пастаўлена жыта ў бапкі, а дзесяты сноп — шапка. Малыя Аўцюкі Калінк. Дзісятак снапоў пакрывая шяпка. Парэчча Гродз. Шяпкаю накрывают ляшку, заломлюют снопа i накрывают. Дзмітравічы Кам. 5. Верхняя частка арэха, зялёная абалонка, якая пакрывае арэх зверху. Арэхі ш шапкамі лушчыць трэба. Альхоўка На-, вагр. 6. Перакладзіна над вушакамі акна, дзвярэй. Шапка накладаяцца на вушакі [y дзвярах]. Быстрыца Астр. Шапка шыркі, як акно. Скрудалена Даўг. Шапка — уверсе акна, нанізе — падушка. Пацаўшчына Дзятл. Над акном — шапка. Беразіно Докш. Увярху акна шапка. Мачаск Бярэз., Беразіно Докш. Ушаке ў дзвярах, а зверху шапка, а ўнізе парох. Кіралі Шчуч. Шапка — перакладзіна над вушакамі. Глівін Барыс. Шапка ў дзвярах i вокнах. Опса Брасл. Дзверы вешаюць, папярок — шапка. Гальшаны Ашм. У дзвярах зверху шапка. Мала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ішчуць,,<эаўняя
4 👁
 ◀  / 565  ▶