Шальч. Шануйся, ні ець — паедзеш, табе пагоршае. Завельцы Астр.; параўн. польск. szanowac si§ тж'. Ш АНАВА'ЦЬ, ШАНАВА'ЦІ незак. 1. Берагчы. Бальныя ногі i халодна ў іх, не шанавала іх. Дзёрнавічы В.-Дзв. Шануй здароўя. Рыбчына Віл. Яна сябе шануіць. Саланое Віл. Здароўя трэба шанаваць. Магуны Паст. Ен сам сабе шанаваў. 2. Паважаць. Баба шануя дзяцей. Вецярэвічы Пух. Шанавала бацькоў, даглядала, як магла. Едупка Шальч. Цяпер шануюць бацькоў. Саланое Віл. Яны павінны шанаваць мяне. Валеўка Навагр. V Благі, добры мужычок — трэба шанаваці. Саланое Віл. 3. Ашчадна насіць (пра адзенне). У маёй мамы бабінай бабы платок быў, во як даўней адзежу шанавалі. Вузла Мядз. V Шануй адзежу дома, яна цябе — у людзях. Вузла Мядз. Хто шануя адзежу дома, таго адзежа ў людзях шануя. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. польск. szanowac тж'. ШАНА'К, Ш АНО'К м. Драўляная пасудзіна мерай па 5 пудоў. Намалоў шанак жыта. Старое Сяло Зэльв. Бувало, як станут двох на цілый дэнь коло жорней, то змелют цілый шапок. Хмелева Кам. Ш АНДЗЁЛЫ, ШАМДЗЁЛЫ мн. бат. Чартапалох. Шандзёльц як вырастуць шышкі, за іх ні ўзяцца, як пастарэюць. Рудня Астравітая Чэрв. Шамдзёлы — калюшчыя сарніке ў жыце. Нізок Уздз. Ш АНДОФЫ мн. Слупкі, якімі замацоўваўся ез на рэчцы. Язы на раке пароблены, шандоры пазакладаны, каб рака не пераходзіла, крыгі каб не развалілі мост. Альхоўцы Лях. Ш А'НДРА, ША'НТА ж. бат. Меліса. Шандра — зеле, з яго ванну робяць, як балеюць па-жэнскаму. Парэчча Гродз. Шандра — некаторыя завуць гэту малізу. Завельды Астр. Шанту ніхто ні есць. Я табе шанту пакажу ў гародзі, расце там. Бакшты Іўеў. ША'НІКІ. мн. кулін. Піражкі. У голат пяклі шанікі з гугялей, дабаўлялі ляной мякіны. Лісна В.-Дзв. ШАНТАКЛЕ'Р, Ш АНТЭКЛЕ'Р, Ш Ы НДЗІКЛЁР, ШЫНТЫ КЛЕ'Р, ШЫНТЫКЛЮ'Р м. Спадніца з мноствам кліноў Дфалдаў). Спадніца вуская, длугая, шантаклеры насілі. Гемзы ПІальч. Насілі шантэклеры — спадніцы на гарсажах i пасы чорныя аксамітовыя нЕ ўспроншках. Старыя Трокі Трак. Шындзіклёр — многа кліноў ў спадніцы. Пацаўшчына Дзятл. Шынтыклеры насілі, спадніцы доўгія i вускія. Граўжышкі Ашм. Шынтыклюр — шырока, з белага палатна спадніца, у хвалды. Мярэцкія Глыб.; параўн. літ. šimtaskliŭris 'які складаецца ca ста кускоў\ Ш АНТРАПА' м. i ж. лаянк. Шантрапа. Не какой шантрапа ён, а харошы. Гемзы Шальч. Ш АНЦАВА'ЦЬ незак. Шанцаваць. Яму ўсё ўдаецца, шанцуя. Рыбчына Віл. Шанцуя, навязло, як каму ўдача. Рудня Астравітая Чэрв. Гэта табе ўсюды шанцуе. Вецярэвічы Пух
Дадатковыя словы
анок
12 👁